Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


БЕЛАРУСЬ: новые материалы (2024)

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт материалов
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные ссылки

BIBLIOTEKA.BY Беларусь - аэрофотосъемка HIT.BY! Звёздная жизнь


Род Астрынскіх у ВКЛ

Род Астрынскіх у ВКЛ 7 за 24 часа

12 декабря 2010

Астрынскія, родтатарскіх царэвічаў, адгалінаванне крымскай дынастыі Гірэяў. Герб А. узыходзіць да т.зв. «Тарак-Тамгі», традыцыйнай геральдычнай эмблемы Гірэяў з выявай грэбеня (татарскае — «тарак») у выглядзе трызубца. Паходзілі ад царэвіча Дэўлеш-салтана — унука хана Хаджы-Гірэя, сына царэвіча Даўлет'яра. У пач. 1491 Дэўлеш-салтан i яго дзядзька Ізцемір, якія варагавалі з ханам Менглі-Гірэем, выехалі ў Кіеў. У пасланні крымскаму хану вял. князь ВКЛ i кароль польскі Казімір абяцаў не выпускаць абодвух царэвічаў за межы ВКЛ i ўпамінаў аб дараванні ім маёнтка. У канцы 1492 маскоўскі пасол паведамляў пра ix з Крыма, што «те царевнчн, сказывают, поженнлмся в Лшве, a отведены с Укранны далече вглубь».

Открыть полную версию

Род Астрожскіх у ВКЛ

Род Астрожскіх у ВКЛ 4 за 24 часа

12 декабря 2010

Астрожскія, княжацкі род уласнага герба. Паходжанне не высветлена. Гісторыкі выводзяцьіхадтурава-пінскіх або галіцка-валынскіх Рурыкавічаў, Гедзімінавічаў. Першы вядомы з роду А. — кн. Даніла, уладальнік г. Астрог на Валыні ў сярэдзіне 14 ст. (адсюль прозвішча). У15—16 ст. шляхам веліка-княжацкіх падараванняў i заключэння выгадных шлюбаў сабралі вялізныя зя-мельныя ўладанні на Украіне (каля па-ловы Валынскага ваяв. i інш.), мелі ма-ёнткі ў Беларусі, Літве i Польшчы. Га-ліна А. — князі Заслаўскія, да якіх пасля згасання ў 17 ст. роду А. перайшлі ix асн. маёнткі.

Открыть полную версию

Астрожскі Канстанцін Іванавіч

Астрожскі Канстанцін Іванавіч 3 за 24 часа

12 декабря 2010

Астрожскі Канстанцін Іванавіч (каля 1460—паміж 15 i 25.8.1530), дзяржаўны i ваенны дзеяч ВКЛ.

Открыть полную версию

Род Аскеркаў у ВКЛ

Род Аскеркаў у ВКЛ 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Аскеркі, A с к i р к i, шляхецкі род герба «Мурдэліё» зменены (у чырвоным полі залаты маладзік рагамі ўніз, на ім залаты кавалерскі крыж,унізе — залатая 6-прамянёвая зорка; клейнод—3 страуса-выя пёры). Прозвішча ўтварылася ад назвы населенага пункта абоімя засна-вальніка роду, што даў назву с. Аскерць на р. Яжаль (басейн Улы). Паходзілі з полацкіх мяшчан. 1-ы вядомы прадстаўнік роду Аляксандр у 1458 судзіўся з Яўлашкам Козчычам з-за воз. Саланец. Яго нашчадак Нічыпар Аскерчыніч у 1511 разам з Козчычамі i Савай Мікіцінічам выкупіў свае землі ў с. Целічынічы, перададзеныя вял. князем ВКЛ Жып'монтам Старым П.С.Эпімахавічу ў 1508. Фёдар, Грышка, Андрэй i Цішка Сцяпанавічы Аскярэнічы (Аткярэнічы, Акярэнічы) валодалі айчыз-ным маёнткам на р. Ушача. У 16 ст. А. належалі ўжо да баярства. У час акупацыі Полаччыны войскам цара Івана IV Грознага А. атрымалі як кампенсацыю землі ў Мазырскім пав., дзе сталі ўплывовым родам. Пасля набылі маёнткі ў інш. паветах.

