Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2010-12-12
Источник: http://library.by



Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, вайна Расіі за землі Смаленшчыны, Беларусі, Украіны i Літвы. Для пачатку вайны ўрад цара Аляксея Міхай-лавіча выкарыстаў спрыяльныя для яго абставіны: Рэч Паспалітая была аслаб-лена ў выніку нац.-вызваленчай i антыфеад. вайны 1648—51 на Украіне i Беларусі i наступнымі канфліктамі з аўтаномнай гетманскай (усх.) Украінай. 11.10.1653 Земскі сабор даў згоду прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала вайну з Рэччу Паспалітай. У планах гетмана Б.Хмяльніцкага i казацкай старшыны былі намеры далучыць да Украіны Бел. Палессе i Падняпроўе.

У маі 1654 pac. войскі пачалі ваен. дзеянні. Ад Масквы на Смаленск i далей на Беларусь рушыла асн. войска на чале з царом. 3 Пн на Беларусь наступала войска В.П.Шарамецева. Ад Бранска на Мсціслаўскае ваяв. наступала армія кн. А.М.Трубяцкога. Агульныя сілы pac. войск складалі 80—83 тыс. чал. 3 Пд на Беларусь уздоўж Дняпра наступала казацкае войска (20тыс. чал.) наказнога гетмана І.Залатарэнкі. Ім супрацьстаяла войска ВКЛ на чале з вял. гетманам ВКЛ Я.Радзівілам (да 20 тыс. чал.), a таксама гарнізоны замкаў. 30.6.1654 пасля аблогі капітуляваў Полацк. 3.10.1654 пасля 2-месячнай аблогі здаўся Смаленск. У выніку баёў pac. войскі занялі Дзісну, Друю, Глыбокае, Невель; пасля аблогі і некалькіх штурмаў 27.11.1654 узяты Віцебск. Упарта абараняўся Мсціслаў, але 22.7.1654 ён захоплены войскамі Трубяцкога. У час штурму горада амаль усе яго жыхары (паводле pac. дакументаў каля 15 тыс.) былі перабіты (т.зв. «Тру-бяцкая разня»). Падобны лёс напаткаў i Гомель. 22.10.1654 pac. войскі ўзялі i спалілі Дуброўну, a яе жыхароў адправілі ў Расію. Крычаў здаўся атраду бел. шляхціца К.Паклонскага, які перайшоў на бок цара. Магілёў капітуляваў без асаблівага супраціўлення. Казакі Залата-рэнкі захапілі Чачэрск, Рэчыцу i Жлобін. Моцны Быхаўскі замак укр. казакі не здолелі захапіць наватпасля 11-месячнай аблогі. Войска Радзівіла з-за сваёй малалікасці вяло манеўраную вайну, нападаючы на асобныя атрады pac. арміі. Гетман польны ВКЛ В.Гасеўскі 3.8.1654 разбіў маскоўскае войска пад Оршай. 12.8.1654 каля Шклова Радзівіл нанёс паражэнне ўдвая большаму войску ваяводы кн. Я.К.Чаркаскага, але 24.8.1654 каля мяст. Шапялевічы пацяр-пеў паражэнне; страціўшы каля 1 тыс. чалавек, паранены Радзівіл адступіўда Смілавіч i Менска. Гэтым у ліст. 1654 была скончана 1-я кампанія вайны. Цар дасягнуў сваёй мэты: была занята Смаленшчына i землі на У ад Дняпра.

