публикация №1045502833, версия для печати

Росіцкія мучанікі


Дата публикации: 17 февраля 2003
Публикатор: Алексей Петров (номер депонирования: BY-1045502833)
Рубрика: БЕЛАРУСЬ ДОКУМЕНТЫ


РОСІЦКІЯ МУЧАНІКІ На пачатку Другой сусветнай вайны рэлігійнае жыццё на Беларусі, як гэта ні парадаксальна гучыць, прыкметна ажывілася. Для гэтага было некалькі прычын. Адна з іх выразна тлумачыцца прыказкай: «Як трывога — тады да Бога». Але было і іншае. У 1939 г. савецка-польская мяжа, якая падзяляла нашу Радзіму на Савецкую Беларусь і Заходнюю, рухнула. І адразу стала зразумела, наколькі рэлігійнае жыццё на гэтых тэрыторыях адрозніваецца паміж сабой. Улады Савецкай Беларусі ганарыліся ўзарванымі святынямі, многія ж былі ператвораны ў хлявы, склады, стайні. Газеты ды часопісы крыкліва рапартавалі аб дзейнасці ваяўнічых бязбожнікаў, росквіце атэізму. І вось Савецкая Беларусь без аніводнага чыннага касцёла была аб’яднана з Заходняй, дзе рэлігійнае жыццё было ў росквіце. Што ж заставалася рабіць ваяўнічым бязбожнікам? Яны з усёй сваёй энергіяй распаўсюдзілі атэістычную прапаганду на Заходнюю Беларусь. У Еўропе грымела Другая сусветная вайна, а ў нас таксама ішла вайна — супраць самога Бога, а значыць, і супраць народа гэтай зямлі, для якога імя Бога заўсёды было святым. Ды надышло 22 чэрвеня 1941 года. Наша Бацькаўшчына скаланулася ад страшнага слова - «вайна». На нейкі час прыціхла бязглуздая вайна супраць Усемагутнага, адышла на другі план. Савецкія войскі імкліва адыходзілі ўглыб СССР, а иа занятых фашыстамі тэрыторыях засталіся напалоханыя, разгубленью людзі, якія не ведалі, дзе шукаць паратунку. Асабліва роспачна гэта было ў Савецкай Беларусі, дзе людзі не мелі ніводнага чыннага касцёла, а таму і не маглі прыйсці ў святыню, каб шукаць падтрымкі ў Бога. І таму з вялікай радасцю ўспрымалі яны кожнага заезджагасвятара. Вялікім святам.дапрыкладу стала 15 жніўня 1941 г.-ДзеньУнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі - у Росіцкім касцёле Св. Тройцы, што на Дрысеншчыне (сучасны Верхнядзвінскі раён). У той дзень у Росіцу прыехаў кс. Гайлевіч з Латвіі. Незвычайнае было гэта свята ў знявечанай святыні раманскага стылю, узведзенай тут у 1914 г. па фундацыі паноў Лапацінскіх. Шмат людзей прыняло хрост, шмат спавядалася. І дзіўна было чуць напрыканцы лета велікодны спеў; «Вясёлы дзень для нас настаў, якога кожны з нас жадаў». Але, мабыць, менавітагэты спеў найлепш выказваў пачуцці людзей, для іх ён быў сапраўды жаданы, гэты дзень. Нягледзячы на тое, што грымела вайна, што сярод людзей панавала бядота - вынік калгаснага жыцця, што не было сярод іх шмат каго з родных і блізкіх, бо яны былі вывезеныя ў жудасныя сталінскія лагеры. На землях, прылегаых да былой савецка-польскай мяжы, НКВД, як вядома, было асабліва руплівым. Росіца - прыгожае мястэчка сярод лясных абшараў на самым ускрайку Беларусі. Зусім блізка, за нейкіх 30 км, калі ісці наўпрост, - былая савецка-польская мяжа, якая праходзіла тут па прыгожай рацэ Заходняй Дзвіне, трохі ўбок — ужо Латвія. Росіца - ціхае мястэчка, якое нібы яшчэ больш прыціхла ды нібы прыціснулася да зямлі, калі ў ЗО-я гады ўсё