Галіцка-Валынскае княства

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Галіцка-Валынскае княства. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Галіцка-Валынскае княства, феадальная дзяржава ва Усходняй Еўропе. Утварылася ў 1199 у выніку аб'яднання кн. Раманам Мсціславічам Галіцкага i Уладзіміра-Валынскага княстваў. Размяшчалася ў басей нах Днястра, П рута, Сі рэта, вярхоўяхСана,Зах. Буга, Нарава, Прыпяці, Стыра, Гарыні. Гал. гарады — Галіч, Уладзімір, Львоў, Перамышль, Белз, Чэрвен,Холм, Луцк, Крэменец, Берасце, Кобрынь, Камянец, Мельнік, Дарагічын. Галіцка-валынскія князі падтрымлівалі шырокія міжнар. сувязі, заключалі дынастычныя шлюбы здварамі Польшчы, Венгрыі, Візантыі. Стваральнік Г.-В.к. Раман Мсціславіч ваяваў з Літвой i яцвягамі. Пасля яго смерці княства распалася, сыны Рамана Даніла i Васілька апынуліся ў Польшчы. У 1238 Даніла Раманавіч аднавіў Г.-В.к. пад сваёй уладай, пасля захапіў Кіеў. Вярхоўную ўладу брата прызнаваў Васілька, які валодаў Валынню. Пасля Даніла i Васілька прызналі ўладу мангольскіх ханаў. Варожыя ў 12 ст. адносіны галіцкіх i валынскіх князёў з Літвой сталі мірнымі пасля заключэння дагавора 1219. Літ.-князі сталі саюзнікамі галіцка-валынскіх у барацьбе з Польшчай. У 1238 Даніла «навёў» Літву Міндоўга на мазавецкага кн. Конрада. У пач. 1240-х г. іншыя літ. князі пачалі нападаць на Г.-В.к. У1243/ 44 літ. князь Айшэўна Рушкавіч ваяваў каля Перасопніцы на Валыні i быў разбіты Данілам i Васількам каля Пінска. Літ. напад у 1244/45 на валынскія гарады Мельніца i Лякоўня зноў скончыўся паражэннем каля Пінска. Міндоўгзаста-ваўся верным мірнамудагаворуіў 1245 аказаў узброеную дапамогу Данілу i Васільку. У 1248 Даніла ажаніўся з пляменніцай Міндоўга, сястрой князёў Таўцівіла i Эдзівіда. Калі апошніх Міндоўг выгнаў з Літвы, то яны знайшлі прытулак у Г.-В.к. Даніла i Васілька стварылі каалі-цыю з Лівонскім ордэнам, яцвяжскімі i жамойцкімі князямі, якая ў 1249/50 зра-біла вял. паход на падуладныя Міндоўгу землі,ут.л. на Новагародак, Ваўкавыск, Слонім i Здзітаў. У 1250 адбыўся новы паход: Таўцівіл з валынскім i палавецкім войскамі наносіў удар з Пд, a лівонскія рыцары — з Пн. У1251/52 Даніла i Ва-сілька з полаўцамі зноў напалі на Нова-гародак. У1252 браты захапілі ў ліцвінаў Гародню, ваявалі інш. землі. У адказ сын Міндоўга Войшалк ваяваў каля Турыйска. Пасля пачаліся мірныя перагаворы. У 1254/55 быў заключаны шлюб паміж сынам Данілы Шварнам i дачкою Міндоў-га. Іншы сын Данілы, Раман, атрымаў ад Міндоўга i Войшалка як знак ix залежнасці Новагародак, Слонім i Ваўкавыск. Мір паміж галіцка-валынскімі i літ. князямі быў парушаны ў выніку дзеянняў манго-лаў (яшчэ ў 1254, каб садзейнічаць стварэнню кааліцыі супраць манголаў, Даніла Раманавіч прыняў ад рымскага папы каралеўскую каронуі каранаваўся ёю ў Дарагічыне). У 1258 мангольскі военачальнік Бурундай прымусіў Данілу далучыцца да паходу на літ. землі. У адказ Войшалк i Таўцівіл адваявалі Новагародак i паланілі Рамана Данілавіча. У 1262 у адказ на паход на Панямонне валынскіх войск Васількі Міндоўг ваяваўу ваколіцах Каменя. У той жа час Шварн захоўваў прыязныя адносіны з Міндоўгам i дапама-гаў яму ў паходзе на Мазовію. Пасля смерці Данілы Раманавіча (1264) Шварн Данілавіч валодаў усх. Галіччынай і Забужжам з гарадамі Белз, Чэрвень,Холм, Мельнік,Дарагічын,ЛеўДанілавіч — зах. Галіччынай,МсціслаўДанілавіч—Луцкам, a потым усёй Валынню (пасля смерці Уладзіміра Васількавіча). У1264 Шварн i Васілька дапамаглі Войшалкузахапіць літ. трон i заваяваць Нальшчаны. Войшалк прызнаўсябе васалам Васількі. Да 1267 Войшалк княжыў фактычна разам са Шварнам,а пасля перадаўямутрон ВКЛ. Пасля смерці Войшалка i Шварна (каля 1269) у ВКЛ да ўлады прыйшоў Трайдзень, які спачатку падтрымліваў мір са Львом Данілавічам, але канфліктаваў з Уладзі-мірам Васількавічам. У 1275 пасланае Трайдзенем гарадзенскае войска захапіла ўЛьва ДанілавічаДарагічын. У канфлікт былаўцягнута Арда,якая па просьбеЛьва арганізавала буйны паход на ВКЛ рус. князёў, у т.л. пінскага i тураўскага. Аднак паход скончыўся ўзяццем толькі ваколь-нага горада Новагародка. У1276 галіцка-валынскія войскі ўзялі Слонім i Турыйск. Брат Трайдзеня Сірпуцій пустошыў ваколіцы Камянца. Хаця ў 1276/77 бакі прымірыліся, у 1277 па ініцыятыве Арды быў зроблены яшчэ адзін паход на Нова-гародакі Гародню. У1289 правіцелі ВКЛ Бурдзікіді Будзівід аддалі валынскаму князю Мсціславу Данілавічу Ваўкавыск, каб захаваць з ім мір i ўмацаваць свае тылы ў барацьбе з крыжакамі.

