Палітычныя працэсы на Беларусі ў гістарычнай перспектыве і іх узаемасувязь з нацыянальная ідэяй і нацыяналізмам

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Палітычныя працэсы на Беларусі ў гістарычнай перспектыве і іх узаемасувязь з нацыянальная ідэяй і нацыяналізмам. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Публикатор:
Опубликовано в библиотеке: 2004-09-24

ИСТОЧНИК: ИНФОРМАЦИОННО-АНАЛИТИЧЕСКИЙ БЮЛЛЕТЕНЬ ФОНДА СООРОСА "ОТКРЫТОЕ ОБЩЕСТВО"

Анатоль АСТАПЕНКА,
дацэнт, намеснiк старшынi БСДГ


ПАЛIТЫЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСI Ў ГIСТАРЫЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ I IХ УЗАЕМАСУВЯЗЬ З НАЦЫЯНАЛЬНАЙ IДЭЯЙ I НАЦЫЯНАЛIЗМАМ


Беларуская палiтычная сiтуацыя на мяжы трэцяга тысячагоддзя адметная тым, што ў параўнаннi са сваiмi суседнiмi краiнамi беларуская грамадзянская супольнасць мае вельмi слаба выражанае нацыянальнае аблiчча. Цi можна наогул у такiх абставiнах гаварыць пра iснаванне беларускага нацыяналiзму?

Па-першае, вызначымся з разуменнем паняцця "нацыяналiзм".

Найбольш аптымальны погляд на нацыяналiзм ляжыць у спалучэннi iдэй, выпрацаваных заходнiмi аўтарамi, i падыходаў рускiх рэлiгiйных фiлосафаў, якiя ўзводзiлi хрысцiянскую любоў у ранг палiтычнага прынцыпа. Зыходзячы з гэтага мы лiчым, што для нацыяналiзму характэрна наступнае:

любоў да свайго народа;
любоў да свайго краю;
гонар за гiсторыю свайго народа;
павага i адчуванне адметнасцi i непаўторнасцi сваёй мовы;
любоў да сваёй Айчыны, цi патрыятызм;
вера ў Божае прызначэнне свайго народа;
боль за няўдачы свайго народа i радасць за яго поспехi.
На нашу думку, хаця нацыяналiзм у Беларусi не сфармiраваўся як дзяржаўная iдэалогiя, як масавая свядомасць народа, ён мае перспектывы стаць такiм у недалёкай будучынi. У канцы ХХ стагоддзя беларусы апынулiся ў становiшчы французаў канца ХVIII стагоддзя цi чэхаў пачатку ХХ стагоддзя. У наш час - эпоху развiтых нацыянальных дзяржаў - беларусы з'яўляюцца адным з нямногiх у свеце народаў, нацыянальная iдэнтыфiкацыя якiх яшчэ цалкам не сфармiравалася. Асноўныя прыкметы нацыi: агульнасць мовы, тэрыторыi i нацыянальнай дзяржавы - у Беларусi выглядаюць не лепшым чынам. i нездарма пра беларусаў доўгi час гаварылi як пра этнас, а не нацыю. У адрозненне ад сваiх продкаў, што жылi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (далей - ВКЛ) i ўяўлялi магутны народ, якi не раз даваў адпор i Маскве i крыжакам, беларусы "Северо-Западного края" Расii былi насельнiцтвам са слаба выяўленымi нацыянальнымi прыкметамi. Пiсьменнасцi сваёй не было - яна толькi нараджалася (пачынальнiкi - Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Багушэвiч, а потым Янка Купала i Якуб Колас), i не было нават адзiнай назвы беларускага народа. Гучалi назвы "лiцвiны", "русiны", а найбольш - "тутэйшыя". А на Палессi казалi: "Мы не людзi, мы - паляшукi".

Аднак, нягледзячы на такую кволую нацыянальную свядомасць, к моманту бальшавiцкага перавароту 1917 года у беларусаў была створана свая пiсьменнасць, прычым на аснове двух алфавiтаў - лацiнiцы i кiрылiцы, выпускалася свая газета - "Наша нiва", былi свае нацыянальныя паэты i пiсьменнiкi (Цётка, Я.Колас, Я.Купала, М.Багдановiч, Ш.Ядвiгiн i iншыя).

У гiсторыi беларускага адраджэнцкага руху i звязанага з iм працэсам фармiравання беларускай нацыi мы вылучаем чатыры перыяды. Першая хваля нацыянальнага адраджэння займае перыяд з 1861 г. па 1917 г. Перыяд ВКЛ намi не разглядаецца па прычыне таго, што ў тыя часы наогул яшчэ не пачаўся працэс фармiравання нацый у сучасным паняццi (магчыма, за выключэннем Англii). Перыяд Вялiкага княства Лiтоўскага (з Хiii да ХVi стагоддзя) - па нашай класiфiкацыi - перыяд падзелу людзей па веравызнаннi (формы монатэiзму), па класiфiкацыi Э.Геллнера - аграрны перыяд (пераднацыянальны).

Гiстарычна склалася так, што першым iдэалагiчным вучэннем на Беларусi была сацыял-дэмакратыя, якая ўвасаблялася ў Беларускай Сацыялiстычнай Грамадзе (БСГ), цi проста Грамадзе. Гэтая партыя была створаная шляхам рэарганiзацыi Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады (iснавала з 1903 г.).

БСГ кiравалася дзвюма вельмi важнымi канцэпцыямi. Па-першае, яна выступала за сацыялiзм, вызнавала марксiзм, хаця i не мела зносiнаў з расiйскiмi бальшавiкамi. Па-другое - i гэты факт стаў вызначальным пры стварэннi БНР i БССР - вялiкае месца ў праграме БСГ займала праблема ажыццяўлення нацыянальнай iдэi. Упершыню за ўсю гiсторыю Беларусi ў складзе Расiйскай iмперыi была створана праграма, дзе была выразна выказана iдэя аўтаномii беларускiх зямель, аўтаномii Беларусi ад Расii. Хаця аўтаномiя не прадугледжвала поўнай незалежнасцi (Беларусь па праграме БСГ заставалася ў складзе Расiйскай iмперыi), гэтая iдэя была на той час вельмi радыкальнай. Нiтуючы пачатак i канец ХХ стагоддзя, можна сказаць, што абвяшчэнне Рэспублiкi Беларусь у 1991 годзе ёсць завяршэнне i ажыццяўленне iдэй, сфармуляваных у праграме БСГ.

Пасля рэвалюцыi 1917 года ў Беларусi iснавала дзве галоўныя палiтычныя партыi: БСГ, якая ў 1918 г. была ператвораная ў БСДП (Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю), i Камунiстычная партыя Беларусi (КПБ).

