Шляхта ў ВКЛ

Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

NEW БЕЛАРУСЬ


Все свежие публикации



Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему Шляхта ў ВКЛ. Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-50). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement.

Полезные кнопки

BIBLIOTEKA.BY Крутые видео из Беларуси HIT.BY - сенсации KAHANNE.COM Футбольная биржа FUT.BY Инстаграм Беларуси

Система Orphus

4 за 24 часа
Публикатор: • Источник:




Тэрмін «шляхта» (польск. $2Іаспт.а ад сярэдневерхненям. 51аспт_а род, парода) ужываўся для абазначэння прывілеяванага саслоўя ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне ў 13-пач. 20 ст., часам - у Чэхіі, а ў 2-й чвэрці-сярэдзіне 18 ст. і ў Расіі для назвы дваранскага саслоўя. У ВКЛ і Рэчы Паспалітай шляхта займала пануючае становішча, эканам. падставай гэтага была феад. ўласнасць на зямлю. Шляхта была вайсковым саслоўем, удзельнічала ў войнах, адыгрывала вял. ролю ў паліт., гасп. і культ. жыцці да канца 18 ст. Шляхта - асн. фактар у змаганні за аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы і ВКЛ у паўстаннях 1794,1830-31 і 1863-64.

У ВКЛ з 13 ст. асн. маса феадалаў называлася баярамі. Гэта нашчадкі баяр і дру-жыннікаў Полацкага, Тураўскага і Смаленскага княстваў, да якіх у 14 ст. далучыліся літоўскія (а ў 15 ст. і жамойцкія) нобілі і дружыннікі, частка якіх асела ў адм. цэнтрах на Беларусі. Пачынаючы з Гарадзельскага прывілея 1413 у дзярж. актах разам з назвай «баяры»ўсё часцей ужываецца тэрмін «баяры-шляхта» або «шляхта». 3 2-й чвэрці 16 ст. назва «шляхта» пастаянна займае месца ў дзярж. актах для вызначэння феад. саслоўя. У асяроддзі шляхты існавала значная маёмасная няроўнасць. У Гарадзельскім прывілеі згадваюцца «бароны, нобілі і баяры», у інш. дакументах - «паны», «значныя баяры» і «баяры». Узаемаадносіны паміж рознымі групамі шляхты грунтаваліся на прынцыпах феад. іерархіі, што абумовіла эканам. залежнасць малазаможнай і незаможнай шляхты (гл. Ваколічная шляхта, Чыншавая шляхта) ад магнатаў (паноў). У14-15 ст. з агульнай масы вылучаліся князі,княжаты знатныя баяры (паны). На ніжэйшай прыступцы шля-хецкага саслоўя знаходзілася дробная шляхта, якая мела невял. ўчасткі зямлі з некалькімі сялянамі або без сялян. У 15-16 ст. значнай па колькасці была група ваен-наслужылага насельніцтва, пераходная паміж феадаламі і сялянамі. У яе склад уваходзілі нашчадкі дробных бел. і літ. баяр і дружыннікаў, сяляне-слугі (гл. Панцырныя баяры, Путныя баяры,Зямяне, Стральцы). Ваеннаслужылыя людзі намагаліся ўліцца ў шэрагі феад. саслоўя, і гэта нярэдка ім удавалася. У асобных выпадкаху шляхту траплялі і прадстаўнікі мяшчан і незапрыгоненых сялян -людзей пахожых. Шляхта фарміравалася як вайсковае саслоўе. 1-ы этап стварэння замкнутага прывілеяванага шляхецкага саслоўя завяршыўся ў 2-й чвэрці 15 ст. вылучэннем са шляхты самастойнай катэгорыі ваенных слуг. У 16 ст. працэс афармлення шляхецкага саслоўя паскорыўся. У 1522 прынята «Устава о выводе шляхетства за прымоваю», паводле якой для доказу шляхецтва ў спрэчных выпадках патрабавал іся сведчанні 2 шляхціцаў-сваякоў або стараж. граматы, дзе продкаў называлі баярамі. Попіс войска ВКЛ 1528 (гл. Попісы войска) вызначыў шырокае кола асоб, прыналежных да шляхецкага саслоўя. Адасабленне ад шляхты ваенных слуг, зафіксаванае ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529, яшчэ канчаткова не закрыла доступу прадстаўнікам інш. саслоўяўу склад шляхты. Але ўжо да сярэдзіны 16 ст. такі доступ зрабіўся магчымым у рэдкіх выпадках: у выніку спец. наданняў шляхецтва за вял. заслугі праз набілітацыю ваеннаслужылых людзей, ут.л. сялян і гараджан (напачатку вял. князем або гетманам на полі бою з наступным за-цвярджэннем на сойме). Пасля рэформ сярэдзіны 16 ст. шляхецтва надавалася толькі соймам. Існавала і адопцыя - прыём у геральдычны род прадстаўнікоў інш. саслоўя з наданнем ім права карыстацца гербам або ўсынаўленне шляхціцам няшляхціца, які мог захаваць сваё прозвішча. Дапускаўся індыгенат - прыняцце шляхты інш. дзяржаў у грамадзянства («абывацельства») ВКЛ.