Аяе на гэтай тэрыторыі працягвалася барацьба: сял. атрады самаабароны іпаводле pac. тэрміналогіі шышы) перашкаджалі pac. дваранам i дзецям баярскім захопліваць i вывозіць у свае наёнткі ў Расію сял. сем'і, рабаваць i паліць вёскі. Радзівіл перадаваў гэтым атрадам зброю, часам каардынаваў ix дэеянні. Спробы Радзівіла заняць Магілёў i Віцебск у лютым i вясной 1655 не далі вынікаў. У час зімовага контрнаступлення войскам ВКЛ удалося вярнуць Копысь, Дуброўну i Оршу. Зімою 1655 у Азярышчах i Суражы мясц. жыхары паўсталі, частку pac. гарнізона перабілі ці ўзялі ў палон. Каб перашкодзіць войску ВКЛ наступаць на Магілёў, у міжрэчча Дняпра i Бярэзіны былі перакінуты казацкія атрады Зала-тарэнкіякіяўсак. 1655 захапілі Бабруйск, Каралеўскую Слабаду, Глуск, a пазней і мяа. Свіслач (на р. Бярэзіна).

У маі 1655 пачалася 2-я кампанія гэтай вайны. Гал. задачай pac. войскі ставілі захоп усёй Беларусі i сталіцы ВКЛ Вільні. Група войск стольніка З.Ф.Лявон-цьева з баямі зноў заняла Дуброўну, Оршу i Копысь. 7.7.1655 войскі кн. А.І.Лаба-нава-Растоўскага занялі Лукомль. 13.7.1655 царскія войскі i казакі захапілі Менск. У жн. 1655 армія Трубяцкога спрабавала ўзяць моцную крэпасць Слуцк, але горад выстаяў. Далейшы рэйд яго арміі быў удалым: з баямі ўзяты Клецк, Ляхавічы, Мыш, Мір, Сталавічы, Новагародак. Наступленне pac. войск i казакоў ішло ўздоўж Нёмана. Былі ўзяты Нясвіж, Карэлічы, Стоўбцы, Л юбча, Ліда, Слонім. Вяртаючыся назад, Трубяцкой i Залата-рэнка ў вер. 1655 зноў спрабавалі авалодаць Слуцкам, але вымушаны былі адступіць. 8.8.1655 войскі гал. pac. гру-поўкі на чале з Чаркаскім i Залатарэн-кам штурмам узялі Вільню. У жніўні pac. войскі ўзялі Коўна i Гародню. На Пд Беларусі восенню pac. войскі i казакі занялі Тураў. У выніку кампаніі 1655 pac. войскі занялі б.ч. Беларусі i частку Літвы. Сітуацыя ўскладнілася тым, што ўлетку 1655 на Польшчу напала Швецыя i заняла амаль усю яе тэрыторыю. Радзівіл і значная частка літоўскай i жамойцкай шляхты заключылі Кейданскі дагавор 1655, які разарваў дзярж. сувязь ВКЛ з Польшчай i аформіў унію са Швецыяй. Аднак пэўная частка бел. шляхты прынес-ла прысягу цару Аляксею Міхайлавічу, другая частка на чале з віцебскім ваяво-дам П.Я.Сапегам захавала вернасць Рэчы

Паспалітай. У сак. 1656 унія ВКЛ са Швецыяй была скасавана, a шведскія войскі выведзены з Жамойці. У выніку моцнага нац.-вызв. руху ў Польшчы шведы былі выгнаны з краіны. Рыхтую-чыся да вайны са Швецыяй за Прыбал-тыку, Расія 3 ліст. заключыла з Рэччу Паспалітай Віленскае перамір'е 1656, i ваен. дзеянні былі спынены. Расія пра-дугледжвала ваен. саюз з Рэччу Паспа-літай супраць Швецыі i Брандэнбурга. Цар прапанаваў сваю кандыдатуру ў польскія каралі, што павінна было быць абмеркавана на бліжэйшым сойме. Пасля гэтага Расія пачала вайну са Швецыяй. Аднак сойм 1658 адмовіў цару ў выбранні яго каралём i патрабаваў вярнуць усе занятыя землі. Ваенныя дзеянні адна-віліся.

