Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Будаўнiчая арцель на Беларусі ў 11-16 ст.

Будаўнiчая арцель на Беларусі ў 11-16 ст. 4 за 24 часа

25 ноября 2010

Разглядаючы шэдэўры мураванай архiтэктуры, мiжволi ўзнiкае пытанне: «А як практычна iшла будоўля? Хто абпальваў цэглу, рабiў вапну, цягаў i ўкладваў роўнымi радамi вялiзныя камянi? Колькi людзей удзельнiчала i хто iмi кiраваў? » Каб адказаць на ўсе гэтыя пытаннi, трэба звярнуцца да гiсторыi будаўнiчай справы i будаўнiчай тэхнiкi. На працягу амаль усяго сярэднявечча асноўная колькасць мураваных i драўляных збудаванняў на Беларусi ўзводзiлася мясцовымi рамеснiкамi, што ўваходзiлi ў склад будаўнiчых арцеляў. На тэрыторыi Беларусi мясцовыя самастойныя будаўнiчыя арцелi вядомы з 12 ст. iснавалi яны i пазней, у першай палове 20 ст. Звычайна арцель складалася з некалькiх дзесяткаў высокаквалiфiкаваных муляроў i некалькiх цесляроў, якiя падчас будаўнiцтва падмуркаў i дахаў рабiлi рыштаваннi, будаўнiчыя прылады, вокны i дзверы, а таксама майстроў па вырабе цэглы i нарыхтоўцы вапны. Майстры-цагельнiкi мецiлi сваю прадукцыю спецыяльнымi знакамi, меткамi або клеймамi. У 12 ст. iснавалi князская i манастырская арцелi. iмi кiравалi вопытныя майстры, якiя былi i праектантамi, i выканаўцамi адначасова. На тэрыторыi Беларусi ў гэты час працавала некалькi будаўнiчых арцеляў. Полацкая зямля мела дзве самастойныя арцелi-полацкую i вiцебскую. Полацкую заснавалi кiеўскiя майстры, якiя збудавалi вялiкi сабор Бельчыцкага манастыра. Зараз у Полацку вядома 10 архiтэктурных помнiкаў, створаных полацкай арцеллю. Вiцебскiя майстры ўзвялi Благавешчанскую царкву i асноўны аб’ём царквы ў Навагрудку. У канцы 12 ст. манументальнае будаўнiцтва ў Полацку ў сувязi з эканамiчнымi абставiнамi спынiлася. Полацкiя дойлiды заснавалi архiтэктурную школу ў Смаленску.

Открыть полную версию

Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы

Станаўленне беларускага кафлярства. Гiсторыя кафлянай печы 8 за 24 часа

25 ноября 2010

Ужо з 15 ст. жылыя памяшканнi замкаў i палацаў пачалi сцяпляць кафельнымi печамi. У iнвентарах 16-18 стст. згадваецца вялiкая колькасць печаў, аблямаваных кафляй. Першыя кафлi нагадвалi звычайныя гаршкi альбо невялiкiя макацеры, таму i атрымалi назву «гаршковыя». Ганчары выраблялi iх разам з кухонным цi сталовым посудам i нават спачатку мецiлi некаторыя экземпляры звычайнымi ганчарнымi клеймамi. На Беларусь кафлi трапiлi непасрэдна з Германii — радзiмы еўрапейскага кафлярства. Не выпадкова, што першыя вядомыя нам экземпляры знойдзены у князскiх харомах Полацка. Калi разглядаць эвалюцыю развiцця кафлi то мы бачым, што у аснове стаiць простая гаршковая кафля. З часам змянялася тэхналогiя будавання, змянялiся эканамiчныя ўмовы i патрэбы людзей, а разам з iмi змянялася i форма кафлi. iснуюць таксама пiсьмовыя крынiцы, якiя сведчаць, што ў пабудове Лiдскага замка шырока выкарыстоўвалася гаршковая кафля. З яе выраблялi глiнабiтныя печы, невысокiя скляненiстыя збудаваннi з асобнымi ўмараванымi ў iх цела гаршковымi кафлямi. Паступова верхняя частка кафлi (вусце), што нагадвае звычайны круг, пачынае набываць розныя формы:чатырохпялёсткавай, значна радзей трохпялёсткавай разеткi, потым квадрата, якi часам, у 15 -пачатку 16 ст. , закрываўся дэкаратыўнай, зробленай з глiны праразной рашоткай. Кавалкi такiх кафляў знойдзены ў Полацку. Пераход да кафлi з квадратным вусцем, якi адбыўся ў 15 ст. , дазволiў рабiць кафляныя печы складанай канструкцыi, значна павялiчыць iх цеплааддачу за кошт павелiчэння цеплавой паверхнi печы. У канцы 15-16 ст. для аздаблення сталовага посуду пачынаюць ужываць зялёную палiву, якая адначасова выкарыстоўваецца i для пакрыцця плiнфы, што робiць яе элементам ва ўпрыгожаннi iнтэр’еру жылога дому.