тыя ж ваяўнічыя бязбожнікі сарвалі высозныя вежы чырвонага гмаху касцёла, якія бачныя былі за дзесяць кіламетраў. Знявечана была і невялікая цэркаўка. І вось у той жнівеньскі дзень мястэчка ажыло, напоўнілася ўрачыстымі спевамі, заззяла ўсмешкамі, загучала звонкімі дзіцячымі галасамі, якія ўпершыню ў сваім жыцці перажывалі такую надзвычайную падзею - фэст. Але дзень хутка прамінуўся. Засталіся толькі ўспаміны пра гэтае цудоўнае свята. Росіца зноў пасумнела. Тады і вырашылі католікі звярнуцца за падтрымкай у Друю... Друя таксама была прымежным мястэчкам, адно што знаходзілася на процілеглым баку савецка-польскай мяжы, на левым беразе Дзвіны. У гісторыю Касцёла на Беларусі Друя найперш увайшла дзейнасцю касцёла і кляштара марыянаў, якія паўсталі тут у 1923 г. у гмахах, што некалі належалі манахам бернардынам. 3 дазволу і па ініцыятыве тагачаснага біскупа Юрыя Матулевіча ў Друі пасяліліся марыяне. Менавіта з Друяй звязана дзейнасць выбітных святароў - былога прафесара Мінскай духоўнай семінарыі Андрэй Цікоты, былога рэктара гэтай жа семінарыі Фабіяна Абрантовіча, Язэпа Германовіча, вядомага ў літаратуры як паэта Вінцука Адважнага, айцоў Віталіса Хамёнка, Язэпа Дашуты, Казіміра Смулькі і многіх іншых. Гэтыя людзі надзвычай моцна любілі Беларусь, добра ведалі яе гісторыю, культуру, ахвярна працавалі дзеля таго, каб беларускае слова не было чужаніцай у касцёле. Ці магла падабацца іхняя дзейнасць польскім уладам, якія з вялікай насцярогай ставіліся да ўсялякіх праяваў Беларушчыны? Вядома ж, не. І ў 1938 г. па загадзе віленскага ваяводы Бацянскага беларускія марыяне высылаюцца ў цэнтральную Польшчу, а на іх месца прыязджаюць палякі марыяне. Праўда, напрыканцы лета 1939 года ў Друю прыязджае і кс. Антоні Ляшчэвіч. Сам ён родам з Беларусі. Добра ведаў польскую, беларускую, рускую, нямецкую і іншыя мовы. За сваімі плячыма меў ужо больш за 25 гадоў святарскае службы, амаль усе іх правёў на місіі - на Далёкім Усходзе. Таму не дзіўна, што менавіта да яго звярнуліся прасіцелі з-за Дзвіны, каб ён прыехаў працаваць у Росіцкі касцёл. Святары разумелі, што гэта нясло ім значную рызыку, Ва ўсіх яшчэ на памяці была трагічная смерць кс. Яўгенія Кулешы, якога чырвонаармейцы расстралялі сярод жытнёвага поля без аніякага суда. У вушах яшчэ стаяў голасны плач друйскіх парафіянаў на ягоным пахаванні. Але хіба магчыма было адмовіць тым, хто імкнуўся да Бога? Хіба святар мае права не паяднаць з Богам тых, хто гэтага прагне? Кс. Антоні папярэдне з’ездзіў у Росіцу, пагутарыў з мясцовымі жыхарамі і зразумеў, што там надзвычай вялікае поле працы. Бо людзі, якіх трэба было давесьці да Бога, жылі не толькі ў Росіцы, але і ў многіх іншых вёсках Дрысеншчыны. Што можа зрабіць там адзін святар? Асабліва, калі ўлічыць, што прайшло ўжо восем гадоў, як чорны воран НКВД забраў апошняга Росіцкага святара Эдварда Вайцэховіча, а раней той жа пакутніцкай дарогай пайшоў і яшчэ адзін святар, які пэўны час служыў у Росіцы, — Пётр Капуста. (Дарэчы, зусім нядаўна, дзякуючы кнізе рускай даследчыцы Ірыны Восіпавай «В язвах своих сокрой меня» стала вядома, што 3 лютага 1935 г. кс. Вайцеховіч быў прыгавораны да расстрэлу. Звестак пра месца расстрэлу няма. А кс. Пётр Капуста быў расстраляны 1 лістапада 1937 г. на Салаўках.) Працы ў Росіцах было вельмі шмат. Таму са згоды віленскага біскупа Р.