Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Архівы Сапегаў

Архівы Сапегаў 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Сапегі з 16 ст. належалі да самых значных магнацкіх родаў. Ix маёнткі размяшчаліся на тэр. Беларусі, Літвы i Украіны. Ва ўсіх латы-фундыях Сапегаў існавалі дваровыя канцылярыі, збіраліся i захоўваліся дакументы. Актыўная адміністрацыйная, паліт., дыпламат. i прыдворная дзейнасць Сапегаў (многія з ix займалі пасады гаспадарскіх пісараў, канцлераў, ваявод, гетманаў) дазволіла ім добра азнаёміцца з дзярж. справаводствам, забяспечыць высокі ўзровень архіўнай справы ва ўласных уладаннях. Гал. родавыя А.С. належалі 2 лініям: ружанскай (у т.л. чарэйскай) i коданскай. Ружанскі архіў захоўваўся ў Ружанскім палацы (гл. Ружанскі палацавы комплекс), у 1786 пераведзены ў Дзярэчын (Слонімсю' пав.). Большая чаака ружанска-дзярэчынскіх архіўныхзбораўу 19 ст. стала ўласнасцю графа В.Пуслоўскага i разышлася па розных сховішчах: 32 фаліянты падара-ваны Акадэміі навук у Кракаве, 3 — б-цы ардынацыі Замойскіх у Варшаве, 9 — імператарскай Публічнай б-цы ў Пецярбургу. Значны збор матэрыялаў (паводле падлікаў Э.Хвалевіка, каля 7 тыс. рукапісаў) пасля 1-й сусв. вайны паступіў у Публічную б-ку ў Вільні. Карэспандэнцыя чарэйскіх Сапегаў, пераважна 18 ст., захоўвалася ў зборы графа С.Браніцкага ў Poci (Ваўкавыскі пав.),уб-цы КрасінскіхуВаршаве,зборах Э.Чапскага ў Станькаве (Мінскі пав.) i Бібліятэцы Брытанскага музея.

Открыть полную версию

Архівы Радзівілаў

Архівы Радзівілаў 0 за 24 часа

12 декабря 2010

3 канца 15 ст. Радзівілы адыгрывалі першарадную ролю ў паліт., сац.-эканам. i культурным жыцці Беларусі,Літвы,Украіны,былі пароднены з арыстакратычнымі родамі ВКЛ, Поль-шчы, ням. княстваў. Ва ўсіх уладаннях Радзівілаў існавалі канцылярыі, склад-валася i мяняла свае формы справавод-ства, арганізоўваліся i апрацоўваліся архівы. Звычайна асн. архівы захоўваліся ў адм. цэнтрах латыфундый. У 16 ст. архівы былі ў прадстаўнікоў усіх трох ліній Радзівілаў: ганёндзска-медзельскай (згасла ў сярэдзіне 16 ст.), біржанска-дубінкаўскай (згасла ў 2-й пал. 17 ст.) i нясвіжска-алыцкай. У канцы 17 ст. большая частка архіўных дакументаў ганёндзскіх i біржанскіх Радзівілаў была сканцэнтравана ў Нясвіжскім архіве. Паводлеацэнкі нясвіжскага архіварыуса 1880-х г. Б.Завадскага, сістэма архіўнага с п ра ва водства ў радзі віл аўс кіх улада н нях 16—17 ст. была амаль дасканалай. У яе аснову быў пакладзены прынцып сістэма-тызацыі архіўных матэрыялаў па галоўных разнавіднасцях дакументацыі (часам з вылучэннем найб. стараж. i каштоўных актаў): пергаментныя прывілеі, прыват-ная карэспандэнцыя,улікова-расходныя кнігі, публічныя справы i інш. У масавых групах гасп.-адм. дакументацыі практыка-ваўся адбор i захоўванне матэрыялаў па асобных уладаннях i латыфундыях.