Дзейнасць БСГ-БСДП непарыўна звязана з яе лiдэрамi - iванам i Антонам Луцкевiчамi, Алесем Гаруном i iншымi. Самае галоўнае, што прынесла iх дзейнасць: праграма БСГ была рэалiзаваная на практыцы фактам стварэння 25 сакавiка Беларускай Народнай Рэспублiкi (БНР), праiснаваўшай, праўда, не доўга. Аднак да гэтага часу iснуе ўрад БНР у эмiграцыi (цяперашнi прэзiдэнт - iвонка Сурвiла).

iншыя вынiкi атрымалiся ад дзейнасцi на Беларусi камунiстаў (бальшавiкоў). 1-га студзеня 1919 г. iмi была ўтвораная БССР. Ёсць меркаванне, што штуршком для абвяшчэння БССР было папярэдняе ўтварэнне БНР.

У адрозненне ад цяперашнiх часоў у 20-я гады жыццё Беларусi пад кiраўнiцтвам камунiстычнай партыi вызначалася шырокiм нацыянальным уздымам, усеагульнай беларусiзацыяй. Афiцыйную iдэалогiю i палiтыку тагачасных бальшавiкоў можна аднесцi да нацыянал-камунiзму. Аднак ужо з 1929 г. пачалася новая эпоха, пачалося станаўленне культу асобы Сталiна, пачалiся жорсткiя рэпрэсii, пад якiя трапiлi не толькi iншадумцы (былыя сацыял-дэмакраты, нацдэмы), але i нацыянал-камунiсты (Вацлаў iгнатоўскi, Цiшка Гартны i iншыя).

Гэта становiцца зразумелым, калi ўсвядомiць наступную схему фармiравання нацыi-дзяржавы: кожная нацыя, якая суiснуе з дамiнуючай нацыяй у адной дзяржаве, для дасягнення дзяржаўнай незалежнасцi павiнна прайсцi шлях тры фазы:

супольнае жыццё малой нацыi з вялiкай у адной дзяржаве (беларусаў-тутэйшых з рускiмi);
дасягненне аўтаномii ў рамках адной дзяржавы. Фактычна БССР у складзе СССР можна лiчыць у нейкай ступенi аўтаномнай рэспублiкай. Аднак гэтая аўтаномiя вельмi ўмоўная, бо ў таталiтарнай дзяржаве, якой быў СССР, нi аб якiх свабодах не магло быць i гаворкi;
барацьба за незалежнасць i як вынiк - здабыццё яе.
Беларусь, абыходзячы другую з адзначаных стадый, 25 сакавiка 1918 г. стала незалежнай дзяржавай - БНР, а яе заступнiца БССР з 1 студзеня 1919 г. - "раўнапраўнай" рэспублiкай у складзе СССР. На самой справе БССР не мела нават сапраўднай аўтаномii. Адно што можна адзначыць - пэўную культурную самастойнасць Беларусi.

Другая хваля нацыянальнага адраджэння: 1918-1929 гады (БССР), 1921-1939 гады (Заходняя Беларусь).

Гэты перыяд можна назваць перыядам найбольш плённага развiцця беларускай нацыi. За досыць кароткi перыяд у галiне беларусiзацыi было зроблена больш, чым за ўсё мiнулае стагоддзе. Выйшлi першыя беларускiя слоўнiкi: у 1926 г. у Мiнску выйшаў беларуска-расiйскi слоўнiк, складзены М.Байковым i С.Некрашэвiчам; у 1924 г. у Коўна выйшаў расiйска-беларускi слоўнiк В.Ластоўскага; надрукаваныя таксама галiновыя слоўнiкi па фiзiцы, хiмii i iншых навуках. Навукова-даследчае жыццё вiравала ў асяроддзi першай беларускай навуковай установы iнбелкульта - папярэднiка Акадэмii Навук. Расквiтнела беларуская проза i паэзiя. Сфармiравалася нацыянальнае тэатральнае мастацтва i народная творчасць.

Ёсць усе падставы сцвярджаць, што к 1929 году на Беларусi амаль сфармiравалася беларуская нацыя, хаця канчатковае завяршэнне гэтага працэсу не адбылося па вядомым прычынам. У той час з'явiлiся i першыя тэарэтычныя працы, прысвечаныя беларускай праблематыцы. Асаблiва трэба адзначыць ксяндза Адама Станкевiча, якiм былi, па-сутнасцi, закладзеныя асновы беларускага нацыяналiзму.

Калi ў перыяд 20-х - 40-х гадоў ва Усходняй Беларусi ўсталяваўся камунiстычны рэжым, то ў Заходняй панаваў капiталiзм, якi быў адносна больш лаяльным рэжымам i нават дазваляў шматпартыйнасць. Найбольш буйнай з беларускiх партый Заходняй Беларусi была БХДЗ (Беларуская хрысцiянска-дэмакратычная Злучнасць), якой кiравалi Ян Пазьняк i ксёнз Адам Станкевiч. БХДЗ аб'ядноўвала ў сваiх шэрагах некалькi тысяч чалавек. Гэта былi галоўным чынам сяляне, а таксама збяднелая шляхта. Вялiкi ўклад у развiццё нацыянальнай беларускай думкi зрабiў iдэолаг БХДЗ А.Станкевiч, якi надрукаваў шэраг ключавых кнiг аб хрысцiянстве i беларускай нацыянальнай iдэi i якога можна лiчыць заснавальнiкам беларускага нацыяналiзму.

Акрамя БХДЗ у Заходняй Беларусi iснавалi i iншыя партыi: БСДРП (Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), БНФ (Беларускi народны фронт) i, нават, Беларуская нацыянал-сацыялiстычная партыя.

У часы рэпрэсiй галоўным абвiнавачваннем, што выдвiгалася дзеячам беларускай культуры, пiсьменнiкам, паэтам, мастакам, вучоным i iншай творчай iнтэлiгенцыi, было абвiнавачванне ў "нацдэмаўшчыне", г. зн. у прыхiльнасцi да iдэалаў дэмакратыi i нацыянальнай iдэi - дакладней, да ўсяго нацыянальнага. Гэтая "нацдэмаўшчына" узводзiлася амаль у ранг нейкай iдэалогii, варожай да сацыялiстычных i камунiстычных iдэй i наогул "да будаўнiка камунiзму". Але на самой справе "нацдэм" - гэта быў толькi ярлык, i нiякай тэорыi, канцэпцыi цi iдэалогii нацдэмаўшчыны не iснавала. Пад ярлык "нацдэма" маглi трапiць i былыя сацыял-дэмакраты з "Грамады", i хрысцiянскiя дэмакраты, што выехалi з Заходняй Беларусi у Савецкую Беларусь, i нацыянал-камунiсты, i нават звычайныя беларускамоўныя пiсьменнiкi i паэты.