Ялбжыкоўскага, было вырашана паслаць на місію за Дзвіну не толькі святароў, але і сясцёр законніц. У Друі з 1923 г., з часу заснавання іхняга закону, знаходзіліся сёстры - служкі Езуса ў Эўхарыстыі. Гэты закон быў таксама заснаваны благаславёным Юрыем Матулевічам. Таму эўхарысткі ў сваёй службе Богу ідуць па жыцці, цесна звязаныя з марыянамі. У той гістарычнай місіі яны таксама былі разам. Кіраўніком місіі быў прызначаны кс. Антоні Ляшчэвіч, цэнтрам жа місіянерскай працы абраны Росіцкі касцёл. У кастрычніку 1941 года першыя сёстры эўхарысткі Ядвіга Віршута і Апалонія Пяткун выйшлі з Друі ў бок Росіцы. Пасля даволі значнага шляху прыпыніліся ў в. Баліны ды так і затрымаліся там на некалькі тыдняў. На пачатку стагоддзя тымі ж панамі Лапацінскімі тут была пабудавана невялічкая зграбная каплічка. Нядоўга там адпраўляліся набажэнствы, савецкая ўлада перарабіла яе пад калгасны склад. Вось з гэтае каплічкі і пачалася Росіцкая місія. Колькі дзён мясцовыя кабеты разам з сёстрамі ачышчалі ад бруду памяшканне, хтосьці прынёс крыж з капліцы, які ўвесь гэты час захоўваў, хтосьці - абраз, у некага знайшлося прыхаванае начынне для набажэнстваў. Распачаліся ўрокі рэлігіі: для дзяцей - удзень, для моладзі і старэйшых - увечары. Праз колькі тыдняў у капліцы адбылося першае набажэнства. Дзеці, некаторыя дарослыя прынялі хрост, прыступілі да першай у сваім жыцці святой Камуніі. Так і пайшлі сёстры ад вёскі да вёскі, навучаючы дзяцей і дарослых рэлігіі, паказваючы ім шлях да Бога. Вучылі таму, што ведалі самі, елі тое, што ім давалі гаспадары, спалі там, дзе ім слалі. Людзі жылі бедна, але ахвотна дзяліліся тым, што мелі, з «анёлкамі», як часта з удзячнасцю назы-валі законніц. А ў самой Росіцы кс. Антоні арганізаваў працу па вяртанню святыні да жыцця, каб нарэшце ў апошнюю нядзелю кастрычніка, на свята Хрыста Валадара Росіца зноў скалыхнулася фэстам. На яго прыехалі з Друі кс. Фелікс Чачот, кс. Уладыслаў Лашэўскі, клерык Генрык Тамашэўскі, а таксама святары з бліжэйшых парафій Мёршчыны ды Браслаўшчыны: кс. Грамс з Ідолты, кс. Пяркоўскі з Баболева, кс. Лаўцэвіч з Лявониалю. Гучны гэта быў фэст - з радасцю і надзеяй. Даканфесіяналаў стаялі доўгія чэргі, а некаторыя падыходзілі да святароў і казалі, што яны таксама хацелі б паспавядацца, ды не ведаюць, як гэтатрэбарабіць. Што ж, усё наперадзе, місія толькі распачалася. Недзе а палове снежня ў Росіцу на пастаянна выехалі кс. Фелікс Чачот і клерык Генрык Тамашэўскі, у Зашчырын, дзе вернікі з былых вайсковых казармаў зрабілі вялікую капліцу, - кс. Уладыслаў Лашэўскі, да таго ж ён абслугоўваў і Замошша, дзе некалі быў прыгожы касцёл, які ўзарвалі баль-шавікі. Ксёндз Антоні Ляшчэвіч ездзіў па ўсёй Дрысеншчыне, сустракаўся з людзьмі, тлумачыў ім патрэбу яднання з Богам, адпраўляў набажэнствы - у Асвеі, Дрысе, Бігосаве... Час ад часу ў Росіцкі касцёл прыязджала група дзяцей на фурманках, якіх сёстры падрыхтавалі да споведзі. Святары экзаменавалі