публикация №1292148549, версия для печати

Род Астрынскіх у ВКЛ


Дата публикации: 12 декабря 2010
Публикатор: S S A (номер депонирования: BY-1292148549)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ИЗВЕСТНЫЕ ЛЮДИ
Источник: (c) http://library.by




Астрынскія, родтатарскіх царэвічаў, адгалінаванне крымскай дынастыі Гірэяў. Герб А. узыходзіць да т.зв. «Тарак-Тамгі», традыцыйнай геральдычнай эмблемы Гірэяў з выявай грэбеня (татарскае — «тарак») у выглядзе трызубца. Паходзілі ад царэвіча Дэўлеш-салтана — унука хана Хаджы-Гірэя, сына царэвіча Даўлет'яра. У пач. 1491 Дэўлеш-салтан i яго дзядзька Ізцемір, якія варагавалі з ханам Менглі-Гірэем, выехалі ў Кіеў. У пасланні крымскаму хану вял. князь ВКЛ i кароль польскі Казімір абяцаў не выпускаць абодвух царэвічаў за межы ВКЛ i ўпамінаў аб дараванні ім маёнтка. У канцы 1492 маскоўскі пасол паведамляў пра ix з Крыма, што «те царевнчн, сказывают, поженнлмся в Лшве, a отведены с Укранны далече вглубь». Дзякуючы сваяцтву з крымскай дынастыяй род А. некаторы час займаў ганаровае стано-вішча пры двары вял. князя i быў найб. уплывовым татарскім родам у ВКЛ. Як i царэвічы Пунскія, А. да сярэдзіны 16 ст. не ўваходзілі ў склад татарскіх харугваў, не падпарадкоўваліся татарскім харужым, мелі права (як князі i паны) з'яўляцца са сваім атрадам непасрэдна да гетмана. Найбольш звестак выяўлена пра сына Дэўлеш-салтана Азубека-салтана (Азю-бек, Узубек; ? — пасля 1540). Упершыню ён упамянуты ў грамаце Менглі-Гірэя 1507 з просьбай да Жыгімонта Старога вярнуць гэтаму царэвічу «данмну», перададзеную нейкаму «москвмтмну». У1514 Жыгімонт Стары падараваў Азубеку 70 двароў конюхаў, 2 парабкаў i 6 пусташаў пад Астрынай. 3 таго часу Азубек i яго нашчадкі ў актах ВКЛ называюцца царэвічамі Астрынскімі. У 1531 Азубек атрымаў буйны маёнтак Паложын у Менскім пав., у 1536 — Сцяпанаўскую зямлюўТроцкім пав. Ёнтаксама валодаў маёнткамі Бераставіца-Бігенеў Ваўка-выскім пав. Быўдваранінам гаспадарскім, удзельнічаў у цырымоніі абвяшчэння Жыгімонта Аўгуста вял. князем ВКЛ (1529). У свіце Жыгімонта Старога прысутнічаў на Берасцейскім сойме 1533. Па даручэнні вял. князя неаднаразова выступаў суддзёй у спрэчках літоўскіх служылых татараў, выдаваў ім пасвед-чанні пра шляхецтва,якія пацвярджаліся вял. князямі. Быў жанаты з княжною Зоняй (Зосяй) Малікбашаўнай злітоўска-татарскага роду князёў Шырынскіх. Меў сыноў Багатыр-султана (упамянуты ў 1547), Джаная (упамінаецца ў 1555— 72) i Чынгіса (упамінаецца ў 1555—98), якія атрымалі па спадчыне бацькоўскія ўладанні. Царэвіч Чынгіс i яго маці («царыца Астрынская») у 1555 дамагліся адЖыгімонта Аўгуста пацвярджэння на патомнае ўладанне маёнткам Рыча пад Астрынай з умовай ваеннай службы. У 1567 А. (магчыма, Чынгіс) выставіў у войска ВКЛ 8 коннікаў. У 2-й пал. 16 ст. царэвічы А. паступова страцілі свае ўладанні. Паложын прадалі земскаму падскарбію М.Нарушэвічу, Бераставіцу-Бігене — гаспадарскаму маршалку М.Курчу (1588), Рыча трапіла ў заклад да земскага падскарбія Дз.Халецкага. Пасля смерці Чынгіса яго малалетнія дзеці ад шлюбу з княжной Умнай (Уланай)

Агішаўнай Шырынскай у 1598 атрымалі прывілей Жыгімонта III Вазы, які пацвер-дзіў ix правы на маёнтак Рыча, a ў 1603 удава царэвіча прадала ягоХалецкім. Род царэвічаў А. згас на яго дзецях. У гене-алагічнай л-ры царэвічы А. памылкова лічыліся патомкамі апошняга хана Вял. Арды Шах-Ахмата.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

Энцыклапедыя Вялікае Княства Літоўскае - Том 1, 2007 г.

Опубликовано 12 декабря 2010 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1292148549 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Род Астрынскіх у ВКЛ

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network