Слабасць нацыянальнай свядомасцi беларусаў у часы Расiйскай iмперыi, негатоўнасць утварыць сваю незалежную дзяржаву далi свое вынiкi i ў даваеннай БССР, i ў Заходняй Беларусi, якiя не здолелi сфармуляваць сваю нацыянальную iдэю. Творы найбольш грунтоўных мыслiцеляў гэтай эпохi А.Станкевiча, В.Ластоўскага, Я.Лёсiка, Я.Самойлы не паспелi стаць усенародным набыткам - iх аўтары былi рэпрэсiраваныя, а кнiгi - забароненыя.

У сувязi з гэтым гаварыць аб iснаваннi, прынамсi, палiтычнага нацыяналiзму i тым больш iдэалогii нацыяналiзму ў даваеннай БССР заўчасна. Аднак нацыянальны рух 20-х гадоў быў ужо асновай будучай нацыянальнай дзяржавы i канцэпцыi беларускага нацыяналiзму, ажыццяўленню чаго перашкодзiў культ асобы, якi прыпынiў гэтыя працэсы да эпохi перабудовы, што пачалася напрыканцы 80-х гадоў.

На працягу панавання савецкай улады фактычна адзiнай iдэалогiяй у БССР была дзяржаўная, якую несла камунiстычная партыя - КПБ, фiлiял саюзнай КПСС. З iншых iдэалагiчных канцэпцый можна адзначыць толькi iдэi, выкладзеныя ў праграмах даваенных партый Заходняй Беларусi - БХДЗ i БСДП. Трэба адзначыць, што нi лiберальныя, нi кансерватыўныя традыцыi не былi вядомыя беларусам як у iмперскай Расii, так i ў Рэчы Паспалiтай i ў БССР.

Гаворка аб гiсторыi нацыянальнага руху на Беларусi была б не поўнай, калi не адзначыць хвалю нацыянальнага адраджэння пад час нямецкай акупацыi. Афiцыйна амаль усе арганiзацыi нацыянальнага кшталту, якiя ўзнiклi ў 1941-1944 гадах на тэрыторыi Беларусi i якiя не падтрымлiвалi камунiстаў, лiчацца калабаранцкiмi. Але заўсёды забываецца iншы бок гэтых падзей: вялiкая частка нацыянальна свядомых беларусаў iмкнулася да стварэння такой Беларусi, якая была б незалежнай як ад фашысцкай Германii, так i ад камунiстычнага Савецкага Саюза. Хаця большасць з гэтых людзей верылi ў сiлы свайго народа i марылi аб яго лепшай будучынi, нельга забывацца i пра тых, што пайшлi на адкрытую здраду i сталi на бок Рэйха.

Другая сусветная вайна парадзiла трэцюю хвалю беларускага адраджэння. Ужо ў 1941 годзе была створаная Беларуская нацыянальная Самапомач, затым узнiк Саюз беларускай моладзi (СБМ), арганiзаваная Беларуская незалежнiцкая партыя (БНП) i паўстала Беларуская аўтакефальная царква. У 1942 годзе на тэрыторыi акупаванай Беларусi быў арганiзаваны шырокi нацыянальны рух - Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР) на чале з Р.Астроўскiм. З дапомогай БЦР была нават створаная свая нацыянальная армiя - Беларуская Краёвая Абарона - у колькасцi 23 тысячы чалавек. БЦР праводзiла вялiкую асветнiцкую i культурную працу. Былi адчынены беларускiя школы, народныя бiблiятэкi, адноўлена праца Мiнскага Беларускага тэатру. Беларускiмi кампазiтарамi было напiсана звыш 60 музычных твораў, сярод якiх балет кампазiтара А.Туранкова "У лясным пушчары", аперэта М.Шчаглова на лiбрэта Н.Арсеньевай "З выраю"; выдадзены зборнiкi вершаў Н.Арсеньевай, Т.Лебеды, Л.Случанiна.

Кульмiнацыяй дзейнасцi БЦР стаў ii Усебеларускi Кангрэс, што прайшоў у Мiнску 27 чэрвеня 1944 г. Хаця кангрэс праходзiў у акупаваным Мiнску, ён меў надзвычай вялiкае прадстаўнiцтва - дэлегаты былi ад усiх этнаграфiчна беларускiх мясцiн колькасцю 1039 асобаў.

Кангрэс асудзiў бальшавiцкi рэжым i ануляваў усе пастановы i законы, прынятыя савецкай уладай i палякамi. У заключным слове прэзiдэнт Кангрэсу Яўхiм Кiпель сказаў: "Сённяшнiм сваiм актам наш народ давёў усяму Свету, што ён не хоча нi маскоўскае, нi польскае апекi. Усе пастановы аб выхадзе з так званага Савецкага Саюзу i аб ануляваннi маскоўска-польскiх дамоваў аб Беларусi прыняты аднагалосна. А гэта вельмi важна! Сярод тысячы двухсот чалавек не знайшлося нi аднаго, якi б хацеў звароту бальшавiкоў, якi б хацеў панавання польскiх паноў на Беларусi. Бясспрэчна, гэта воля не толькi дэлегатаў - гэта воля ўсяго беларускага народу!"

Дэлегаты Кангрэса былi настроены вельмi рашуча. Але ўзнiкае пытанне: чаму ж нiхто з прысутных на Кангрэсе не здолеў рэальна ацанiць свае шанцы ў барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны? Яны ж былi на 100 адсоткаў нулявымi! Усе згаданыя падзеi праходзiлi ў тыя часы, калi Савецкая Армiя гнала нямецкiх акупантаў i няўзабаве вызвалiла Мiнск. Пра якую незалежную Беларусь у такiх умовах можна было гаварыць? Не дзiва, што амаль усе ўдзельнiкi Кангрэсу былi цi закатаваныя савецкiм НКУС, цi скончылi сваё жыццё ў эмiграцыi. А сярод iх былi такiя вядомыя людзi як генерал К.Езавiтаў (як напiсана ў "Матэрыялах Кангрэсу..." - "загiнуў на бальшавiцкай шыбенiцы ў 1947 г."); славутыя паэткi Ларыса Генiюш i Наталля Арсеньева (абедзьве былi рэпрэсiраваныя); вядомы ўрадавец Народнага Камiсарыяту Асветы БССР Аўген Калубовiч, якi напiсаў у эмiграцыi вядомую зараз кнiгу "Айцы Беларусi i iх лёс"; iнжынер iван Касяк - напiсаў у эмiграцыi кнiгу "З гiсторыi Беларускай аўтакефальнай царквы"; дацэнт БДУ, аўтар шматлiкiх падручнiкаў i навуковых прац Яўхiм Кiпель i шмат iншых знакамiтых людзей, iмёны якiх толькi цяпер вяртаюцца з забыцця.

Такiм чынам, у вынiку шматлiкiх рэпрэсiўных акцый на працягу 20-х - 50-х гадоў да моманту гарбачоўскай перабудовы - а менавiта з гэтых часоў пачынаецца новы гiстарычны працэс у СССР - Беларусь падышла амаль абезгалоўленай, не маючай моцнай нацыянальна свядомай iнтэлiгенцыi, не маючай усведамлення сябе як нацыя i дзяржава. Дзве хвалi масавага тэрору - рэпрэсii 30-х гадоў i пераслед "нацыяналiстаў" пасля 1944 года - далi свае сумныя вынiкi.