іх, спавядалі і ладзілася свята Першай Святой Камуніі. Пасля Божага Нараджэння святары дзеля таго, каб лепш пазнаёміцца са сваімі парафіянамі, арганізавалі калядаванне. Клопату было даволі шмат, бо, да прыкладу, толькі Росіцкая парафія налічвала 5 тысяч вернікаў. Але святары пабылі ў кожнай хаце, яшчэ шчыльней дакрануліся сэрцам да ўсяго, што перажылі тут людзі за час бальшавізму. І калі ксёндз ехаў ад хаты да хаты, часта на вуліцу выбягала якая-небудзь кабета: — Ойчанька, мы праваслаўныя, але, можа, не адмовіўся б ойчанька і нашу хату пасвянціць ды памаліцца ў ёй? Як было адмовіць? Шмат праваслаўных прыйшло ў той час у Касцёл. Гэта быў не празелетызм, як, магчыма, сказалі б цяпер. Было гэта яднанне з Богам - шчырае і сапраўднае. Ад царквы ў Росіцы даўно ўжо загталіся адны вартыя жалю рэшткі, якія не было каму ўзнавіць, праваслаўнага святара не было - вось і гарнуліся людзі да Касцёла. Кс. Чачот успамінае, што аднаго дня прыйшлі ў касцёл ажно семдзесят праваслаўных. Не рабілі для іх выключэння і сёстры законніцы, калі навучалі рэлігіі, бо, безумоўна, галоўнае ў той час было прыдбаць спакой сумлення. 1 католікі, і праваслаўныя разам вучылі катэхізіс, пазнавалі праўды веры,наганяючы страчанае раней. Ішоў 1942 год. Грымела вайна. А тут, у глухім кутку Беларусі людзі адкрывалі для сябе Бога, вярталі прызабытыя традыцыі, пазнавалі новае. У ліпені 1942 г. кс. Ляшчэвіч паехаў у Друю і там сустрэўся з кс. Юрыем Кашырам, які толькі што прыбыў туды. Паразмаўлялі і разам прыехалі ў Росіцу. Кс. Ляшчэвіч сказаў кс. Феліксу Чачоту і клерыку Тамашэўскаму вяртацца ў Друю, бо там было шмат працы. А кс. Кашыра застаўся ў Росіцы. Так кс. Юры Кашыра прыступіў да выканання сваіх місіянерскіх і душпа-стырскіх абавязкаў. Цікавы лёс гэтага чалавека. Нарадзіўся ў 1904 г. у в. Аляксандрава (цяпер Мёрскі р-н) у праваслаўнай сям’і. Быў ахрышчаны ў царкве в. Чарэсы, Ягоная маці перайшла на каталіцызм у 1907 г., сын жа зрабіў гэта 22 кастрычніка 1922 г., маючы 18 гадоў. У 1924-25 гг. вучыўся ў Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, пазней і сам уступіў у гэты закон. Навіцыят адбываў у Друі, якім кіраваў тады кс. Андрэй Цікота. Потым — вучоба ў Рыме, Вільні і нарэшце 20 чэрвеня 1935 г. - святарскія пасвечанне, а праз тры дні прыміцыя ў Друйскім касцёле. Год працы ў Вільні і зноў Друя. Працаваў тут кіраўніком ювенату, прэфектам гімназіі. Навучэйцы велымі любілі яго, вучыліся ў яго шчырай пабожнасці і працавітасці. Сам быў выхаванцам Друйскага дому марыянаў і ўнаследаваў ад айцоў вялікую любоў да Беларусі, шчырае жаданне ахвярна працаваць на яе карысць. Гэта і стала прычынай таго, што 23 чэрвеня 1933г.па загадзе ваяводы Бацянекага яго разам з айцамі Дашутам, Хамёнкам, Смулькам прымусова вывезлі з Друі. Ён быў прызначаны пробашчам у Расна, але пасля таго, як бальшавікі занялі Расна, выйшаў адтуль і прыбыў у Скурац (Полыпча). Аднак, праз пэўны час вымушаны быў зноў пайсці адтуль у Вільню, каб зноў апынуцца ў Друі. Як бачым, пасля столькіх перэпетый лёс настойліва вядзе яго ў Друю, трапіўшы адтуль у Росіцу, ён з годнасцю выканаў сваё жыццёвае заданне. Цяпер, з адлегласці