Открыть полную версию

Асветніцтва Ў ВКЛ

Асветніцтва Ў ВКЛ 1 за 24 часа

12 декабря 2010

Асветніцтва, ідэйна-палітычны кі-рунак грамадскай думкі эпохі пераходу ад феадалізму да капіталізму, прадстаў-нікі якога імкнуліся пераадолець недахо-пы існуючага грамадства, рэфармаваць яго сац. i дзярж. лад, палітыку, быт, норавы шляхам распаўсюджвання навук. ведаў, ідэй дабра, справядлівасці, гуманізмуі г.д. Усталяванню А. спрыялі навук. адкрыцці ў прыродазнаўстве i дасягненні гуманітарных ведаў.

Открыть полную версию

Аршанскія гарадскія ўмацаванні

Аршанскія гарадскія ўмацаванні 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Гэта комплекс абарончых збудаванняў Оршы ў 14—18 ст. У 14—пач. 15 ст. цэнтрам абароны горада з'яўляўся былы стараж. дзядзінец, што размяшчаўся ў сутоках Аршыцы з Дняпром. У 1-й пал. 14 ст. для расшырэння пляцоўкі дзядзінца яго валы былі скапаны, a па краі павялічанай пляцоўкі насыпаны новы земляны вал, пастаўлены драўляныя абарончыя сцены, вежы i ўязная брама.

Открыть полную версию

Аршанскі павет

Аршанскі павет 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Аршанскі павет, адм.-тэр. адзінка ў ВКЛ у 16—18 ст. Папярэднікам А.п. было Аршанскае (Рошскае) намесніцтва, утворанае ў 1392 пасля прамога падпа-радкавання Оршы вял. князю ВКЛ Вітаўту. Відаць, яно ўваходзіла ў склад Віцебскай зямлі i падзялялася на шэраг валасцей. У15—пач. 16 ст. значная ix частка шляхам велікакняжацю'х падараванняў перайшла ва ўласнасць буйных феадалаў (пера-важна правасл. князёў). Князі Друцкія-Пуцяцічы набылі Басею, Горкі, Горы, Шышава, князі Друцкія-Бабічы — Бру-хава, Куцейна, Ламачын, Мошкава, Пры-хабы, Судзілавічы, Сялец, князі Адзін-цэвічы — Гальцова, Рэпухаў.

Открыть полную версию

Аршанскі замак

Аршанскі замак 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Існаваў у 14— 17 ст. у г. Орша. Размяшчаўся ў сутоках Дняпра i Аршыцы на месцы гарадзішча 11 ст. Мураваны 5-вежавы замак узво-дзіўся з 1398 па 1407 мясц. насельніцтвам пры ўдзеле майстра-муляра з Караляўца (Кёнігсберга). Па эканам. i паліт. пры-чынах быў не да канца змураваны i ў 15 ст. дабудаваны здрэва. Падмураксцен i вежаў замка стаяў на вапнавай падушцы, меў вышыню каля 1 м i быў складзены з валуноў сярэдніх памераў. Сцены зроб-лены ўтэхніцы «паласатай муроўкі», дзе рады падагнаных валуноў выраўнаваны радамі буйнапамерных цаглін. Сістэма цаглянай муроўкі «балтыйская» — чар-гаванне 2 рубаў i 1 старчака, што дае магчымасць датаваць А.з. канцом 14— 15 ст. i дадаткова пацвярджае пісьмовыя сведчанні пра тагачасныя будаўнічыя работы. Паводле пісьмовых крыніц 16— 17 ст., уваход у замак з 3 быў праз мост, перакінуты цераз роў,які жывіўся вадою Аршыцы. У 1560 2-ярусная драўляная замкавая брама на мураваным фунда-менце мела сістэму запорных канструк-цый. Унізе брамы стаяла вял. бронзавая гармата, другая невял. жалезная гармата знаходзілася на 2-м паверсе. Брамны праём зачыняўся «ўзводам» — пад'ёмным мостам. Праслам сцяны брама злучалася з 2-яруснай, напалову «мурам абму-раванай» вежай, што знаходзілася злева.