З прыходам гарбачоўскай перабудовы пачалася новая эпоха ў палiтычных працэсах у Беларусi. У 1991 г. Беларусь атрымлiвае незалежнасць. Атрымлiвае нечакана, пры тым зусiм не гатовая да яе, але стаўшая самастойнай, "як i ўсе", - як iншыя рэспублiкi СССР, большасць з якiх марыла аб гэтай самастойнасцi i лiчыла сваё ўваходжанне ў склад Саюза акупацыяй сваёй краiны Расiяй (напрыклад, так лiчаць прыбалты).

Галоўная рыса новага перыяду (90-я гады ХХ ст.) - падзенне аўтарытэта i ўсеабдымнасцi камунiстычнай партыi, падзенне таталiтарнай сiстэмы. Новы перыяд прынёс шматпартыйнасць i станаўленне новых (для былой БССР) палiтычных iдэалогiй.

Распад СССР - яскравая праява законаў тэорыi iерархiчных многаўзроўневых сiстэм (далей - iМС), гэты факт азначае пераход да грамадства новага ўзроўню праз разбурэнне старога грамадства. Вядома, што сiстэма, якае не мае зваротнай сувязi, самаразбураецца. Менавiта такой сiстэмай была таталiтарная дзяржава СССР. Яна характарызавалася нерухомай камунiстычнай iдэалогiяй, разлiчанай на механiзм узброенага кiравання, а не на дакладныя веды i майстэрства. Гэтая iдэалогiя стала прычынай разбурэння дзяржаўнай улады. Доўгачасовы адбор у складзеныя ёю ўстановы кiравання, куды ўваходзяць i установы кiравання мастацтвам, навукай i вытворчасцю, зрабiў уладу недзеяздольнай i накiраванай супраць уласнай падтрымкi.

Тэорыя iМС разглядае дзяржаву як iерархiчную многаўзроўневую сiстэму з невялiкай колькасцю ўзроўняў, чые звязаныя выразы разгортваюцца далей i на ўсiх кроках разгортвання хутка набываюць зразумелыя i годныя ў карыстаннi азначэннi. Без усведамлення ладу i руху ўсiх узроўняў дзяржавы беларускае заканадаўства было недзеяздольным, i толькi распад СССР i абвяшчэнне незалежнасцi далi Беларусi магчымасць стварыць свой рухомы светапогляд, якi фармiраваўся на пачатку праз праграмы маладых беларускiх партый.

Шматпартыйнасць разгарнулася на Беларусi з пачатку 90-х гадоў, на цяперашнi момант у краiне прадстаўлены фактычна ўсе асноўныя палiтычныя плынi, што iснуюць у краiнах Заходняй i Усходняй Еўропы. У 1988 г. паўстаў Беларускi Народны Фронт, якi паставiў сваёй мэтай дэмакратызацыю грамадства i нацыянальнае адраджэнне. У1990 г. быў прыняты Закон аб мовах, згодна якому беларуская мова станавiлася адзiнай дзяржаўнай мовай. Пасля абвяшчэння Рэспублiкi Беларусь была прынята нацыянальная сiмволiка - герб "Пагоня" i бел-чырвона-белы сцяг. Пачалася чацвёртая хваля нацыянальнага адраджэння, якая доўжылася з1988 па 1996 год - год рэферэндума, пасля якога была вернута ў некалькi мадыфiкаваным выглядзе ранейшая савецкая сiмволiка i быў прыняты закон аб дзвюх дзяржаўных мовах: беларускай i рускай, што адмоўна адбiлася на распаўсюджаннi i развiццi беларускай мовы. Усё ж за гэты кароткi прамежак часу было зроблена вельмi шмат. Адкрывалiся беларускiя класы i школы, няўхiльна беларусiзавалася вышэйшая школа, упершыню адкрыта друкавалiся творы нацыянал-дэмакратаў часоў культа асобы, тых, хто доўгi час насiў ярлык "ворага народа". Грамадзянам Беларусi нарэшце сталi даступныя творы Язэпа Лёсiка, Вацлава Ластоўскага, Ларысы Генiюш, Усевалада iгнатоўскага... Стала магчымым выдаць кнiгу "Па слядах аднаго мiфа" сучаснага гiсторыка Мiколы Ермаловiча, якая была пад забаронай, а яе аўтар не меў уваходу ў акадэмiчныя iнстытуты.

Здавалася б, што абвяшчэнне незалежнасцi Беларусi на фоне такога ўздыму нацыянальнага адраджэння дадасць не толькi больш магчымасцей для беларускага руху, але i зробiць працэс фармiравання беларускай нацыi-дзяржавы неадваротным.

Але ў 1991 годзе - годзе абвяшчэння незалежнасцi шэрагам постсавецкiх рэспублiк - Беларусь была, вiдавочна, адзiнай з iх, якая не была гатовая да дзяржаўнай незалежнасцi. Калi ў жыхароў Прыбалтыкi iдэя сваёй дзяржавы жыла на ўзроўнi самага занядбалага абывацеля, то для беларусаў яна была незразумелай i асацыявалася хутчэй з даўнiмi, але не забытымi гулагаўскiмi лагерамi.

Зыходзячы з прыведзенай вышэй канцэпцыi ўтварэння нацыi-дзяржавы, кожная нацыя павiнна заваяваць свой суверэнiтэт, перад гэтым прайсцi шлях аўтаномii i вельмi захацець незалежнасцi. Так было ва ўсiх рэспублiках былога СССР, акрамя Беларусi. Працэс утварэння нацый-дзяржаў, якi пачаўся для большасцi народаў, як мы вышэй адзначалi, яшчэ ў ХiХ стагоддзi, дасягнуў кульмiнацыi ў канцы ХХ-га стагоддзя. iдэалогiя нацыяналiзму запанавала паўсюдна. Але ў Беларусi гэтая iдэалогiя не стала масавай. Носьбiтамi яе стала невялiкая частка народа, якая i стварыла БНФ.

Напачатку, у 1988 годзе, iдэi дэмакратыi i нацыянальнага адраджэння крочылi побач. Недахоп таго i другога ў грамадстве, шматгадовая адсутнасць свабоды слова i друку, ганебны стан беларускай мовы i нацыянальнай культуры нечакана, пасля 30 кастрычнiка 1988 года - часу правядзення знакамiтых "Дзядоў", скончылiся ўзнiкненнем шырокага руху за дэмакратыю - Беларускага Народнага Фронту (БНФ).

БНФ з самага пачатку аказаўся на вяршынi палiтычных працэсаў у Беларусi i задаваў пэўны тон у дзяржаўнай палiтыцы, карыстаючыся ў вялiкай ступенi разгубленасцю камунiстаў i працэсам распаду СССР. Аднак з 1995 году, пацярпеўшы паразу на выбарах у ВС, роля i аўтарытэт БНФ у грамадстве пачалi iмклiва падаць.