Открыть полную версию

У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст.

У старажытнай цагельнi на Беларусі ў 9-17 ст. 2 за 24 часа

25 ноября 2010

Шырокае мураванае будаўнiцтва патрабавала ўсё больш разнастайных будаўнiчых матэрыялаў i ў першую чаргу цэглы. Як жа трапiла яна ў Беларусь?

Открыть полную версию

Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст.

Гiсторыя развiцця архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi на працягу 9-10 ст. 1 за 24 часа

25 ноября 2010

Першабытныя людзi працавалi i жылi ў прыроднай прасторы пад адкрытым небам, у засенi дрэў, у прымiтыўных будынах альбо ў пячорах. З часам яны навучылiся ўзводзiць будынкi, ствараць так званую архiтэктурную прастору, якая не проста абмежавана сценамi i дахам, але i эстэтычным развiццём асобы. Гэтую прастору людзi дзеля зручнасцi абсталёўваюць рознымi рэчамi. Розныя тыпы будынкаў з’яўляюцца асновай архiтэктурнага асяроддзя Беларусi: iснавалi гаспадарчыя i жылыя пабудовы;абарончыя;культавыя (храмы, касцелы). Да 10 ст. архiтэктура Кiеўскай Русi - першай дзяржавы ўсходнiх славян-была цалкам драўлянай. Пасля таго як кiеўскi князь Уладзiмiр у 988 г. прыняў новую дзяржаўную рэлiгiю — хрэсцiянства, у Кiеў прыбылi i першыя вiзантыйскiя дойлiды. Грэчаскiя дойлiды былi знакамiтымi ва ўсiм хрысцiянскiм свеце. Яны прынеслi на Русь сiстэму крыжова-купальнага храма. У часы праўлення славутага князя Усяслава, празванага Чарадзеям (прыкладна памiж 1044 i 1066 гг. ) была пабудавана Полацкая Сафiя. У Полацкай Сафii ўвасоблена моц i ўплывовасць Полацкага княства. Як i Кiеўская, Полацкая Сафiя была галоўным грамадскiм будынкам у горадзе. Тут прымалi замежных паслоў, аб’яўлялi вайну i заключалi мiр, тут жа знаходзiлася князская скарбнiца i бiблiятэка. Назначэнне гэтага будынка паказвае пячатка горада з надпiсам: »Печаць Полачья i святой Сафii». Няўмольны час не захаваў велiчнага храма. Сафiя шмат разоў перабудоўвалася i дайшла да нас у выглядзе, набытым у 18 ст. Ад першапачатковага будынка засталiся памуркi, рэшткi слупоў, часткi сцен, якiя ўвайшлi ў аб’емы храма ў 18 ст. » Полацкая Сафiя зроблена з тонкай, добра абпаленай, квадратнай, ярка-чырвонай цэглы таўшчыней 3-4 см. Такая цэгла ў будаўнiчай лiтаратуры называецца плiнфай. У Беларусi плiнфа ўжывалася да канца 17 ст. Клалi яе ў муроўку на спецыяльнай рамчыне з вапны i дробнатоўчанай цэглы-цамянкi. Цамянка надавала трываласць i ружовы колер. . . » Зараз Сафiйскi сабор адноўлены i прыстасаваны пад канцэртную залу. У падземных стварэннях, дзе добра вiдаць муроўкi 11 ст. , арганiзаваны археалагiчны музей.

Открыть полную версию

Паскарэнне гуманітарнага развіцця ў Беларусі ў 90-я гады

Паскарэнне гуманітарнага развіцця ў Беларусі ў 90-я гады 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перастала быць часткай "агульнай культуры савецкага народа", яна самавызначылася як культура беларускага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе. Ідэямі дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы інтэлектуальнай творчасці.