Открыть полную версию

Гарадскія архівы ў ВКЛ

Гарадскія архівы ў ВКЛ 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Архівы гарадскія, установы, якія збіралі, захоўвалі i выкарыстоўвалі дакументы, што ўтвараліся ў выніку функцыянавання rap. судоў: бурміст-раўска-радзецкага,войтаўска-лаўніцкага i войтаўска-дамавога,атаксама адм.-гасп. i фін. дзейнасці магістрата. Традыцыйна дакументы захоўваліся прытыхустановах, дзеяны ствараліся: войтаўска-дамавога суда — у доме войта, бурмістраўска-радзецкага, войтаўска-лаўніцкага судоў i магістрацкія — у ратушы. У асобных выпадках скрыні з дакументамі i актавымі кнігамі захоўваліся ў скляпеннях храмаў. У вял. гарадах архівы да 18 ст. знаходзіліся ўасобныхбудынках. Акрамя дакументаў тут часта захоўваўся гар. скарб.

Открыть полную версию

«Археаграфічны зборнік дакументаў» у ВКЛ

«Археаграфічны зборнік дакументаў» у ВКЛ 0 за 24 часа

12 декабря 2010

«Археаграфічны зборнік дакументаў» («Археографмческнй сборнмк документов, относяіцмхся к мстормн Северо-Западной Русм, мздаваемый прн Управленмн Внленскогоучебного окру-га»), серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Беларусі i Літвы 15—19 ст.

Открыть полную версию

Артылерыя ў ВКЛ

Артылерыя ў ВКЛ 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Артылерыя (франц. artillerie ад старафранц. агШіегрыхтаваць, забяспеч-ваць), род войск, прызначаны для абслу-гоўвання i баявога выкарыстання артыл. ўзбраення — кідальных машын i гармат. Да 2-й пал. 14 ст. ў ВКЛ выкарыстоўвалася выключна кідальная А. — машыны, якія выкідалі снарады пры дапамозе механіч-най энергіі, без ужывання пораху; для ix абслугоўвання патрабавалася некалькі асоб. Паводле крыніцы энергіі для выкід-вання снарада вылучаецца неўрабаліс-тычная i барабалістычная А. Неўрабаліс-тычная А. дзейнічала на прынцыпе вы-карыстання энергіі пругкасці эластыч-нага матэрыялу (сціснутага, сагнутага ці скручанага). У барабалістычных машынах снарад выкідаўся пры дапамозе 2-пле-чавога рычага, шляхам прыкладання большай сілы да карацейшага пляча. Найб. папулярнасцю карысталіся ў ВКЛ барабалістычныя рычажныя машыны, хоць маглі ўжывацца i цяжкія арбалеты, што стралялі вял. балтамі (стрэламі), ядрамі ці драўлянымі бэлькамі.

Открыть полную версию

Арганы ў ВКЛ

Арганы ў ВКЛ 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Арган (ад грэч. organon прылада, інструмент), клавішна-духавы муз. інструмент. Пашырэнне А. ў ВКЛ звязана з распаўсюджваннем каталіцтва. Упер-шыню яны ўпамінаюцца ў 1408. У сярэ-дзіне 16 ст. таксама актыўна выкарыс-тоўваліся А. ў кальвінісцкім набажэнстве. Адметнасцю было выкарыстанне A. i ў грэка-каталіцкай (уніяцкай) літургіі. Асновай яе развіцця быў росквіт культа-вага дойлідства ў ВКЛ ў 16—18 ст. Большасць дакументаў пра А. ў 16 ст. тычацца Вільні, ёсць звесткі пра А. ў 16—17 ст. у Гародні, Нясвіжы, Берасці, Менску, Пінску, Паставах, Жыровічах, Ружанах, Смаленску, Магілеве. У 17 ст. А. былі ва ўсіх важнейшых віленскіх святынях. У гэты перыяд у Вільні мелася 16 інструментаў рознай велічыні, некат. з ix згадваюцца ў справах еўрап. арганнага буд-ва.