Склад шляхты Беларусі па этнічным паходжанні, паводле попісу войска 1528, у розных паветах быў неаднолькавы. Алеў цэлым сярэднія і дробныя феадалы бел. пахо-джання складалі 80% усіх феадалаў, 19% - літ. паходжання. На ўсходзе і ў цэнтры Беларусі шляхта была амаль цалкам бел. паходжання. У гэты час феадалы Беларусі складалі адзінае саслоўе, зыходзячы не толькі з карпаратыўных, але і дзярж. інтарэсаў. Пасля Люблінскай уніі 1569 верхнія і сярэднія пласты шляхты паступова пачалі ўжываць польскую мову. Аднак Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 забаранялі набываць у ВКЛ зямельную ўласнасць іншаземцам, у т.л. польскай шляхце. Ёй забаранялася займаць любыя дзярж. пасады ў ВКЛ.

Каб забяспечыць падтрымку сваёй палітыкі, вял. князі ВКЛ юрыдычна замацоўвалі звычаі, што існавалі раней, і пашыралі правы феадалаў на ўзор прывілеяў шляхты ў Польшчы. Прывілеем 1387 Ягайла гарантаваў літ. баярам, якія прынялі каталіцтва, права ўласнасці на вотчыны і вы-зваліў іх ад шэрагу павіннасцей. Гарадзельскі прывілей 1413 даў панам і баярам каталіцкага веравызнання права займаць пасады віленскага і троцкага ваяводаўі кашталянаў. Прывілеем 1432 прывілеем 1434 права-слаўным князям і баярам гарантаваліся роўныя правы з феадаламі-като-лікамі, асабістая недатыкальнасць і вызваленне ад натуральных павін насцей і плацяжоў з маёнткаў, права распараджац-ца вотчынамі і карыстацца гербамі. Прывілей 1447 даў усёй шляхце ВКЛ права судзіць сялян у сваіх маёнтках. Правы дзярж. судоў перадаваліся феа-далам. Судзебнік 1468 абараняў феад. зямельную ўласнасць. Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 канчат-кова замацавалі правы шляхты. Пасля адм.-судовай рэформы 1565-66 шляхта атрымала права на сама-кіраванне праз павятовыя соймікі і вальны сойм, права выбару суддзяў усіх узроўняў да Трыбунала ВКЛ уключна. Кандыдаты на суд. пасады да канца 18 ст. мусілі ведаць бел. мову, каб чытацьі разумець стараж. акты. Гэта ўмова захавалася і пасля паста-новы 1697 аб увядзенні польскай мовы як афіцыйнай. Шляхта выбірала караля (пасля Люблінскай уніі). У выбарах меў права прыняць удзел кожны шляхціц, таму выбары часам праводзіліся ў чыстым полі. У Рэчы Паспалітай уся шляхта была роўнай у правах. Тытулы князёў і графаў прызнаваліся пераважна як замежныя (у Радзівілаў, Сапегаў і інш.). Нашчадкі старадаўніх княжацкіх родаў захавалі свае княжацкія тытулы. Але тытулы не давалі іх уладальнікам пераваг над астатняй шляхтай, якая юрыдычна была роўнай з магнатамі. Паводле Статута ВКЛ шляхціц не мог быць арыштаваны і пакараны без рэчавых доказаў віны, а судзіць яго маглі толькі роўныя яму, г.