публикация №1292149062, версия для печати

Базылік Цыпрыян


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292149062)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ
Источник: (c) http://library.by


Базылік Цыпрыян [1535?, г. Серадз, Польшча—пасля 1600], бел. i польскі дзеяч культуры, паэт, перакладчык, кампазітар, кнігавыдавец. Паходзіў з мяшчанскай сям'і. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це (1550—51), тады ж прыняў кальві-нізм. Потым працаваўу Вільні ў веліка-княжацкай канцылярыі. У 1557 адула-дальніка грэчаскіх астравоў Парас i Самас Якаба Базыліка Гераклідаса атрымаў шляхецтва i прозвішча Б., a таксама тытул «poeta laureatus». У1558—67 прыдворны музыкант, адзін з кіраўнікоў капэлы канцлера ВКЛ М.Радзівіла Чорнага. Аўтар 4-галосых пратэстанцкіх песень, выда-дзеных у 1556 i 1558 у Кракаве. Разам з Вацлавам з Шамотул напісаў музыку да першага друкаванага кальвінісцкага нотна-літургічнага зб. ў ВКЛ «Песні хвал боскіх»Я.Зарэмбы (Берасцейскі канцыя-нал, 1558). У некаторыя песні Б. увёў складаны кантрапункт. Невядома, дзе ён атрымаў муз. адукацыю, але яго музычныя творы напісаны на даволі высокім маст. i прафес. узроўні. Стварыў 12 чатырохгалосыхі 1 трохгалосую песню, 3 манодыі з рэлігійнымі тэкстамі для рэфармацкай царквы. У 1560—70-я г. ўладальнік i кіраўнік Берасцейскай друкарні (гл. ў арт. Берасцейскія дру-карні), дзе выдаваліся рэлігійныя i свецкія кнігі, у т.л. Берасцейская Біблія (1563), «Размова паляка з літвінам» (каля 1564). У некаторыя кнігі ўключаны яго вершы. Б. — аўтар верша «Кароткае апісанне падзей, звязаных са смерцю i пахаваннем Альжбеты з Шыдлоўца Радзівіл» («Krótkie wypisanie sprawy przy śmierci i pogrzebie Oświeconej Księżnej Pani HaLżbiety z Szydłowca Radziwiłłowej», Берасце, 1562), паэмы «Надпіс на помніку ... Паўла Сецыгнёўскага» («Napis na grobie zacnego szlachcica Pawła Secygniowskiego», Берасце, 1570). Магчыма, яму належыць сатырычная антыкаталіцкая паэма «Пра-тэй, або Пярэварацень» («Proteus, abo Odmieniec*, Берасце, 1564) i сатырычная алегорыя «Працэс чарцей супрацьлюд-скога роду» («Postępek prawa czartow-skiego», Берасце, 1570). Разам з k.Bo-ланам пераклаў з лац. мовы на польскую i выдаў кампіляцыйны твор «Гісторыя жорсткіх ганенняў царквы боскай» («Historia o srogim prześladowaniu Kościoła Bożego», Берасце, 1567), y якім acy-джаюцца рэліг. ганенні ў Зах. Еўропе. Пераклаўна польск. мовутворы А.Фрыча Маджэўскага «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» (Лоск, 1577), М.Олаха «Пра Атылу, караля угорскага» (Кракаў, 1574; рукапіс бел. перакладу каля 1580, гл. «Псторыя праАтылу») i М.Барлетыуса аб героі вайны супраць туркаў Г.Скан-дэрбегу (1569). У1570—80-я г. займаў пасаду войта ў Мельніку на Падляшшы.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292149062 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Базылік Цыпрыян

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network