Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай 2 за 24 часа
Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент – каронны сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. У сенат уваходзілі найбольш знатныя феадалы ў колькасці 150 чалавек. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з’яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай Сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.
Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Палітычнае становішча ў паслярэвалюцыйныя гады. “Нашаніўскі перыяд” беларускага нацыянальнага руху 0 за 24 часа
У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Да гэтага часу былi канчаткова вычэрпаны магчымасцi адносна мiрнага развiцця капiталiзму ва ўмовах захавання перажыткаў феадалізму. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.
Фарміраванне палітычных партый. Нацыянальнае адраджэнне. Першыя палітычныя арганізацыі на Беларусі ў канцы 19 - пачатку 20 ст. 10 за 24 часа
Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта паўплывала на разнастайнасць палітычных партый і рухаў (у тым ліку агульнарасійскіх), тэрмін іх фарміравання і асаблівасці дзейнасці.
Сялянскі і рабочы рух. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі 0 за 24 часа
Пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. на Беларусi адбыўся рэзкi спад сялянскiх выступленняў i на працягу наступных 40 год сялянскi рух нiколi не дасягаў таго ўзроўню, якi назiраўся на рубяжы 50–60 гг., у час падрыхтоўкi i правядзення рэформы 1861 г. У 1864–1880 гг. рэрiстравалася ў сярэднiм толькi 8–10 сялянскiх хваляванняў штогод. У 80-я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоiўся ў параўнаннi з папярэднiм дзесяцiгоддзем), але ў 90-я гады наступiў чарговы спад. Xваляваннi сялян былi паасобнымi i неарганiзаванымi.
Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і на тэрыторыі Беларусі 5 за 24 часа
У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль самым вострым было польскае пытанне. З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.
Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Фактычна яны ўяўлялi сабой шырокi i разнастайны дэмакратычны блок, у якi ўваходзiлi дробная i беззямельная шляхта, афiцэры, дробная гарадская буржуазiя, iнтэлiгенцыя, студэнцтва. Сярод “чырвоных” не было адзiнства наконт метадаў дасягнення сваiх мэт. Яны падзялялiся на правых – памяркоўных i левых – прадстаўнiкоу рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў.
Палітычныя рэрпрэсіі: прычыны, памеры, вынікі ў БССР у 30-40-я гады 20 ст. 4 за 24 часа
Пачатак палітычных рэпрэсій у Беларусі, на наш погляд, звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі. Ужо ў другой палове 20-х гадоў узнікаюць спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных падыходаў да нацыянальнай палітыкі. Найбольш актыўных прыхільнікаў палітыкі беларусізацыі сталі абвінавачваць у т.зв. нацыянал-дэмакратызме, тэндэнцыі “ставіць нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя”.
З 1930 г. крытыка робіцца больш жорсткай. Нацыянал-дэмакратызм вызначаецца як варожая савецкай ўладзе ідэалогія і практыка контррэвалюцыйнай плыні, якая ставаліла сваёй мэтай “аднаўленне капіталізму на Беларусі”. Рэзалюцыя XІІІ з’езда КП(б)Б ацэньвала гэтую з’яву як галоўную небяспеку для нацыянальнай палітыкі рэспублікі. Пры гэтым рэзка змяняліся ўсе ацэнкі мінулага: увесь беларускі нацыянальна-вызваленчы рух аднолькава пачаў абвяшчацца рэакцыйным.
Беларускае замежжа ў 20-30-я гады 20 ст. 0 за 24 часа
Неад’емнай састаўной часткай беларускага народа неабходна разглядаць беларусаў, што апынуліся ў выніку палітычнай, ідэалагічнай і ваеннай барацьбы за межамі Беларусі. У ходзе і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. з Беларусі эмігрыравала каля 122 тыс. чалавек (усяго з былой Расійскай імперыі – каля 2 млн чал.). Частка гэтай хвалі эмігрантаў рушыла на Усход – у Маньчжурыю і ў Кітай, але асноўная маса накіравалася на Захад – у Фінляндыю, Прыбалтыку, Германію, Францыю, Чэхаславакію, ЗША.
Нацыянальная палітыка. Беларусізацыя ў 20-30-я гады 4 за 24 часа
Значнай з’явай у нацыянальных адносінах у 20–30-я гады была палітыка беларусізацыі. Многія здабыткі гэтай палітыкі, яе станоўчы вопыт і трагічны лёс маюць і сёння вялікае значэнне для нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі. Патрэбна адзначыць, што амаль да сярэдзіны 80-х гадоў афіцыйная гістарычная літаратура амаль нічога не гаварыла аб гэтай з’яве ў нацыянальным развіцці беларускага народа альбо трактавала адмоўна тэндэнцыі нацыянальнага адраджэння на Беларусі ў 20-я гады.
Разглядаючы перадумовы палітыкі беларусізацыі, неабходна мець на ўвазе асаблівасці нацыянальных адносін на Беларусі на пачатку 20-х гадоў і праблемы, якія існавалі ў гэтым пытанні.
Асноўныя рысы беларускага савецкага грамадства ў 20-я -30-я гг. 3 за 24 часа
У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады. У сваю чаргу грамадска-палітычнае жыццё ў значнай ступені вызначала стан усяго грамадства, бо ва ўмовах пабудовы сацыялізму перавага аддавалася ідэалагічным, палітычным падыходам да кіраўніцтва як эканамічным, так і сацыяльным бокам жыцця.
Вызваленне БССР. Заканчэнне ВАВ 0 за 24 часа
Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі – г. Камарын, а да канца верасня выйшлі на подступы да Віцебска, Рагачова, Магілёва.
У лістападзе 1943 г. вызвалены буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі – г. Гомель, які да выгнання немцаў з Мінска стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага (1943–1944) наступлення савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций