Актуальные публикации по истории и культуре Беларуси.

Разместиться

Перевод и озвучка

Доступен перевод страницы "БЕЛАРУСЬ" на 50 языков:

Озвучка данного текста отключена.

БЕЛАРУСЬ новое

Все свежие публикации

Меню для авторов

БЕЛАРУСЬ: экспорт произведений
Скачать бесплатно! Научная работа на тему . Аудитория: ученые, педагоги, деятели науки, работники образования, студенты (18-). Minsk, Belarus. Research paper. Agreement. Система Orphus

На фото: Роздум над Рэфармацыяй у Вялікім Княстве Літоўскім , автор: genderrr

Роздум над Рэфармацыяй у Вялікім Княстве Літоўскім 0 за 24 часа

21 ноября 2010

32 гады таму ў сваёй працы "Рэфармацыя і грамадская думка Беларусі і Літвы (другая пал. XVI - пачатак XVII ст.ст.)" апрача іншых прычын, якія абумовілі ўзнікненне і распаўсюджанне моцнага рэфармацыйнага руху ў ВКЛ, я назваў сепаратызм буйных феадалаў. У 1993 г. на навуковай канферэнцыі "440 год Рэфармацыі ў Беларусі" я выказаўся больш пэўна: адной з галоўных прычын гэтай грамадскай з'явы з'явілася жаданне пэўных сацыяльных колаў бачыць Вялікае княства Літоўскае незалежнай дзяржавай. Наўрад ці Рэфармацыя на айчыннай глебе мела б такі поспех, калі б яе не падтрымала большасць беларускіх і літоўскіх магнатаў і значная частка шляхты. Сутнасць канцэпцыі, якая выкладзена ў апублікаваным мною дакладзе "Беларуская Рэфармацыя і дзяржаўны суверэнітэт" ("Літаратура і мастацтва", 19 траўня 1995 г.) і шэрагу маіх папярэдніх прац - ""Францыск Скарына" (Мн., 1981), "Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі" (Мн., 1990) і інш. - зводзіцца да наступнага.

Открыть полную версию

На фото: Поліэтнічны характар культуры Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагодзьдзі , автор: genderrr

Поліэтнічны характар культуры Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагодзьдзі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Шаноўныя калегі, давайце супольна прыгледзімся да той краіны, у якой мы жывём і ў якой жылі нашы продкі ў ХVI ст. На самым пачатку я павінен зрабіць адну засьцярогу асабістага характару: прашу мае некаторыя высновы і абагульненьні не лічыць антылітоўскімі ў сучасным сэнсе гэтага слова. Таму што карэньні ў мяне літоўскія: "малда" - гэта модлы, малітва. Я ў прынцыпе не магу выступаць супраць сваіх прабацькоў, супраць сваіх продкаў, хаця ў сучаснай Літве некаторыя мае выступы, як, магчыма, і сённяшні ацэньваецца неадэкватна. Я хацеў бы падкрэсліць, што застаюся прыхільнікам ідэі Вялікага Княства Літоўскага, адраджэньня ВКЛ. Гэтая ідэя была вельмі пашырана напярэдадні і ў часе Першай Сусьветнай вайны, часткова гэтую ідэю вылучаў у 1919-1920-я гг. Юзаф Пілсудскі. У 1990 г., калі мой зямляк Ян Цехановіч, дэпутат ВС СССР, заклікаў стварыць на тэрыторыі Віленшчыны Польскую аўтаномную Рэспубліку, я апублікаваў трохі нерэальную, рамантычную думку, якая дарэчы, прасочвалася потым у ідэі балтыйска-чарнаморскага шляху: А ці не лепш нам інтэгравацца, так сказаць, у ВКЛ? У ім былі дзве нацыянальныя сталіцы - Каўнас і Менск, а Вільня - агульнай сталіцай двух народаў, што былі аб'яднаныя яшчэ ў тыя часы.