зн. шляхецкі суд. Права асабістай недатыкальнасці, выпрацаванае ў законах, і гарантыі ўласнасці пры-чыніліся да стварэння і захавання традыцыі шляхецкай годнасці ў пакаленнях шляхты. Калі трэба было вырашаць пытанні карпаратыўных інтарэсаў, права дазваляла шляхце аб'ядноўвацца ў паліт. саюзы - канфедзрацыі. Шляхта карысталася вял. шляхецкімі вольнасцямі. Яе прывілеяванае становішча шляхты падкрэслівалася забаронай «неда-стойных» для яе заняткаў - гандлю, рамёстваў, за што можна было страціць шляхецтва. У 1697 шляхта ВКЛ дамаглася ў барацьбе з магнатамі поўнага ўраўнавання ў правах з польскай шляхтай і кантролю над дзейнасцю вышэйшых дзярж. саноўнікаў (гл. «Ураў-наванне правоў» 1697). Поўнае панаванне шляхты прывяло да стварэння ў 16-18 ст. у Рэчы Паспалітай своеасаблівай шляхецкай рэспублікі.

Адметная рыса бел. шляхты (як літ. і польскай) - яе шматлікасць. Калі ў суседніх дзяржавах - Расіі, Прусіі, Аўстрыі - у 18-19 ст. дваранства складала каля 1% насельніцтва, то на Беларусі ў канцы 18 ст. шляхты было 10-12%. Частка яе служыла ў прыватных войсках магнатаў. У Радзівілаў былі конныя атрады ардынацкай шляхты (у Нясвіжскай і Клецкай ардынацыях). Шляхта служыла ўіх пяхотных ротах, напр. боль-шасць выбранцаў у слуцкім гарнізоне паходзіла са шляхты. Вял. коль-касць шляхты тлумачыцца пастаяннымі войнамі і неабходнасцю мець шматлікае ваеннае саслоўе. Шляхта павінна была збірацца ў апалчэнне -паспалітае рушэнне, выстаўляць у войска 1 конніка (каня) з 5 валок зямлі (гл. Конная шляхта). Шляхецкія зямельныя ўчасткі з цягам часу драбіліся, шляхта ў значнай меры станавілася бяднейшай і вайсковую службу выконвала пешшу (гл. Пешая шляхта) або калектыўна (конніка часам ўтрымлівалі некалькі сем'яў, купляючы яму разам зброю, мундзір і вайсковы рыштунак). У 18 ст. роля апалчэння паменшала, і войска складалася пераважна з наёмных афіцэраў і жаўнераў.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.


Опубликовано 11 декабря 2010 года

Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL+ENTER!

Публикатор (): S S A Источник: http://library.by

Искать похожие?

LIBRARY.BY+ЛибмонстрЯндексGoogle

Скачать мультимедию?

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ выбор читателей

Загрузка...
подняться наверх ↑

ОБРАТНО В РУБРИКУ

Уважаемый читатель! Подписывайтесь на LIBRARY.BY на Ютубе, в вКонтакте, Одноклассниках и Инстаграме чтобы быстро узнавать о лучших публикациях и важнейших событиях дня.