Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.
Беларуская кампанія 1654 года (бітва пад Шапялевічамі) 0 за 24 часа
Ваенныя дзеянні, якія адбываліся ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1654 г., паклалі пачатак працяглай вайне паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспаліта й, якая цягнулася аж да заключэння Андрусоўскага міру (30 студзеня 1666). На працягу прыблізна трынаццаці гадоў — з перапынкам у 1656—1658 — абодва бакі вялі між сабою больш ці менш зацятыя баі. У выніку гэтае вайны Рэч Паспаліта я страціла тэрыторыі , адпісаныя ёй паводле трактатаў 1618 і 1634 г. — Смаленшчы ну, Чарнігаўшчын у і Севершчын у. Масква здабыла таксама левабярэжную Украіну з Кіевам...
Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне 0 за 24 часа
У нашай гiстарычнай лiтаратуры немец паўставаў звычайна ў іпастасі захопнiка, «крыжака», жаўнера-наймiта etc., толькі не суседа. А ў ХIII ст. аўтар Вялiкапольскай хронiкi занатаваў, што тэўтоны i славяне добра жывуць супольна, i што няма iншых народаў у свеце такiх блiзкiх i прыязных, як яны. Зыходзячы з вядомага імператыву, што кожнаму гісторыку не застаецца нічога іншага, як шукаць праўду па-новаму, я і вынес у тытул даследавання полацка-нямецкія дачыненні з канца ХII ст. да 1229 г...
Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка 3 за 24 часа
Даследчыкі гісторыі Беларусі неаднаразова аналізавалі звесткі пра сялянскае землекарыстанне і эвалюцыю феадальнай рэнты на Беларусі. Агульны характар працэсаў на макраўзроўні вызначаны больш-менш акрэслена. Але ні разу не рабіліся спробы прасачыць дынаміку гэтых паказчыкаў у той самай мясцовасці, у дачыненні да таго самага насельніцтва. Між тым такі падыход дазваляе зірнуць на гістарычны працэс так, як ён успрымаўся самімі ўдзельнікамі. Зразумела, што сяляне не мелі магчымасці апераваць вынікамі статыстыч ных падлікаў ці абагульніць лічбы па ўсёй краіне...
Насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага 0 за 24 часа
У 1655 г. лідэр яўрэйскай супольнасці ў Амстэрдаме Maнасег бэн Ізраэль, звяртаючыся да Кромвеля з петыцыяй наконт дазволу яўрэям пасля стагоддзяў выгнання вярнуцца ў Англію, у якасці важнага аргументу прыводзіць тыя прывілеі і агульны дабрабыт, якімі цешацца яўрэі Рэчы Паспалітай. А ў 1663 г. ананімны аўтар, пішучы да двара Аляксея Міхайлавіча, назваў Рэч Паспалітую смярдзючай клаакай, у якой знайшлі прытулак і мяшаюцца між сабою ўсе народы, што бадзяюцца па свеце. „Polonia est nova Babilonia…" — вось з'едлівы эпітэт на адрас Рэчы Паспалітай...
Беларусь і беларусы ва ўкраінскіх падручніках па гісторыі 4 за 24 часа
Паводле праграмы выкладання гісторыі для агульнааду кацыйных сярэдніх навучальных установаў, выдадзенай у 1998 г., гэты курс ва ўкраінскіх школах разлічаны на 5-11 класы. У 5 класе выкладаюцца „Апавяданні па гісторыі Украіны" (34 гадзіны) — своеасаблівыя ўводзіны, а ўласна гісторыя Украіны вывучаецца ў 7-11 класах (усяго — 225 гадзін). Курс сусветнае гісторыі разлічаны на 6-11 класы (272 гадзіны). Прыярытэтнымі кірункамі праграма лічыць: вывучэнне гісторыі Украіны, гісторыі ХХ стагоддзя і „гісторыі суседніх краінаў і дзяржаваў, якія мелі гістарычна абумоўленыя сувязі з Украінай". У праграме сцвярджаецца, што навучанне ў школе павінна спрыяць „талерантнаму незаангажаванаму ўспрыманню і добразычліваму стаўленню да іншых народаў"...