Открыть полную версию

На фото: Контррэфармацыя на Беларусі ў 16 ст., автор: genderrr

Контррэфармацыя на Беларусі ў 16 ст. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

У 1587 годзе вялікім князем літоўскім і каралём польскім быў абраны Жыгімонт Ваза, сын швэдзкага караля Яна III Вазы і Кацярыны зь Ягайлавічаў, сястры Жыгімонта Аўгуста. "Кароль Стэфан быў добры для жаўнераў, а гэты будзе добры для ксяндзоў", - сказаў свайму атачэньню папскі нунцы, даведаўшыся аб выніках выбараў. І ён ведаў, што гаварыў. Кароль Жыгімонт Ваза на працягу ўсяго свайго доўгага панаваньня ні на крок не адступіўся ад прагненьня зрабіць каталіцтва адзіным веравызнаньнем ня толькі ў Рэчы Паспалітай, але і за яе межамі. Гэтаму была падпарадкавана ўся ўнутраная і зьнешняя палітыка дзяржавы, а ўсе астатняе ня мела аніякага значэньня ў вачох манарха. Новы кароль як нічым на свеце брыдзіўся талерантнасьцю, якая была тады нормай у Рэчы Паспалітай Двух Народаў, сьведчыць адзін зь яго сучасьнікаў, і "калі б ад яго толькі залежала, не было б у гэтым каралеўстве аніводнаго схізматыка, кальвіна ці лютара". Але пры ўсім сваім ваяўнічым каталіцызме Жыгімонт Ваза пад час каранацыі быў вымушаны падпісаць генрыкаўскія артыкулы, якія абмяжоўвалі ўладу манарха і гарантавалі свабоду веравызнаньня. Рэфармацыя ў нашай краіне была вельмі моцнай, і аднаго жаданьня караля, каб яе зьнішчыць, было замала. Хоць у Польскім Каралеўстве каталіцкая царква ўжо адваявала свае пазыцыі, страчаныя ў сярэдзіне стагодзьдзя, у сэнаце Вялікага Княства па-ранейшаму падаўляючую большасьць складалі кальвіністы і лютаране, і іх голас не дазволіў Жыгімонту Вазе адкінуць артыкул аб талерантнасьці. Статут Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваны перад усім эвангельскімі хрысьціянамі, у адным са сваіх артыкулаў слова ў слова паўтараў тэкст Варшаўскай канфэдэрацыі.

Открыть полную версию

На фото: Зорны час Мікалая Радзівіла, автор: genderrr

Зорны час Мікалая Радзівіла 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Вясна 1554 году была нялёгкай для луцкага біскупа Валерыяна Пратасевіча. У Берасьці Літоўскім, важным горадзе луцкага біскупства, ўжо больш за год нейкі Сымон Зак, выхаванец Кракаўскага унівэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка Жана Кальвіна. І мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькі берасьцейцы, але нават шляхта з ваколіцаў кожную нядзелю зьбіраюцца на замку, дзе спыніўся гэты вераадступнік, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае. Усё шукаюць нечага новага, не падабаецца ім вера продкаў. Трэба тэрмінова прымаць меры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Літве, як лютарава герэзія апанавала Нямеччыну.

Открыть полную версию

На фото: РАДАВОДЫ КАСЦЮШКАЎ, автор: genderrr

РАДАВОДЫ КАСЦЮШКАЎ 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Старадаўні беларускі шляхецкі род Касцюшкаў (інакш – Касцюшкаў-Сяхновіцкіх) здавён выклікаў цікавасць у даследчыкаў. Асабліва ўзрасла цікавасць да гісторыі гэтай сям’і пасля імклівага ўварвання на арэну сусветных падзей неардынарнай нават для мяжы ХVIII – ХІХ стагоддзяў асобы генерала Тадэвуша Касцюшкі – нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі.