На нашую думку, галоўныя памылкi БНФ былi наступныя:

1. Пераацэнка ролi нацыянальнага адраджэння. Узяўшы за ўзор станаўленне прыбалтыйскiх краiн, дзе нацыянальнае самавызначэнне дамiнавала, БНФ не ўлiчыў менталiтэт свайго народа, далёкi ад нацыянальнай дамiнанты, i згубiў большасць электарату. БНФ, хаця i ўзяў сабе назву "народны", быў у сваёй большасцi вельмi далёкiм ад большай масы беларускага народа. Кiраўнiцтва БНФ, якое складалася галоўным чынам з нацыянальна свядомай iнтэлiгенцыi, вылучыла на пярэднi план беларускую нацыянальную iдэю, не ўлiчыла матэрыяльны чыннiк i слабую беларускую эканомiку. Палiтолаг У.Роўда слушна адзначае, што Беларусь нельга назваць нацыянальнай дзяржавай - незалежнасць яна атрымала раней, чым скончыўся працэс фармiравання нацыi [1].

2. Увядзенне ў беларускую мову правапiсу Бранiслава Тарашкевiча (тарашкевiцы). Тарашкевiца была ўведзена i ў абiход, i ў прэсу, i ва ўнутранае справаводства, што аказалася заўчасным. Гэты акт адпiхнуў ад БНФ вялiкую колькасць беларускамоўных настаўнiкаў, лiтаратараў i пiсьменнiкаў. Наогул, на момант пачатку 90-х гадоў ХХ-га стагоддзя тарашкевiца амаль нiдзе ва ўжытку не захавалася. Ёю карысталiся толькi беларускiя эмiгранты ды невялiкiя дыялектныя групы, тэрытарыяльна блiзкiя да Польшчы.

3. Нагнятанне варожасцi да Расii паступова складала ў электарата iмiдж БНФ як фашысцкай арганiзацыi. А дзякуючы шматлiкiм выступленням лiдэра БНФ Зянона Пазьняка супраць Расii (напрыклад, артыкул "О русском империализме", надрукаваны ў студзенi 1994 года ў "Народнай газеце"), БНФ адштурхнуў ад сябе вялiкую масу простых людзей, якiя даўно прызвычаiлiся жыць разам з рускiмi i якiм была незразумелай пазьнякоўская нялюбасць да Масквы. У Беларусi жыве каля 13% рускiх, яе жыхары маюць моцныя сувязi з Масквой i, што галоўнае, - у вялiкай колькасцi грамадзян Беларусi з гадамi склаўся нават рускi менталiтэт. i, зразумела, палiтыка ў адносiнах да нашай вялiкай суседкi - Расii - павiнна быць зусiм iншай, больш гiбкай i станоўчай.

4. Амбiцыi лiдэра БНФ З.Пазьняка, i як вынiк - за 10 гадоў (з 1989 па 1999 год) склад БНФ амаль цалкам аднавiўся. Няздольнасць Пазьняка прыслухоўвацца да думак паплечнiкаў прывяла да таго, што ад кiраўнiцтва БНФ адышоў шэраг вядомых палiтыкаў: Валеры Сядоў (з 1992 г.), Валянцiн Голубеў, Вера Чуйко, Вiктар iвашкевiч (пасля 1995 г.) i многiя iншыя. Гэтая эгацэнтрычная пазiцыя прывяла да расколу БНФ улетку 1999 г., пасля якога частка "пазьнякоўскага" БНФ засталася без галоўнай iнтэлектуальнай сiлы, з якой пачынаўся Фронт, Юрыя Хадыкi, Вiнцука Вячоркi i Лявона Баршчэўскага. Заявiлi аб сваiм неўваходжаннi ў новую хрысцiянска-кансэрватыўную партыю З.Пазьняка i такiя вядомыя людзi як Рыгор Барадулiн i Анатоль Грыцкевiч. Усе яны засталiся ў ранейшай партыi БНФ.

Пасля расколу БНФ у 1999 годзе на дзве незалежныя палiтычныя структуры: партыю БНФ (старшыня Вiнцук Вячорка) i Кансерватыўна-хрысцiянскую партыю (КХП) - партыю БНФ (старшыня Зянон Пазьняк) - сумарны аўтарытэт абодвух БНФ трохi зменшыўся, хаця асноўная маса электарату засталася.

За 10 год пабудовы дэмакратыi ў незалежнай Беларусi акрамя БНФ, што была ў 1989 годзе адзiнай апазiцыйнай палiтычнай сiлай, к 2000 году вырас шэраг iншых партый i грамадскiх рухаў. Пасля перарэгiстрацыi партый у 1998 годзе ў краiне налiчвалася 18 палiтычных партый.

Па характару сваёй дзейнасцi партыi дзеляцца на тры групы:

1. Партыi, якiя падтрымлiваюць палiтыку прэзiдэнта i ўрада. Да iх адносяцца: Камунiстычная партыя Беларусi (старшыня В.Чыкiн), Беларуская патрыятычная партыя (старшыня Д.Улаховiч), Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды (лiдэр Л.Сечка), Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi (старшыя А.Нятылькiн), Аграрная партыя, Рэспублiканская партыя.

2. Партыi, апазiцыйныя прэзiдэнту i ўраду: партыя БНФ (старшыня В.Вячорка), КХП - партыя БНФ (З.Пазьняк i в.а. старшынi Ю.Беленькi), Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (БСДГ) (старшыня С.Шушкевiч), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) (старшыня М.Статкевiч), Аб'ядная грамадзянская партыя (старшыня А.Лябедзька), жаночая партыя "Надзея" (старшыня В.Палевiкова), Партыя працы (старшыня Л.Лемяшонак).

3. Партыi, якiя "хiстаюцца", не прымкнулi цi выйшлi з блоку апазiцыйных партый: Лiберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП, старшыня С.Гайдукевiч), Партыя камунiстаў Беларуская (ПКБ, старшыня С.Калякiн) i яшчэ некалькi дробных партый. Адзначым, што ЛДП на працягу 1999-2000 гадоў уваходзiла ў Кансультацыйны савет апазiцыйных палiтычных партый (далей - КС ОПП). Аднак пазней, прыняўшы рашэнне аб удзелу ў выбарах у Палату прадстаўнiкоў, ЛДП часова прыпынiла сваю дзейнасць у КС ОПП. Зараз яна яго аднавiла. Яшчэ раней (на выбарах у Вярхоўны Савет 1995 г.) партыi С.Гайдукевiча i С.Калякiна былi вядомыя як прапрэзiдэнцкяя.