Праблема генезісу Вялікага Княства Літоўскага 0 за 24 часа
Сведчаннем асаблівасці і, напэўна, слабасці беларускай гістарычнай навукі з'яўляецца адсутнасць рэгулярнага рэцэнзавання прац па айчыннай гісторыі. Многія сур'ёзныя кнігі ўвогуле не могуць дачакацца грунтоўнай рэцэнзіі ў навуковай перыёдыцы. Тым больш прыемная аператыўная рэакцыя на маю сціплую працу, што можна вытлумачыць важнасцю праблемы, якой яна прысвечана...
Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце Ідрысі (1164 г.) 0 за 24 часа
Асобнага даследавання, пpысвечанага адлюстpаванню выдатным сяpэднявечным аpабскiм геогpафам ал-Ідpысi тэpытоpыi сучаснай Белаpусi, пакуль не iснуе, хоць шэpаг даследчыкаў пpоста цi ўскосна закpаналi гэтую тэму. Адным з пеpшых працу Ідрысі грунтоўна даследаваў славуты вучоны Яўхім Лялевель, якi ў сваёй «Геагpафii Сяpэднявечча» зрабіў i пеpшую спpобу тлумачэння дадзеных Ідpысi ў дачыненнi да добpа вядомай яму тэpытоpыi Белаpусi...
Мяжа Вялікага Княства Літоўскага 0 за 24 часа
Сярод фактараў, якiя доўгiя дзесяцiгоддзi вызначалi ўзаемадачыненнi Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi, былi памежныя канфлiкты, асаблiва на паўночна-ўсходняй ускраiне Вялiкага Княства Лiтоўскага. На жаль, наяўная гiстарычная лiтаратура не дае належнага ўяўлення пра змест i рэгуляван не тых супярэчнасцяў. Паспрабуем гэта зрабiць на падставе раней сакрэтных дакументаў Архiва знешняй палiтыкi Расii, якiя тычацца дзейнасцi двухбаковых пагранiчных камiсiй...
Міхаіл Чарняўскі (гісторык) 0 за 24 часа
Мiхаiл Чарняўскi нарадзiўся ў 1922 г. у Гарбiне, у сям'i эмiгрантаў з Расii. Вучыўся ў ангельскамоўных школах у Кiтаi, пасля пераехаў з сям'ёй у Злучаныя Штаты i пачаў вучыцца ў Калiфарнiйскiм унiверсiтэце. Спачатку заняўся сучаснай гiсторыяй: ягоная магiстарская праца прысвечаная вобразу ЗША ў Савецкiм Саюзе ў 1936-46 г.1. Сярод прафесароў у Бёрклi тады быў i эмiгрант з Нямеччыны Эрнэст Кантаровiч, гiсторык Сярэднявечча, якi спецыялiзаваўся ў даследаваннi гiсторыi iдэi. Чарняўскi ўвайшоў у кантакт з iм i стаў з часам адным з найблiжэйшых вучняў i прыяцеляў Кантаровiча...
Леў Акіншэвіч (украінск і беларускі гісторык) 0 за 24 часа
Леў Акіншэвіч (1898-1980) — адзін з найзначнейшых даследчыкаў украінскага права, аўтар нізкі публікацый па беларусiстыцы. Але ва ўкраінскай гістарыяграфіі пра яго напісана замала, а ў беларускай, здаецца, увогуле нічога. Хоць постаць Акіншэвіча вельмі цікавая як з пункту гледжання на навуковую біяграфію гісторыка, так і з пункту гледжання даследавання феномена падвойнай ідэнтыфікацыі ў кантэксце інтэлектуальнай гісторыі ХХ ст. Асновай для напісання гэтага тэксту сталі апублікаваныя ў Львове ўспаміны Льва Акіншэвіча, якія адкрываюць для чытача ўнутраны свет неардынарнай асобы даследчыка...
Добавить статью
Обнародовать свои произведения
Редактировать работы
Для действующих авторов
Зарегистрироваться
Доступ к модулю публикаций