Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Войска ў ВКЛ

Войска ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Войска ВКЛ складалася з вайсковых фарміраванняў усіх зямель дзяржавы. Ста-наўленне вайсковай арганізацыі ВКЛ адбывалася ў некалькі этапаў. Да канца 14 ст. акрамя дружын з літ. і слав. зямель дзяржавы, шырока выкарыстоўвалася ўсеагульнае нар. апалчэнне - пагоня, якая была найб. архаічнай формай вайсковай мабілізацыі. Як сведчыць прывілей Ягайлы 1387, у пагоні, у выпадку ўварвання непрыяцеля ў межы дзяржавы, прымала ўдзел усё мужчынскае насельніцтва, здольнае насіць зброю. Адначасова прывілей упамінае прафесійных дружыннікаў (агтідегі). У далейшым яны аформіліся ў саслоўе рыцарства, якое ў 15-16 ст. стала асн. ваеннай сілай ВКЛ. Гал. формай вайсковай мабілізацыі ў гэты час становіцца феад. апалчэнне (паспалітае ру-шэнне, ехребігіо депега1е5), куды землеўладальнікі выстаўлялі ўзброеных воінаў. Да 16 ст. не існавала сталай нормы выстаўляемага атрада ў залежнасці ад велічыні зямельных уладанняў і колькасці сялян. Нюансы службы агаворваліся персанальнымі дамовамі паміж сеньёрам і васалам. Да сярэдзіны 15 ст. асн. катэгорыямі ваяроў у паспалітым рушэнні былі конныя капійнікі і стральцы (лучнікі і арбалетчыкі).

Открыть полную версию

Грашовае абарачэнне ў ВКЛ

Грашовае абарачэнне ў ВКЛ 1 за 24 часа

11 декабря 2010

Для ВКЛ вылучаюцца наступныя перыяды грашовага абарачэння: злітка плацежнага (13 ст., пачынаецца з 2-й пал. 11 ст.), пражскага гроша (14-15 ст.), нац. паўнавартаснай манеты (канец 15-сярэдзіна 17 ст.), крэдытнай манеты (2-я пал. 17-канец 18 ст.), папяровых грошай (скарбовых білетаў; канец 18 ст.). Крыніцамі даследаванняў гра-шовага абарачэння з'яўляюцца скарбы і адзінкавыя знаходкі манет, афіцыйныя пастановы і дакументы з рэальнага гаспадарчага жыцця.

Открыть полную версию

Мэбля ў ВКЛ

Мэбля ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

У ВКЛ мэбля палацаў, замкаў, багатых сядзіб 14-16 ст. спалучала мясц. традыцыі і зах.-еўрап. канструкцыйныя і мастацкія дасягненні, вызначалася масіўнасцю,тры-валасцю, прастатой прысадзістых форм. У аздабленні сталоў, крэслаў, ложкаў былі пашыраны таніроўка ў цёмна-карычневы колер у спалучэнні з паліроўкай, а таксама нізкарэльефная разьба геаметрычнага і расліннага характару, фігурнае прафіля-ванне краёў. Разнастайнасцю тыпаўі форм вызначаліся скрыні для захоўвання каш-тоўнай маёмасці, а таксама сядзення, спан-ня, выкарыстання ўякасці стала; найб. па-шыраны від аздаблення іх - фігурная ме-тал. акоўка.