Открыть полную версию

Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне ў 1991-1999 гады

Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне ў 1991-1999 гады 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Пераход ад фармальна-дэкларатыўнага ўдзелу Беларусі ў ажыццяўленні знешнепалітычнага курсу СССР да нацыянальна арыентаванай знешняй палітыкі пачаўся з абвя-шчэння дзяржаўнага суверэнітэту ў ліпені 1990 г. і быў завершаны ў снежні 1991 г. дэнансацыяй саюзнага дагавора 1922 г. Станаўленне Беларусі як суб'екта міжнароднай супольнасці адбывалася ва ўмовах геапалітычных зменаў: былыя савецкія рэспублікі сталі самастойнымі дзяржавамі, ліквідаваліся аўтарытарныя рэжымы ў Еўропе, спынілі існаванне Арганізацыя Варшаўскага Дагавора і Савет Эканамічнай Узаемадапамогі, закончылася "халодная вайна".

Открыть полную версию

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь:  асноўныя напрамкі і вынікі ў 1991 -2001 гады

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: асноўныя напрамкі і вынікі ў 1991 -2001 гады 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Самастойнае развіццё незалежная Беларусь пачынала ва ўмовах распаду сістэмы, якая трымалася на адміністрацыйна-камандных метадах упраўлення. Пасля набыцця суверэнітэту Беларусь, як і іншыя былыя савецкія рэспублікі, абрала курс пераходу да рынкавых адносінаў. Аб гэтым было заяўлена ў кастрычніку 1990 г., калі Вярхоўны Савет зацвердзіў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. Агульнасаюзны крызіс і развал СССР яшчэ больш абвастрыў эканамічнае становішча на Беларусі. З боку былых саюзных партнёраў рэзка скараціліся пастаўкі разна-стайнай прадукцыі, якая была неабходна для беларускай прамысловасці, нарастала інфляцыя, узнік таварны голад на спажывецкім рынку, сталі зніжацца паказчыкі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Открыть полную версию

Дзяржаўнае будаўніцтва.  Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь у 1990-1995 гады

Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь у 1990-1995 гады 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Працэс станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы паскорыўся пасля падаўлення жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве. Функцыі, якія раней належалі Палітбюро ЦК КПСС у Маскве, перайшлі да Вярхоўнага Савета РСФСР. Як і ў Расіі, на Беларусі дзейнасць кампартыі была забаронена, а ўся ўлада фактычна перайшла да Вярхоўнага Савета і ўрада БССР. Усе арганізацыі, установы і прамысловыя прадпрыемствы, якія размяшчаліся ў рэспубліцы і знаходзіліся ў саюзным падпарадкаванні, былі аб'яўлены маёмасцю Беларусі. Пачаўся працэс фарміравання ўласных органаў кіравання, інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы.

Открыть полную версию

Дасягненне незалежнасці Беларусі.  Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД

Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД 0 за 24 часа

25 ноября 2010

У сувязі з нарастаннем "рэвалюцыі суверэнітэтаў" паўстала пытанне аб самім існаванні СССР, вырашэнне якога ажыццяўлялася метадам пошуку і памылак. М. Гарбачоў настаяў на правя-дзенні ў сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблеме захавання СССР. Аднак пытанне для рэферэндума было пастаўлена так, што будучае Саюза магло быць толькі ў форме федэрацыі, да таго ж сацыялістычнай. Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік (за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі, Арменіі, Малдовы). Усяго са 196 млн. дарослых жыхароў СССР галасавала 111,3 млн., з якіх 57% выказалася за захаванне СССР. У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік ("9 + 1") аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Сам апублікаваны праект некалькі разоў мяняўся і насіў кампрамісны характар. Галоўнае ў ім было тое, што на працягу 6 месяцаў пасля падпісання дагавора павінны быць праве-дзены новыя выбары вышэйшых органаў Саюза. Разам з тым ўмацоўвалася структура ўлады ў Расійскай Федэрацыі. 12 чэрвеня 1991 г. Б. Ельцын усеагульным прамым галасаваннем быў абраны прэзідэнтам Расіі.

Открыть полную версию

Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы.  Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР

Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 0 за 24 часа

25 ноября 2010

Распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг. перабудова стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычнам і духоўным жыцці, але яна не спыніла спаўзанне СССР да крызісу. Больш таго, крызіс стаў сістэмным, ён ахапіў увесь сацыялістычны лагер.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.