Пасля гэтага летапісныя звесткі пра адносіны Г.-В.к. i ВКЛ адсутнічаюць. Відаць,МсціслаўДанілавіч,чыеўладанні межавалі з ВКЛ, захоўваў з літ. князямі ўасноўным мірныя адносіны. Ён памёр каля 1301. Пасля на Валыні княжыў Юрый Л ьвовіч, які тытулаваўся каралём рускім i князем уладзімірскім. Пад яго ўладай Г.-В.к. зноў стала адзіным, каля 1303— 04 створана Галіцкая праваслаўная мітраполія. Пасля яго смерці ў 1308 Г.-В.к. было ў валоданні яго сыноў Льва i Андрэя. 21.5.1323 польскі кароль Уладзіслаў Лакаток паведаміў рымскаму папу пра смерць абодвух Юр'евічаў. Мяркуеіша. што яна настала ў выніку нападу мангола-татараў. Мабыць, менавіта з дачкой Андрэя (яе імя было Буча, хрысціянскае Ганна) узяў шлюб сын Гедзіміна Любарт, які першы з літ. князёў замацаваўся на Валыні (відаць, спачатку толькі ў Луцку). Магчыма, шлюб адбыўся ў пач. 1320-х г. Смерць Андрэя i Льва Юр'евічаў выклікала прэтэнзіі на землі Г.-В.к. з бокуўладароў Польшчы i Венгрыі. Летам 1323 польская i венгерская саюзныя арміі ўвайшлі ў Г.-В.к. Польскі кароль Уладзіслаў Лакаток Меў Намер ПаВДІЦ^ н? галіцка-валынскі трон пры падтрымцы мясц. баярствааднаго з сыноў добжынскага кн. Земавіта i Настассі — дачкі Л ьва Данілавіча. Аднак летам 1324 кароль вырашыў дамагацца трона для Баляслава — сына маза-вецкага кн. Трайдзеня i Марыі — дачкі Юрыя Львовіча. Гедзімін падтрымліваў Любарта ў барацьбе за галіцка-валынскія землі, таму двойчы ў 1324 ваяваў Мазовію. Відаць, восенню 1324 Баляслаў заняў уладзімірскі трон. Ён прыняў праваслаўе i імя Юрый. Гедзімін пайшоў на кампраміс з польскім каралём. Быў заключаны дагавор 1325, адбыўся дынастычны шлюб паміж дачкой Гедзі-міна Альдонай i сынам Уладзіслава Ла-катка Казімірам. Да ВКЛ адышла Берас-цейская зямля з Падляшшам. Баляслаў за сваім зацвярджэннем звярнуўся да хана Узбека i пасля выплачваў даніну Ардзе. Магчымадады жда Арды перайшлі землі Галіцкага Паніззя. У Г.-В.к. Баляслаў імкнуўся абаперціся на іншаземных каланістаў i супрацьпаставіць ix мясц. баярам, a каля 1328—30 зноў стаў католікам. У1331 быў заключаны шлюб паміж Баляславам i дачкой Гедзіміна Яўфіміяй (Офкай). У 1338 Баляслаў прызнаў сябе васалам венгерскага караля Карла Роберта i абвясціў польскага караля Казіміра III сваім спадкаемцам. 7.4.1340 Баляслаў быў атручаны баярамі, якія бачылі небяспеку ва ўмацаванні княжацкай улады каталіцтве Баляслава i яго арыентацыі на Венгрыю i Польшчу. Княжыць у Г.-В.к. баяры запрасілі Любарта. Напады польскіх 1 венгерскіх войск I наступныя паліт. падзеі прывялі да знікнення Г.-В.к. Галіччына была захоплена Польшчай, a Валынь на доўгія гады стала аб'ектам польска-літ. спрэчак.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Галіцка-Валынскае княства

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.