Па рэйтынгу папулярнасцi першынства мае жаночая партыя "Надзея". Кожная з партый БНФ пасля расколу набiрае крыху больш 2 %. Адносна высокi рэйтынг мае БСДГ, што, вiдавочна, абумоўлена вялiкай папулярнасцю Станiслава Шушкевiча, якi ўзначальвае партыю. Нiжэй мы прыводзiм таблiцу рэйтынгу палiтычных партый па дадзеных Незалежнага iнстытута сацыяльна-эканамiчных i палiтычных даследванняў (першая палова 2000 года):



Калi б на Беларусi сёння адбылiся парламенцкiя выбары, за прадстаўнiка якой з партый Вы б прагаласавалi? (%) Сакавiк 2000 г.
ПАЛiТЫЧНЫЯ ПАРТЫi
Аб'яднаная грамадзянская партыя (С.Багданкевiч) 4,5
Кансерватыўна-Хрысцiянская партыя - партыя БНФ (З.Пазьняк) 2,2
Беларускi народны фронт "Адраджэнне" (В.Вячорка) 2,1
Беларуская Сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) (М.Статкевiч) 2,0
Беларуская Сацыял-дэмакратычная Грамада (С.Шушкевiч) 4,2
Партыя працы (А.Бухвостаў) 1,7
Партыя жанчын "Надзея" (В.Палевiкова) 5,8
Партыя камунiстаў Беларуская (С. Калякiн) 2,4
Камунiстычная партыя Беларусi (В.Чыкiн) 3,3
Лiберальна-дэмакратычная партыя (С.Гайдукевiч) 1,8
Беларускае аб'яднанне "Яблоко" 1,6
iншыя партыi 1,2

Вынiкi апытання сведчаць аб нявысокай палiтычнай культуры беларускiх грамадзян. Высокi рэйтынг жаночай партыi "Надзея" тлумачыцца толькi тым, што гэтая партыя менавiта жаночая, бо анiякiх iстотных палiтычных дзеянняў гэтая партыя не правяла.

На Беларусi камунiстычная iдэалогiя прадстаўлена дзвюмя партыямi КПБ (падтрымлiвае прэзiдэнта) i ПКБ (яе можна аднесцi да трэцяй групы).

Сацыял-дэмакратычная iдэалогiя - найбольш папулярная ў Беларусi. Адпаведных партый на Беларусi - 3 (партыi, у назве якiх ёсць словы сацыял-дэмакратычная). Гэта - БСДПНЗ (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды); БСДГ (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада) i БСДП (НГ) (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)). Нягледзячы на блiзкасць назваў, усе гэтыя партыi маюць розныя погляды на беларускую палiтыку. Першая з iх прытрымлiваецца афiцыйнага, прэзiдэнцкага курсу, i дзейнасць партыi не выходзiць за рамкi "згоды з урадам", БСДП з'яўляецца правацэнтрысцкай партыяй, а БСДП (НГ) - партыя больш левага накiрунку, утвораная ў вынiку аб'яднання БСДГ (зарэгiстраваная ў 1991 г., першы старшыня М.Ткачоў) i Партыi народнай згоды.

Акрамя гэтых партый да сацыял-дэмакратычнага накiрунку адносяць сябе Партыя жанчын "Надзея", Беларуская партыя працы, Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi.

iдэалогiя нацыяналiзму. У вялiкай ступенi яна стаiць у аснове праграм абодвух БНФ, ёй нададзена значнае месца ў БСДГ. Цалкам на пазiцыях нацыяналiзму стаяла не падаваўшая на перарэгiстрацыю 1998 года ў Мiнiстэрства юстыцыi Беларуская нацыянальная партыя (БНП), якая ўзвяла прынцып нацыяналiзму ў ранг галоўнага праграмнага прынцыпа. У праграме БПН было запiсана: "Нацыяналiзм - лепшая духоўная якасць асобы чалавека. Надышоў час вярнуць гэтаму слову яго спрадвечны станоўчы сэнс. Нацыяналiзм - гэта адданасць сваёй нацыi, нацыяналiзм - гэта змаганне нацыi за яе волю i незалежнасць, за яе духоўную i фiзiчную моц, за права нацыi быць роўнай сярод роўных".

iдэалогiя лiбералiзму - аснова праграмы Аб'яднанай грамадзянскай партыi (АГП) i вызнаецца таксама Лiберальна-дэмакратычнай партыяй (ЛДП). Характэрна, што ў сацыяльным складзе абедзьвух партый дамiнуюць прадстаўнiкi бiзнесу, прадпрымальнiкi. Аднак шчыльных кантактаў партыi не маюць.

iдэалогiя кансерватызму. На Беларусi адсутнiчаюць партыi, якiя б насiлi такую назву, няма i партый, якiя б суцэльна кiравалiся iдэалогiяй кансерватызму. Для той жа КХП - партыi БНФ галоўны прынцып не ў хрысцiянскай дэмакратыi i не ў кансерватызме, ён цалкам уключаны ў паняцце "нацыянальна-вызвольны рух".

У прынцыпе, адсутнасць кансерватызму на Беларусi зразумелая. Яна абумоўлена разрывам векавых традыцый, масавай адсутнасцю нацыянальнай свядомасцi беларусаў i iншых неабходных кампанентаў, уласцiвых кансерватызму.

Ёсць, аднак, сярод беларускiх аналiтыкаў i такiя, якiя спрабуюць сканструяваць мадэль беларускага лiберальнага кансерватызму. На наш погляд, гэта заўчасна [2].

Хрысцiянска-дэмакратычная iдэалогiя. Нiводная з партый, якiя прайшлi перарэгiстрацыю ў 1999 г. i пазней, не носiць назвы такога кшталту. Але трохi раней (да перарэгiстрацыi) iснавала тры партыi хрысцiянска-дэмакратычнага накiрунку: Беларуская хрысцiянска-дэмакратычная Злучнасць (БХДЗ), Хрысцiянска-дэмакратычны выбар (ХДВ) i Беларуская хрысцiянска-дэмакратычная партыя (БХДП). (Апошняя ўтварылася ў свой час у вынiку раскола БХДЗ - першай партыi такога накiрунку.) Усе гэтыя партыi мелi малы аўтарытэт у грамадстве, былi малалiкiмi i заканамерна знiклi.

Сярод iншых партый iдэi хрысцiянскай дэмакратыi прысутнiчаюць у праграмах БНФ, КХП - партыi БНФ, БНП, а таксама БСДГ.

Чаму ж атрымалася так, што найбольш уплывовыя на Захадзе iдэi хрысцiянскай дэмакратыi амаль не ўспрымаюцца ў Беларусi? Адказ просты. Па-першае - гэта слабасць шматпартыйнай сiстэмы наогул. Па-другое, за гады панавання камунiстычнага рэжыму i манаполii камунiстычнай iдэалогii быў выхаваны грамадзянiн з атэiстычным светапоглядам. Для шырокiх мас людзей хрысцiянства ў палiтычным жыццi не ўспрымаецца, як не ўспрымаецца рэлiгiя наогул.

