Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА I РУСКАГА      (БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ) 3 ТЭУТОНСКIМ ОРДЭНАМ У КАНЦЬІ XIV — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XV ст.

БАРАЦЬБА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА I РУСКАГА (БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ) 3 ТЭУТОНСКIМ ОРДЭНАМ У КАНЦЬІ XIV — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XV ст. 2 за 24 часа

26 ноября 2010

У канцы XIV ст. Вялікае княства Літоўскае і Рускае (як яно афіцыйна называлася да сярэдзіны XV ст., калі было дадана і Жамойцкае) з'яўлялася вялікай дзяржавай. Яе межы пашыраліся ад Балтыйскага мора і Мазовіі на захадзе да вярхоўяў Волгі, Разанскага вялікага княства і стэпаў за вытокамі рэк Сеиму, Псёла і Севярскага Данца на ўсходзе, ад Вялікіх Лук і Ржэва на поўначы да ненаселенага Дзікага поля. Суседзямі гэтай вялікай дзяржавы ва Усходняй Еўропе былі: на поўначы Лівонія, Пскоўская і Наўгародская землі, на ўсходзе – Цверскае, Маскоўскае і Разанскае вялікія княствы, на поўдні землі Залатой Арды, якая знаходзілася ў заняпадзе, і Малдавіі, на захадзе – Польшча, Мазовія і Тэўтонскі ордэн. Да 80-х гадоў XIV ст. заканчваўся працэс уключэння беларускіх, значнай часткі украінскіх і вялікарускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. У сярэдзіне XIV ст. беларускае Падняпроўе ўвайшло ў склад гэтай дзяржавы (Мсціслаў у 1358 г.), у 60-я гады Кіеўская зямля з яе тады Мазырскай і Брагінскай валасцямі.

Открыть полную версию

ТУРАЎСКАЕ КНЯСТВА

ТУРАЎСКАЕ КНЯСТВА 6 за 24 часа

26 ноября 2010

Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавiчоў — у Паўднёвай Беларусi, басейне Прыпяцi. Сталiца княства — горад Тураў прыгадваецца пад 980 г., калi на Беларусi з'яуляюцца князi, магчыма, браты Рагвалод i Тур. Ад апошняга, як паведамляе летапiс, "тураўцы празвалiся". Першая звестка i падзеi 988 г., калi былi вызначаны межы Тураўскай зямлi, сведчаць аб тым, што Тураўшчына ад пачатку развiвалася як самастойная дзяржаўная адзiнка з усiмii адпавядаючымi гэтай пабудове iнстытутамi. Галоўнай складанасцю ў фармiраваннi гэтай дзяржавы было тое, што яна займала не ўсю этнiчную тэрыторыю дрыгавiчоў, а толькi землi левага берага Прыпяцi з гарадамi Туравам, Пiнскам, Слуцкам, пазней — Бярэсцем.

Открыть полную версию

Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета на Беларусі

Прыняцце хрысціянства. Хрысціянства і асвета на Беларусі 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Цiкава, што, сеўшы ў Кіеве, Уладзімір выбраў з мноства паганскіх багоў шэсць галоўных. Але вось стод Пе-руна, як звычайнае бервяно, паплыў да дняпроўскіх парогаў, а ракў Уладзімір Краснае Сонейка зрабіў велізарнаю купеллю. Сагнаным на бераг кіянам князь кінуў пагрозлі-вае: “Хто не са мною, той супраць мяне”. Баючыся суровай кары за непаслушэнства, паганцы заходзілі па шыю ў ваду і вярталіся ўжо хрысціянамі. Наўгародцаў, як сведчаць летапісы, кіеўскія ваяводы Дабрыня і Пуцята хрысцілі «агнём і мячом». Прыход новае веры ў беларускі Тураў таксама стаўся надзеяю драматычнай: нездарма там дагэтуль жыве паданне пра каменныя крыжы, шго прыплылі з Кіева і афарбавалі Прыпяць крывёю. А як прыняла Хрыстовую веру Полацкая зямля?

Открыть полную версию

Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть    Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы

Змаганне Полацкай і іншых зямель за незалежнасть Знешняя палітыка Полацкага княства. Распад Кіеускай дзяржавы 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Полацк, упершыню ўспомнены ў «Аповесці мінулых часоў» у сувязі з дзяльбою гарадоў наўгародскім князем Рурыкам. Праз тры гады пасля гэтага, у 865-м, сюды прыйшло кіеўскае войска князёу Аскольда і Дзіра, што, як паведамляе Ніка-наўскі летапіс, «ваявалі палачанаў і шмат зла ўчынілі», а ў выніку на нейкі час зрабілі горад залежным ад Кіева.

Открыть полную версию

БУДНЫ СЫМОН

БУДНЫ СЫМОН 0 за 24 часа

26 ноября 2010

С. Будны — сапраўдны майстра літаратурнага перакладу. Яго перакладчьцкі талент найбольш ярка выявіўся ў час працы над Свяшчэнным Пісаннем. Будны, як вядома, перакладаў Біблію на польскую мову, якая на той час, побач са старабеларускай, царкоўнаславянскай і лацінскай з'яулялася адной з літаратурных моў Беларусі. Мяркуючы паводле ўласных выказванняў С. Буднага і шматлікіх спасылак у тэксце Новага Запавету 1574 г., перакладчык карыстаўся самымі разнастайнымі папярэднімі выданнямі і рукапісамі Свяшчэннага Пісання: лацінскімі, яўрэйскімі, грэчаскімі і рознымі славянскімі, а таксама шматлікімі творамі старажытных тыолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты.