Открыть полную версию

На фото: Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі, автор: genderrr

Жыцьцё цэркваў Заходняй Беларусі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

ершая царква баптыстаў у Польшчы, якая ўваходзіла тады ў склад Расейскай імпэрыі, была ўтворана ў лістападзе 1858 г. у Адамаве. Дваццаць сем чалавек заключылі запавет з Госпадам праз сьвятое воднае хрышчэньне. У ліку ахрышчаных быў вясковы настаўнік немец Готфрыд Альф. Зь яго імем зьвязана разьвіцьцё эвангельска-баптысцкага руху на польскай зямлі. Ён стаў прэзьбітарам першай царквы баптыстаў ў Польшчы ў г. Адамаў у жніўні 1861 г. У зьвязку зь вялікім перасьледам, якія мелі баптысты ў гэтых мясцовасьцях ад царскіх уладаў, з 1863 г. пачалася хваля эміграцыі хрысьціян-баптыстаў з цэнтральнай Польшчы на Валынь і на поўдзень Беларусі. Гэтыя перажываньні паслужылі справе эвангелізацыі ў Заходняй Украіне і Беларусі.

Открыть полную версию

На фото: Пачынальнікі пяцідзесятніцкага руху на захадзе Беларусі. , автор: genderrr

Пачынальнікі пяцідзесятніцкага руху на захадзе Беларусі. 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Пачынаючы з 1919 г., рух пяцідзясятнікаў ахоплівае беларускае і ўкраінскае Палесьсе. Пачатак пяцідзясятніцкага руху ў гэтых мясьцінах зьвязаны зь імёнамі і дзейнасьцю Рыгора Краскоўскага і Сьцяпана Ярмалюка.

Открыть полную версию

На фото: Гальяш Ляўковіч, автор: genderrr

Гальяш Ляўковіч 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Пасьля блізу дваццаці пяці гадоў ад часу майго апошняга спатканьня з Гальяшом Ляўковічам, якое мела месца ў часе вайны ў днях 10_11 сьнежня І941 г. і з прычыны маўчаньня пра яго ў беларускім паваенным друку я прыходзіў да выснаву, што Ляўковіч адыйшоў у вечнасьць. Затым нумар 82 «Сьветача Хрыстовае Навукі» з 1965 году пачынаўся словамі:

«Замест вянка на няведамую магілу ў 85-ыя Ўгодкі ад дня нараджэньня Гальяша Ляўковіча — паэта і барацьбіта за шчасьце і незалежнасьць Беларускага Народу словы ўспаміну прысьвяча юцца».

Открыть полную версию

На фото: Максім Бурсевіч, автор: genderrr

Максім Бурсевіч 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Максім Бурсевіч належыць да тых дзеячоў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (БСРГ), якія адыгралі ў яе дзейнасьці важную ролю, але адначасова зьяўляюцца найменш вядомымі. Ён быў сакратаром Цэнтральнага Камітэту і кіраўніком Цэнтральна га Сакратарыяту Грамады, распараджаўся касай арганізацыі і вёў рахункі БСРГ. Каб усьвядоміць, у чым заключалася ягоная роля ў пэрыяд найбольш інтэнсіўнай дзейнасьці і ўздыму Грамады, патрэбна ўзгадаць структуру яе кіроўных ворганаў. Функцыі Цэнтральнага Камітэту БСРГ ажыцьцяўлялі паслы Сэйму, а таксама дакааптаваныя дзеячы. У гэтым Камітэце кіроўная роля належала прэзыдэнту Браніславу Тарашкевічу і віцэ-прэзыдэнту Сымону Рак-Міхайлоўскаму. У ліпені 1926 г. быў дакааптаваны Максім Бурсевіч, які выконваў функцыі сакратара ЦК.

Открыть полную версию

На фото: Антон Луцкевіч — арыстакрат беларускае думкі, автор: genderrr

Антон Луцкевіч — арыстакрат беларускае думкі 0 за 24 часа

21 ноября 2010

Калі ў першай палове трыццатых гадоў выйшаў з друку на беларускай мове Новы Запавет з Псальмамі, на восі Вільня — Варшава імя Антона Луцкевіча было на вуснах і ў друку ў колах праваслаўных, каталіцкіх як і пратэстанцкіх, няверуючых людзей як і веруючых, і асабліва сярод мэтадыстых, каторыя сваім замежным прадстаўніцтвам заўсёды знаходзіліся ў добрых суадносінах зь Лідарам беларускага Рэнэсансу.

Открыть полную версию

подняться наверх ↑

ДАЛЕЕ Лучшее