Тым не менш, вялiкi колькасны рост царкоўных прыходаў усiх канфесiй надае надзею на лепшую будучыню хрысцiянскай дэмакратыi ў Беларусi.

Чаму ж у 90-я гады ХХ ст. не з'явiлася моцная хрысцiянская-дэмакратыя, а тыя кволыя парасткi хэдэкаў, увасобленыя ў партыях Беларуская Хрысцiянска-дэмакратычная Злучнаць цi Хрысцiянска-дэмакратычны выбар, хутка трапiлi ў нябыт? Некаторыя тлумачаць гэта тым, што Беларусь з'яўляецца шматканфесiйнай краiнай, што перашкаджае стварэнню моцнай хрысцiянска-дэмакратычнай партыi. Такi погляд цалкам памылковы.

Па-першае, i ў 30-я гады Заходняя Беларусь была шматканфесiйнай, але Ян Пазьняк i Адам Станкевiч кiравалi моцнай хрысцiянска-дэмаратычнай партыяй, якая мела сваю салiдную газету "Беларуская крынiца". Акрамя таго, у наш час не iснуе аднаканфесiйных краiн. Напрыклад, у Германii некалькi канфесiй, i пры гэтым няма перавагi якой-небудь адной: католiкаў i пратэстантаў (лютэран) прыкладна пароўну. Тым не менш, творца "нямецкага цуда" Людвiх Эрхард быў хрысцiянскiм дэмакратам, а адпаведная партыя была ў той час ва ўладзе. У Польшчы, што лiчыцца каталiцкай дзяржавай, жыве каля мiльёна праваслаўных, якiя маюць аўтакефалiю.

Па-другое, у Беларусi ў наш час любая партыя, заснаваная на пэўных iдэалагiчных прынцыпах, будзе слабай. У грамадстве цяпер бярэ верх прагматызм. i не дзiўна, што найбольшую моц у Рэспублiцы Беларусь мае "партыя ўлады".

Гiстарычна (з часоў французскай рэвалюцыi 1789 г.) склалася так, што партыi, якiя выступалi за радыкальныя палiтычныя змены, назвалiся "левымi", а тыя, што выступалi за захаванне iснуючага становiшча, - "правымi". Таму партыi сацыял-дэмакратычнага i камунiстычнага накiрунку пачатку ХХ стагоддзя, якiя змагалiся за рашучую змену рэжыму i нават за рэвалюцыю, атрымалi назву "левых". Кансерватары, якiя выступаюць за захаванне традыцый, мовы i культуры i не iмкнуцца да радыкальных зменаў у iснуючым грамадстве, належаць да правага крыла партый. Лiбералы ж абыякава ставяцца да традыцыяналiзму, але, тым не менш, таксама лiчацца правымi. Гэта абумоўлена тым, што яны стаяць за свабодную, рынкавую эканомiку, адмаўляюць дзяржаўнае кiраванне эканамiчнымi працэсамi, а апошняя тэза (дзяржаўнае кiраванне) - стрыжань сацыялiстычнай (левай) iдэалогii. А раз антыпод "левага", значыць - "правы".

У наш час рознiца памiж левымi i правымi iдэалогiямi iстотна змянiлася. Сацыял-дэмакраты пачалi выступаць за шматукладную эканомiку i фактычна пачалi зыходзiць з левага флангу. Лiбералы наадварот пачалi ўводзiць элементы дзяржаўнага кiравання ў эканомiцы - а гэта ўжо ўхiл у левы бок. З другога боку, партыi, якiя выступаюць за iстотныя змены рэжыму ў наш час, - не сацыялiстычнага накiрунку, а, наадварот, iх апаненты: лiберальныя, нацыянальныя i iншыя, - тыя, што лiчацца правымi партыямi.

Пасля развалу СССР утварылася шмат партый лiберальнага, нацыянальна-дэмакратычнага, сацыял-дэмакратычнага накiрункаў, што процiстаялi камунiстычным партыям рэспублiк былога СССР, i тое, што яны выступалi за змены рэжыму, таксама ставiць iх на правы фланг. Хаця, iдучы за логiкай першапачатковага з'яўлення разлядаемай тэрмiналогii, усе згаданыя партыi можна было б залiчыць да "левых" (бо яны за змены), а застыўшую ў сваiм развiццi кампартыю - да "правай".

Такiм чынам, сучасная класiфiкацыя iдэалогiй не зводзiцца да лiнейнага прынцыпу мiнулага, ХiХ, стагоддзя. Неабходна ўлiчваць розныя фактары: характар эканомiкi, характар рэжыму, адносiны да нацыянальнай iдэi i iншыя.

Абмяжуемся цяпер толькi дзвюма прыведзенымi фактарамi, характар эканомiкi - характар рэжыму, i паспрабуем адлюстраваць суадносiны памiж iдэалогiямi з дапамогай геаметрычных пабудаванняў.

На схеме №1, прыведзенай у канцы артыкула, прадстаўлена класiфiкацыя iснуючых на сярэдзiну 2000 г. iдэалогiй i палiтычных партый - носьбiтаў згаданых iдэалогiй.

Тлумачэнне да схемы №1

На схеме 1 у плоскасцi васей X - Y, дзе Х - вось фактара свабоды эканомiкi, Y - вось фактара свабоды асобы, фiгуры 1-11 адлюстроўваюць асноўныя палiтычныя iдэалогii Еўропы.

Х +* - бясконца вялiкае значэнне свабоды эканомiкi. Рынкавая эканомiка займае самую правую пазiцыю на схеме (супадае з сучасным азначэннем правай iдэалогii).

Х -* - крайняя левая пазiцыя. Яна адпавядае эканомiцы, цалкам кантралюемай дзяржавай.

Вось Y адпавядае ступенi абмежаванасцi свабоды асобы. Y +* (верх восi Y) - аўтарытарны рэжым. Y-* (нiжняя частка восi Y) - iндывiдуалiзм, прыярытэт асобы чалавека над дзяржавай i iншымi грамадскiмi групамi i класамi.

Фiгуры, пранумераваныя лiчбамi 1-11, адпавядаюць асноўным палiтычным iдэалогiям сучаснасцi.

Фiгура 1 - нацыяналiзм. Галоўная арганiзацая, што спавядае гэтую iдэалогiю, Беларускi Народны Фронт (Рух iснуе з 1988 г, партыя БНФ - з 1993 г.). Аднак у нiводнай праграме БНФ не выкарыстоўваецца тэрмiн "нацыяналiзм". Больш нацыяналiстычны накiрунак праграмных дзеянняў узяла на сябе Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi (НДПБ) (з 1995 г. у назве партыi слова "Беларусi" было заменена на слова "беларусаў"). Але адкрыта аб'явiла нацыяналiзм асновай сваёй праграмы толькi Беларуская нацыянальная партыя (БНП), якая была абвешчана ў 1994 годзе.