Открыть полную версию

КАВАЛЕЎСКІ УЛАДЗІМІР АНУФРЫЕВІЧ [ПАЛЕАНТОЛАГ]

КАВАЛЕЎСКІ УЛАДЗІМІР АНУФРЫЕВІЧ [ПАЛЕАНТОЛАГ] 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Прыродазнавец, заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў вёсцы Шусцянцы Дынабургскага павета Віцебскай воласці. Скончыў Пецярбургскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхтавалі вышэйшых адміністрацыйных чыноўнікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававедам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі,— а праз іх з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на лячэнне, Кавалеўскі ўсталяваўся ў Лондане, дзе пазнаёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачцэ. На пачатку лонданскага жыцця Кавалеўскі працягваў яшчэ займацца юрыдычнай навукай, але хутка захапіўся вызваленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён паехаў у Польшчу і прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюцыйная дзейнасць Кавaлеўскага, аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад і не пацягнула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, Кавалеўскі ўзяўся за пераклады і сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць.

Открыть полную версию

ЗІЗАНІЙ ЛАЎРЭНЦІЙ [МОВАВЕД, ЦАРКОЎНЫ ДЗЕЯЧ]

ЗІЗАНІЙ ЛАЎРЭНЦІЙ [МОВАВЕД, ЦАРКОЎНЫ ДЗЕЯЧ] 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык. Паводле адных звестак паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле другіх — з мястэчка Тустынь на Валыні. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў у Львоўскай (да 1592), Брэсцкай (1592—1595), Віленскай(1595—1597) брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука з Лексісам» і «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова...» (Вільня, 1596). Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць;

Открыть полную версию

Навуковая дзейнасць Наркевіча Ёдкі

Навуковая дзейнасць Наркевіча Ёдкі 1 за 24 часа

26 ноября 2010

Вынікi даследаванняу па электраграфіі былі выкладзены Я. А. Наркевiчам-Ёдкам у 1892 годзе камiсii спецыялiстау Пецярбургскага iнстытута эксперыментальнай медыцыны, членам-супрацоунікам якога ён быу, а затым на канферэнцыi па электраграфіі i электрафiзiялогіі у Пецярбургскiм унiверсiтэце. У 1893 годзе з адкрыццём нашага суайчыннiка былi азнаёмлены вядучыя навуковыя цэнтры Заходняй Еуропы-Берлiн, Вена, Парыж, Прага, Фларэнцыя, дзе Я. А. Наркевiч-Ёдка прачы-тау лекцыi i прадэманстравау цыкл фотаздымкау "электрычных iскрау i хвалепадобных ваганняу у розныя моманты праяулення iх у прыродзе i у чалавечым арганiзме". Вучоныя, якiя прысутнічалi на дэманстрацыi, пiсалi, што "доследы не толькi здзiвiлi i выклiкалi захапленне, але i даказалi вялiкае будучае скарыстанню электрычнасцi i электраграфіі". Прафесары Венскага, Парыжскага, Пе-цярбургскага унiверсiтэтау прадказвалi важнасць гэтых даследаванняу для медыцыны i фiзiялогіі. Шматлiкiя выступленнi нашага вучонага выклікалi iнтарэс не толькi спецыялiстау, але i самай шырокай публiкi, увагу якой прыцягнула незвычайнасць яго адкрыццяу.

Открыть полную версию

У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА З БІЯГРАФІІ НАРКЕЫІЧА ЁДКІ

У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА З БІЯГРАФІІ НАРКЕЫІЧА ЁДКІ 0 за 24 часа

26 ноября 2010

Доследы па уздзеянні электрычнасці на чалавечы арганізм Я. А. Наркевiч-Едка праводзiу у спецыяльна абсталяванай у маёнтку Наднёман электраграфiчнай лабараторыі. Яна размяшчалася у падвальнай частцы дома. Пераважна тут, у сце-нах гэтай лабараторыі, прайшло напоуненае надзвычайнымi падзеямі, поспехамi i няудачамi, творчымi пошукамі i знаходкамі жыццё даследчыка. Тут вучоны атрымау першыя эксперыменталь-ныя пацверджанні сваей канцэпцыi пра тое, што жывы чалавечы арганiзм ёсць пастаянная незгасальная крынiца электрычнай энергіі. Чалавек- не нейкая замкнёная сiстэма, яго электрычная энергiя вылучаецца у навакольную прастору, змяняючы: яе, або, як тады казалі, змяняючы стан "эфiру, якi напауняе асяроддзе".

Открыть полную версию

Старонкі Жыццяпісу Наркевіча Ёдкі

Старонкі Жыццяпісу Наркевіча Ёдкі 2 за 24 часа

26 ноября 2010

Уладальнiк маёнтка Наднёман Атон Ану-фрыевіч Наркевiч-Ёдка (1818-1887) - бацька Якуба Атонавіча - належау да старажытнага шляхецкага роду герба Лiс, што пачынауся ад лiдскага баярына Марцiна Ёдкi, якому у 1546 годзе былi дараваны маёнткi. Каля чатырох з паловай тысяч дзесяцін налiчвалi прыналежныя А. А. Наркевiчу-Едку землi у iгуменскiм i Слуцкім паветах. Вялікія прыбыткі давала здача у арэнду берага для рума. Папаунялi дастатак вадзяныя млыны i вінны вод-куп. А багацце вызначала у тыя часы становiшча. Таму нядзiуна, што Атон Ануфрыевiч быу маршалкам iгуменскага павета.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.