Землі Смаленшчыны, Беларусі i Літвы былі ўключаны ў склад Pac. дзяржавы, a цар прыняў тытулы «вялікага князя Белай Русі, смаленскага, літоўскага, гасудара i вялікага князя полацкага, віцебскага, мсціслаўскага». Тут была пастаўлена pac. ваенная адміністрацыя на чале з ваяводамі. За шляхтай, якая прынесла прысягу цару, захоўваліся прывілеі (без права выбараў, склікання сойму i павятовых соймікаў). Усіх, хто змагаўся супраць pac. войск, высылалі ў глыб Расіі, за Волгу i ў Сібір; ix маёнткі канфіскоўвалі. У цэлым шляхта была незадаволена i гвалтоўным далучэннем Беларусі да Расіі, i стратай значнай часткі сваіх прывілеяўі вольнасцей. Дзейнасць каталіцкай i уніяцкай цэркваў была забаронена, ix землі канфіскаваны. У 1656 для заспакаення насельніцтва на тэр. на 3 ад Бярэзіны была дазволена дзейнасць каталіцкай царквы (уніяцкая заставалася забароненай). Значная частка гараджан,асабліва з гарадоў, што аказвалі супраціўленне, высялялася ў Расію. Мясц. правасл. святароўімкнуліся замяніць маскоўскімі. Найбольш пацяр-пелі бел. сяляне, якіх абцяжарвалі новымі падаткамі, рабавалі i забівалі. Памешчыкі, якія складалі pac. конніцу, гвалтам забі-ралі сялян у свае маёнткі ўтакіх маштабах, што цар вымушаны быў забараніць вываз сялян, каб захаваць падатковае насель-ніцтва на месцы. Аднак палітыка царызму была непаслядоўная: некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, у асн. рамеснікі, былі пераселены з усх. гарадоў Беларусі ў Маскву (Мяшчанская слабада) i Замаск-варэцкі край.

У 1656—58 ва ўсх. Беларусі разга-рэўся канфліктпаміж казацкімі войскамі І.Нячая i pac. ваяводамі. Казацкая старшына намагалася далучыць Бел. Падняпроўе да гетманскай Украіны. Казакі займалі мястэчкі i вёскі каля Магілёва, Копысі, Мсціслава, pac. войскі аказвалі ім супраціўленне. Хмяльніцкі дамовіўся з царскім урадам абустрыманні ад ваен. дзеянняў, аднак пасля яго смерці (жн. 1657) канфліктузмацніўся. Выкон-ваючы ўмовы Гадзяцкага дагавора 1658 Нячай распачаў ваен. дзеянні ва ўсх. Беларусі супраць pac. войск. Войскі Рэчы Паспалітай блакіравалі Вільню. Станові-шча pac. войск увосень i ўзімку 1658— 59 значна пагоршылася. Стары Быхаў, Мсціслаў, Крычаў, Чавусы скінулі pac. ўладу. Разам з казацкімі атрадамі Нячая супраць pac. войск дзейнічалі казацка-сял. атрады [з.Мурашкі, Сапрыкі, К.Драня. Супраць казацкіх войск быў кінуты ў 1659 вял. карны атрад І.І.Лабанава-Растоў-скага,якомуўдалося задушыць вызв. рух i зноў узяць Мсціслаў, Рослаў, Крычаў, Стары Быхаў. Паступова войска ВКЛ па-чало выцясняць pac. армію. Каб змяніць сітуацыю, цар накіраваў на Беларусь войска на чале з ваяводам кн. І.А.Ха-ванскім. У выніку наступлення яго арміі ў снеж. 1659—лют. 1660 устаноўлены кантроль над Новагародскім ваяв. (за выключэннем Случчыны), зноў занята Гародня, адбітая Сапегам у сакавіку. Армія Хаванскага нанесла паражэнне палку М.Абуховіча каля Мальчы i ў студз. 1660 заняла Берасце, у сакавіку аблажыла моцны замак Ляхавічы. У гэты час на тэр. Беларусі дзейнічалі партыз. атрады Мурашкі i С.Аскіркі, якія складаліся са шляхты i рэшткаў бел. казакоў (з сялян-ства). Імудалося заняцьДавыд-Гарадок, але, пацярпеўшы паражэннеўлют. 1660 каля Глуска,яны адышлі да Слуцка, a потым зайшлі ў тыл войску Хаванскага i сталі каля Нясвіжа.