Открыть полную версию

Жыллё ў ВКЛ

Жыллё ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

У шырокім сэнсе жыллё ахоплівае не толькі жылыя памяшканні, але і падсобныя, гасп. і прамысл. пабудовы, кожная з якіх выконвала пэўныя функцыі ў сістэме сядзібы, утвараючы адзіны жыллёва-бытавы комплекс. Апошні ў традыц. варыянце складалі жылыя пакоі (хата), сенцы, клець, варыўня (стопка), склеп (пограб), павець, гумно (клуня, стадола), сушня (асець, ёўня), лазня, хлявы, рамесная майстэрня і інш. У 13-18 ст. пераважная большасць гэтых пабудоў была вядома на ўсёй Беларусі, некаторыя (варыўня, асець, лазня) мелі больш абмежаваны арэал бытавання. Пры гэтым важную ролю адыгрывалі гіст. трады-цыя ў тым ці інш. рэгіёне (Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Палессе і інш.), а таксама тып пасе-лішча (горад, вёска, засценак, фальварак) і сац. склад жыхароў. У гар. рамеснікаў жыллё звычайна сумяшчала ў сабе і спецыялізаваную майстэрню, у гандляра - краму. Жылыя памяшканні існавалі пры замках, манастырах, заезных дамах, корчмах. Маг-наты будавалі для сябе палацы абарончага тыпу. Тыя ж памкненні назіраліся ў гараджан, жылыя дамы якіх мелі брамы і невял. ўнутраны двор, праз які вёўуваходудом. Замкнутыя (вяночныя) двары з кампактнай забудовай і зачыненымі брамамі былі ўласцівы і сял. сядзібам, асабліва ў Падзвінні і Падняпроўі.

Открыть полную версию

Галаўныя уборы, абутак і ўпрыгожванні ў ВКЛ

Галаўныя уборы, абутак і ўпрыгожванні ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Галаўныя ўборы выразна падзяляліся на мужчынскія і жаночыя. Яны адлюстроўвалі сацыяльнае, сямейнае (асабліва жаночыя), маёмаснае становішча іх уладальніка.

Открыть полную версию

Адзенне ў ВКЛ

Адзенне ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Старажытнымі матэрыяламі, з якіх выраблялі адзенне, былі воўна, скура і футра свойскай і дзікай жывёлы, тканіны з лёну і пянькі. У сялянскім адзенні гэтыя матэрыялы былі асноўнымі да пач. 20 ст. Сяляне апрацоўвалі сыравіну ў хатніх умовах, у гарадах гэтым займаліся спец. рамеснікі.

Открыть полную версию

Харчаванне ў ВКЛ

Харчаванне ў ВКЛ 2 за 24 часа

11 декабря 2010

Са стараж. часоў асн. прадуктам харчавання беларусаўі літоўцаў быўхлеб з жытняй мукі, часта з дабаўкамі ячменнай, пшанічнай, грэцкай, аўсянай. Адносна пашыранай была выпечка з грэцкай мукі -таўчонікі, шалтаносы і г.д. Мучныя вырабы з пытляванай пшанічнай мукі (пірагі, бліны, караваі) выпякаліся ў асн. на святы.

Открыть полную версию

Транспарт і шляхі зносін у ВКЛ

Транспарт і шляхі зносін у ВКЛ 2 за 24 часа

11 декабря 2010

Важнымі транспартнымі шляхамі ў ВКЛ былі рэкі (Нёман, Вілія, Зах. Буг,Зах. Дзвіна, Дняпро, Прыпяць і іх буйныя прытокі), якія забяспечвалі даволі надзейную і танную дастаўку тавараў. У летні перыяд яны выкарыстоўваліся як водныя шляхі, а зімой - як лядовыя. Для рацыянальнага і бяспечнага выкарыстання рэк як транспартных шляхоў з 16 ст. практыкавалася іх ачыстка, напр., Нёмана і Віліі. 3 2-й пал. 18 ст. пачалі будавацца Каралеўскі канал і Агінскі канал, якія звязалі рачныя сістэмы Чорнага і Балтыйскага мораў. Для руху па рэках выкарыстоўвалі разнастайныя па танажы, канструкцыі і прызначэнні рачныя судны: камягі, віціны, разнастайныя лодкі, чаўны і проста плыты. Назіраліся рэгіянальныя асаблівасці ўжывання розных відаў суднаў: у басейне Нёмана пераважалі віціны і боты; Дзвіны - стругі, шкуты і якіманкі; Дняпра - баркі і байдакі; па каналах і невял. рэках плавалі баркі і паўбаркі. Для руху выкарыстоўваліся шасты, вёслы, ветразі. Сярэдняя хуткасць руху суднаў па цячэнні была 4-6 км/гадз, а супраць цячэння -1,5-2 км/гадз. Найб. значныя прыстані знаходзіліся ў Вільні, Берасці, Пінску, Віцебску, Полацку, Усцілугу, з 17 ст. - у Стаўбцах, Свержані, Бешанковічах і інш.