Открыть полную версию

Антыфеадальная вайна 1648—1651 надоў у ВКЛ

Антыфеадальная вайна 1648—1651 надоў у ВКЛ 1 за 24 часа

11 декабря 2010

На Беларусі, вайна народных мас супраць пануючага класа феадалаў, для якой характэрны масавыя сумесныя выступленні сялян, казацка-сял. атрадаў i змыканнеіх з рухам гар. нізоў. Барацьба мела яскрава выражаны антыфеад. характар. Нар. масы змагаліся супраць феад. прыгнёту, самавольстваўфеадалаў i ix адміністрацыі, за паслабленне павіннасцей, вынішчэнне шляхты — гал. віноўніка прыгнёту. Аднак ні сяляне, ні rap. нізы яшчэ не ставілі за мэту змену феад. фармацыі i нац. вызваленне. Гэта была нетрадыц. барацьба супраць феад. прыгнёту, a бітва буйных супрацьлеглых сіл — казацка-сял. атрадаў, ніжэйшых слаёў мяшчанства з аднаго боку, i войска ВКЛ, якое складалася з наёмнікаў i шляхецкага апалчэння, — з другога. У вайне прымалі ўдзел амальусе сац. групы насельніцтва, уключаючы заможную частку мяшчанства i нават правасл. духавенства. Прадстаўнікі двух апошніх дзейнічалі не паслядоўна,у залежнасці ад паліт. абставін, далёка не заўсёды падзяляючы імкненні сял. масы.

Открыть полную версию

Род Алелькавічаў у ВКЛ

Род Алелькавічаў у ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Алелькавічы, С л у ц к i я, княжацкі род герба «Пагоня», галіна Гедзімінавічаў. Родапачынальнік — Алелька (Аляксандр), сын Уладзіміра Альгердавіча. Некалькі разоў прэтэндавалі на трон ВКЛ. Вызнавалі праваслаўе, неаднаразова рабілі наданні цэрквам Слуцка i Кіева-Пячэрскай лаўры.

Открыть полную версию

Род Александровічаў у ВКЛ

Род Александровічаў у ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

В i т a л ь д ы - Александровічы, шляхецкі род уласнага герба «Косы». У 1800 у Аўстрыі атрымалі герб, які прызнаны ў Рас. імперыі (1819,1824,1847).

Открыть полную версию

Адукацыйная камісія ў ВКЛ

Адукацыйная камісія ў ВКЛ 0 за 24 часа

11 декабря 2010

Адукацыйная камісія (Komisja Edukacji Narodowej), свецкая ўстанова па арганізацыі i кіраўніцтве сістэмай школь-най асветы ў Рэчы Паспалітай. Фактычна першая ў Еўропе афіц. структура з функцыямі цэнтр. школьнай улады (аналагічныя структуры ў Англіі, Францыі i Прусіі не змаглі кіраваць навуч. пра-цэсам у агульнадзярж. маштабе з-за недахопу фін. сродкаў). Засн. 14.10.1773 соймам 1773—75 з мэтай правядзення рэформ у галіне школьнай адукацыі. Гэтаму спрыяла i скасаванне ордэна езуітаў (1773), маёмасць якога пера-давалася А.к. Дзейнасць камісіі раз-гортвалі І.Патоцкі, Я.Снядэцкі, І.Храптовіч, А.Паплаўскі i інш. У розны час у яе ўваходзілі Г.І.Чартарыйскі, А.За-мойскі, А.Сулкоўскі, А.Макраноўскі, Я.Малахоўскі, Ф.Бялінскі, С.Панятоўскі, М.Е.Мнішак, Ф.Арачэўскі, Ю.Нямцэвіч, А. Гаўро н с кі, Д. Пільхоўс кі, Г. Страйноўскі. Першы старшыня (1773—78) — віленскі біскуп І.Я.Масальскі, потым М.Панятоўскі.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.