Открыть полную версию

Аршанская бітва 1514

Аршанская бітва 1514 0 за 24 часа

12 декабря 2010

Аршанская бітва 1514, адна з буй-нейшых бітваў вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1512—22. Адбылася 8.9.1514 падОршай. Неўзабаве пасля капітуляцыі перад маскоўскімі войскамі Смаленска (жн. 1514) вял. князь маскоўскі Васіль III паслаў 80-тысячнае коннае войска з баярі «людзей вайсковых» на чале з кн. М.І.Булгакавым-Голіцай i І.А.Чалядніным у напрамку Оршы i Друцка. Вял. князь ВКЛ i кароль польскі Жыгімонт Стары сабраў войскі абедзвюх сваіх дзяр-жаў: апалчэнне ВКЛ пад камандаваннем найвышэйшага гетмана Н..1.Астрожскага (Ібтыс. коннікаў), 14тыс. польскіх коннікаў, 3 тыс. наёмнай пяхоты, атрады паноў з Малой Польшчы i шляхціцаў-добраахвот-нікаўз Вял. Польшчы (2500 коннікаў). Жы-гімонт застаўся ў Барысаве з 4—5 тыс. войска, a асноўныя гілы (больш за ЗОтыс. чал.) началез Астрожскім пайшлі падОршу. Атрадамі войск камандавалі Ю.Радзівіл, Ю.САлелькавіч, Я.Свярчоўскі i інш., значную яго колькасць складалі беларускія воіны (летапісы i хронікі называюць войска «літоўскім»). Першы бой адбыўся 27.8.1514 на левым беразе Бярэзіны ў час пераправы атрадаў ВКЛ. У гэтым баі разбіта некалькі маскоўскіх палкоў.

Открыть полную версию

«Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі» у ВКЛ

«Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі» у ВКЛ 0 за 24 часа

12 декабря 2010

«Архіў Паўднёва-Заходняй Расіі» («Архмв Юго-Западной Россмн, пзда-ваемый Коммссмей для разборадревнмх актов,состояідей прм кмевском, подоль-ском н волынском генерал-губернаторе»), выданне гіст. дакументаўі літаратурных помнікаў 14—18 ст. пераважна Права-бярэжнай i Зах. Украіны, часткова Бела-русі. Выдадзена ў Кіеве ў 1859—1914 у 35 тамах (падзяляецца на 8 частак). У выданні ўдзельнічалі У.Б.Антановіч, М.Дз.Іванішаў, І.М.Каманін, А.І.Лявіцкі, М.ФУладзімірскі-Буданаў i інш. Частка 1 (12 т.) уключае дакументы 14—18 ст. па гісторыі правасл. царквы i яе ўзаема-дачыненнях з каталіцкай: каралеўскія прывілеі, папскія булы, патрыяршыя граматы, акты правасл. i уніяцкіх сабораў, правасл. брацтваў, цэркваўі манастыроў, ут.л. слуцкіх; дакументы пра падпарад-каванне кіеўскага мгграпаліта маскоўскаму патрыярху (т. 5), пра заключэнне і распаўсюджанне царкоўнай уніі ў Рэчы Паспалітай (т. 6); помнікі літаратурнай палемію' католікаў,уніятаўі праваслаўных (т. 7—9).

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ПАРТНЁРЫ БИБЛИОТЕКИ рекомендуем!

подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ?

БЕЛАРУСЬ НА LIBRARY.BY

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY в VKновости, VKтрансляция и Одноклассниках, чтобы быстро узнавать о событиях онлайн библиотеки.