Открыть полную версию

Гандаль ў ВКЛ

Гандаль ў ВКЛ 7 за 24 часа

11 декабря 2010

У ВКЛ да 16 ст. існаваў пераважна знешні і транзітны гандаль дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу Беларусі. Гандаль вялі купцы буйных гарадоў.такіхяк Полацк, Віцебск, Гародня, Берасце, Магілёў, Слуцк. У 15-16 ст. з'явілася другая група гараджан, што займалася гандлем - гандляры, якія скуплялі тавары з-за мяжы ці з інш. гарадоўу купцоў, а таксама ў рамеснікаў свайго горада. Пасля правядзення аграрнай рэформы Жыгімонтам Аўгустам і ўвядзення чыншу пачаўся гандаль паміж гар. гандлярамі і сялянамі, які пашырыўся ў 17-18 ст. Гар. гандаль вёўся на плошчы, дзе знаходзіліся крамы, складскія памяшканні. У некат. гарадах існавалі «рады» крам: жалезныя, суконныя, кушнерскія і інш. Кожны «рад» крам быў асоб-ным, меў браму, што зачынялася на замок нанач. У 1683 у Слуцку на рынку Старога горада было 130 крам і 28 складоў. Асобны рынак быў у Слуцку і ў Новым горадзе. Паступова ў 17-18 ст. гар. крамы адчы-няліся і на вуліцах, блізкіх да гандл. плошчы. Паколькі зямля ў горадзе каштавала дорага, то ў выключных выпадках крамы стаялі і ў інш. месцах (у 1661 у Слуцку на мосце цераз р. Случ). У 18 ст. крамы былі ўжо не толькі ў цэнтры, але і на ўскраінах горада. У17-18 ст. будуюцца крамы «каменныя» для лепшай засцярогі тавараў ад крадзяжоў. Нанач купцы выстаўлялі каля сваіх крам ахову.

Открыть полную версию

Рамяство ў ВКЛ

Рамяство ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

У ВКЛ рамяство прайшло 3 этапы развіцця: дамашняе, на заказ і на рынак (дробная таварная вытворчасць). У 13-15 ст. атрымала развіццё дамашняе рамяство, якое было звязана з сельскай гаспадаркай. Фактычна кожны сял. двор быў самастойным вытворчым калектывам, які вырабляў разнастайныя рэчы, неабходныя для побыту і гаспадарчай дзейнасці. Гэта была пабудова жылых і гаспадарчых будынкаў, выраб адзення, тканін, посуду, рэчаў хатняга ўжытку, с.-г. прылад, транспартных сродкаў і інш. 3 пашырэннем ведаў, набыццём вопыту,удасканаленнем рамеснай тэхнікі складалася спецыялізацыя рамяства. Паступова з сельскага насельніцтва вылучаліся больш кваліфікаваныя май-стры, спецыялісты ў пэўнай галіне рамеснай дзейнасці. Рамяство паступова станавілася адным з важных відаў (часам і асноўным) іх дзейнасці. Рамесныя навыкі і вопыт перадаваліся ў спадчыну нашчадкам. У 14-15 ст. назіралася канцэнтрацыя рамеснікаў у дзярж. (гаспадарскіх) і панскіх маёнтках, у паселішчах пры манааырах. Рамяство паступова станавілася адным (часам асноўным) з відаў службы на карысць дзярж. маёнтка ці пана.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.