3.5.1660 Рэч Паспалітая заключыла мір са Швецыяй (гл. Аліўскі мір 1660) i змагла ўсе свае войскі кінуць супраць pac. арміі. На Беларусь з Падляшша прый-шла дывізія Сапегі (6 тыс. чал.) i вы-зваліла Жыровічы, з Падолля — дывізія С.Чарнецкага (4 тыс. чал), якая заняла Слонім. Абедзве дывізіі злучыліся і 28.6.1660 сустрэліся з арміяй Хаванскага каля Палонкі (20 км ад Баранавічаў), дзе адбылася вырашальная бітва (гл. Палон-каўская бітва 1660). Войска Хаванскага было разбіта, i ён пачаў адыходзіць на Пн. Наўздагон была кінута конніца С.Кміціча, якая нанесла паражэнні рэшткам pac. войска пад Мірам.Жукавым Барком i Койданавам. Уліп. 1660 Сапега i Чарнецкі ўвайшлі ў Менск. Тэр. Беларусі да Бярэзіны была вызвалена, a Хаванскі, прайграўшы бітву пад Чарэяй, адступіў у Полацк. Цар паслаў на Беларусь новую армію ваяводы Ю.Далгарукага (да ЗОтыс. чал.) i казацкае войска з Украіны (зноў саюзнай з Расіяй) на чале з палк. В.За-латарэнкам (25 тыс. чал.). Аднак у Бел. Падняпроўі ўжо дзейнічалі харугвы Сапегі, Чарнецкага, Кміціча i А.Палубін-скага. 8.10.1660 каля Чавусаў адбыўся бой войска Рэчы Паспалітай з групоўкай Далгарукага, што перашкодзіла аб'яднан-ню яго войска з арміяй Хаванскага (гл. Бітва на Басі 1660). Шляхта, мяшчане i сяляне, якія раней прысягалі цару, пачалі масава выступаць супраць pac. войск. Пераможныя паўстанні супраць pac. гарнізонаў адбыліся ў Дзісне, Себежы, у лют. 1661 — у Магілёве. 4.11.1661 войскаХаванскага (20тыс. чал.) пацярпе-ла паражэнне пры Кушліках (каля Полац-ка) ад войска К.Жаромскага (12 тыс. чал., гл. Кушліцкая бітва 1660). 2.12.1661 капітуляваў pac. гарнізон у Віленскім замку. Аднак вайна не была скончана. Амальусё войска ВКЛ i частка польскага войска, не атрымаўшы жалавання, утва-рылі ў 1661 канфедэрацыю i спынілі актыўныя ваен. дзеянні, якія аднавіліся толькі праз 2 гады, калі жалаванне было выплачана. 9.7.1662 здаўся pac. гарнізон у Барысаве, у снеж. 1662 — ва Усвятах. 1.6.1664 пачаліся мірныя перагаворы; пасля перапынку яны аднавіліся ў крас. 1666. Вайна завяршылася падпісаннем Андросаўскага перамір'я 1667, паводле якога Расія замацавала за сабой Смален-шчыну i Левабярэжную Украіну з Кіевам. Вынікі вайны для Беларусі былі трагічныя. Страты насельніцтва склалі больш за 50% (паменшылася з 2,9 млн. чал. да 1,4 млн. чал.). Найб. скарацілася колькасць насельніцтва ва ўсх. i цэнтр. Беларусі: у Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім i Менскім ваяв. на 60—70%, у Новага-родскім, Берасцейскім i Віленскім ваяв. на 35—45 %. Эканоміка Беларусі апыну-лася ў стане глыбокага заняпаду.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67

Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.