Партыя КХП - партыя БНФ абазначана прамавугольнiкам у правым верхнiм вуглу на стыку фiгур 1, 3 i 4. Сучасны статус яе больш блiзкi да класiчнага нацыяналiзму, а абвешчаная ў 1999 г. КХП праграма дзеянняў, якая вылучыла галоўнай задачай стварэнне так званага "нацыянальна-вызвольнага руху", робiць яе падобнай да шэрагу партый, што паўставалi ў часы рэвалюцыйных пераўтварэнняў за нацыянальную свабоду пачатку нашага стагоддзя. Фактычна гэтая праграма ёсць выразнiк iрэдэнтысцкага нацыяналiзму ў Беларусi. У гiсторыi ёсць шэраг прыкладаў такой барацьбы, якая канчалася як паразамi (паўстанне Кастуся Калiноўскага), так i перамогамi (казацкi рух Багдана Хмяльнiцкага на Украiне). КХП, магчыма, яшчэ стане кансерватыўнай партыяй, але гэта адбудзецца толькi тады, калi яна стане на шлях памяркоўных, паступовых змен у грамадскiм ладзе, што сцвярджае класiчны кансерватызм.

Авал нацыяналiзму 1 мае агульныя пункты сутыкнення з iншымi iдэалогiямi (акрамя лiбералiзму i камунiзму) - сегменты 8, 10.

Фiгура 2 - камунiстычная iдэалогiя. У Беларусi яе прадстаўляюць дзве партыi - КПБ i ПКБ. Блiзка да iх стаiць таксама Патрыятычная партыя. Фiгуры 1 i 2 не перасякаюцца, што азначае адсутнасць нацыянал-камунiзму ў Беларусi.

Фiгура 3 прадстаўляе хрысцiянска-дэмакратычную iдэалогiю. Як ужо адзначалася, у цяперашнi момант афiцыйна нiводная з партый не спавядае гэтай iдэалогii. Аднак ёсць асобныя носьбiты хрысцiянска-дэмакратычнай iдэi як сярод людзей, так i грамадскiх арганiзацый. Да перарэгiстрацыi 1998 года афiцыйна iснавалi наступныя хрысцiянска-дэмакратычныя партыi: БХДЗ (Беларуская Хрысцiянска-дэмакратычная Злучнасць), ХДВ (Хрысцiянска-дэмакратычны выбар (ХДВ), Беларуская Хрысцiянска-дэмакратычная партыя (БХДП).

Фiгура 5 - лiбералiзм. Галоўныя носьбiты iдэалогii: Аб'яднаная Грамадзянская партыя (АГП) i Лiберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП).

Фiгуры 6-i i 6-ii - cацыял-дэмакратыя. На схеме №1 фiгура 6, адпавядаючая сацыял-дэмакратыi, падзелена на дзве фiгуры, 6-i i 6-ii, займаючыя рознае становiшча на малюнку. Гэта абумоўлена некаторымi прынцыповымi разыходжаннямi памiж вядучымi партыямi абедзвюх галiн сацыял-дэмакратыi: Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (БСДГ) i Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада) (БСДП (НГ)).

БСДП (НГ) пасля аб'яднання з Партыяй народнай згоды ў 1995 г. падкрэслiла сваю левацэнтрысцкую платформу, працягвае традыцыi марксiсцкай сацыял-дэмакратыi пачатку ХХ стагоддзя (напрыклад, удзельнiчае ў святкаваннi 1-га мая).

БСДГ утварылася пасля расколу Грамады, створанай у 1991 г. М.Ткачовым. У 1997 годзе не падтрымаўшая аб'яданне з ПНЗ частка былой БСДГ стварыла аргкамiтэт па аднаўленню партыi, i пасля аб'яднання з Беларускай нацыянальнай партыяй (БНП) у 1998 годзе БСДГ была адноўлена. У праграме БСДГ, прынятай на 2-м з'ездзе ў 1999 годзе, адзначана, што БСДГ - партыя правацэнтрыскага кшталту. Яна не прытрымлiваецца ўсталяванага сярод сацыял-дэмакратычных партый прынцыпу дзяржаўнага рэгулявання эканомiкай, выступае за шматукладную эканомiку i ў першую чаргу - рыначную. Другой рысай БСДГ - таксама традыцыйная прыкмета "правага" ўхiлу - з'яўляецца тое, што вялiкая роля ў праграме адводзiцца нацыянальнаму адраджэнню i ўмацаванню дзяржаўнай незалежнасцi Беларусi.

На нашай схеме змешчаны асноўныя палiтычныя партыi i iдэалагiчныя платформы, што iснуюць у наш час на Беларусi. iншыя, больш дробныя партыi, прымыкаюць да асноўных. Так, напрыклад, Патрыятычная партыя па свайму характару блiжэй за ўсё падыходзiць да iдэалогii камунiзма i адносiцца да фiгуры 2, Рэспублiканская партыя Працы i Справядлiвасцi - гэта сацыял-дэмакратыя i (фiгура 6-i) i г.д.

У заканчэнне адзначым, што прадстаўленая на схеме палiтра беларускiх iдэалогiй i партый мае некаторыя адметнасцi ў параўнаннi з палiтрай iншых краiн. Так, на Беларусi (у адрозненне, напрыклад, ад Украiны цi Польшчы) адсутнiчае нацыянал-камунiзм, i таму фiгуры 2 i 1 не маюць агульных гранiц.

Пабудаваная схема палiтры iдэалогiй не з'яўляецца застыўшай палiтычнай структурай, яна сфармiравалася на працягу ўсяго 10 гадоў i адлюстроўвае стан беларускага грамадства на рубяжы ХХ-ХХi стагоддзяў. Зразумела, яна будзе мяняцца, магчыма, дапоўнiцца новымi фiгурамi i сегментамi, але ў вынiку, калi Беларусь будзе паспяхова iсцi па шляху прагрэса, колькасць асноўных iдэалогiй будзе змяншацца, а колькасць партый, магчыма, прыпынiцца на лiчбе 2 - як гэта мае месца ў перадавых краiнах Еўропы i Амерыкi (напрыклад, у ЗША iснуе дзве партыi - рэспублiканская i дэмакратычная).

ЗАЎВАГi 1. Роўда У. Нацыянальная iдэя i фармiраванне грамадзянскай супольнасцi ў Беларусi. // Грамадзянская альтэрнатыва, 1999, №2, стар.9.

2. Глядзi, напрыклад: Мiхаiл Плiско. Лiбералiзм i кансерватызм у сучаснай Беларусi. // Ад "тутэйшасцi" да нацыянальнай дзяржаўнасцi. Менск, 1999, стар.18-31.


Новые статьи на library.by:
БЕЛАРУСЬ:
Комментируем публикацию: Палітычныя працэсы на Беларусі ў гістарычнай перспектыве і іх узаемасувязь з нацыянальная ідэяй і нацыяналізмам


Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle
подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.