часу гэтыя знакі прачытваюцца надзвычай выразна. Наканавана было, каб шляхі гэтых двух спакойных, ураўнаважаных, набожных законнікаў марыянаў сышліся менавіта тут, у Росіцы. Трэба было, каб кс. Антоні Ляшчэвіч, маючы 25 гадоў святарства, прайшоўшы праз холад і сняп далёкага Іркуцка, Харбіна, уступіў у закон марыянаў і вярнуўся на сваю Бацькаўшчыну, прыбыў у Друю, куды клікала яго сэрца. І трэба было, каб кс. Юры Кашыра, нашмат маладзейшы за кс. Антонія, выхаванак Друі, быу у свой час жорстка выгнаны з яе, прайшоў свае шляхі-дарогі і... зноў вярнуўся ў гэткую ж дарагую ягонаму сэрцу Друю, а адтуль прыбыў у Росіцу. ...Летам 1942 г. актывізавалі сваю дзейнасць партызаны, якія падазрона ставіліся да місіянерскай працы святароў і законніц. СястраЯдвіга Віршута ўспамінае, як некалькі разоў у хату, дзе яны начавалі, урываліся партьізаны, дапытваліся, што яны робяць, пагражалі сурова разабрацца, калі «раптам што якое»... 3 прычыны навіслай небяспекі было вырашана сёстрам не навучаць больш па вёсках, але пастаянна ўсім разам знаходзіцца ў Росіцы. Толькі сёстры Альжбета Варонька і Юзэфа Лоўкіс як і раней працавалі з кс. Лашэўскім у Зашчырыне. У Росіцы ж працавалі сёстры: Ядвіга Віршу, Кацярына Угарэнка, Разалія Марцілёнак, Альбіна Прытыцкая, Ядвіга Трубіла, Адэля Мароз, Паўліна Латышкевіч. Кс. Юры таксама пастаянна знаходзіўся у Росіцы, а кс. Антоні, нязважаючы на небяспеку, як і раней ездзіў па тэрыторыі, якую кантралявалі партызаны (Асвея, Замошша), а таксама і па тэрыторыі, занятай немцамі (Дрыса, Бігосава). Асаблівых перашкод для працы пакуль што не было. Але з кожным днём абстаноўка рабілася ўсё больш трывожнай. Колькі разоу было так, што ўдзень у Росіцы з’яўляліся немцы, заходзілі і на плябанію, пыталіся, ці бываюць тут партызаны. Пад вечар яны ад’язджалі ў Бігосава альбо Дрысу, а ў Росіцу ўначы заяўляліся партызаны і дапытваліся практычна тое ж: калі былі немцы, куды пайшлі. Місіянеры апынуліся ў страшных жорнах вайны, якія вось-вось маглі запрацаваць з усёй сваёй жорсткай сілай. На святы Божага Нараджэння ў Росіцу прыехала маці-законніца сясцёрэўхарыстак Юзэфа Жук і пачала раіць сёстрам вярнуцца ў Друю. Яны звярнуліся за парадай да кіраўніка місіі кс. Ляшчэвіча. Адказаў коратка: «Вырашайце самі». «А што зробіць ксёндз?» — запыталі ў яго. Адказ быў гэткі ж ясны і цвёрды: «Не маю права пакінуць людзей. Застануся тут, што б ні здарылася». Тады яны таксама выказалі жаданне застацца, але ён, іхні духоўны айцец, мудра асцярог іх ад магчымай небяспекі і параіў кожнай вырашаць самастойна, заставацца ім і надалей у Росіцы, альбо ехаць у Друю.Тады яны напісалі ліст на імя маці законніцы Юзэфы Жук з просьбай дазволіць ім застацца ў Росіцы і кожная паставіла пад гэтым лістом свой асабісты подпіс. Маці Юзэфа вярнулася ў Друю адна. Місія працягвалася. А тым часам у Друю прыбыў атрад карнікаў і па горкай іроніі лёсу закватэраваў у Друйскім кляштары марыянаў. Законнікі вымушвчы былі пацясніцца, саступіць месца няпрошаным госцям, сярод якіх былі латышы, эстонцы, украінцы, апранутыя ў нямецкія мундзіры. Кіравалі ж атрадам немцы. У паветры пачало лётаць трывожнае: рыхтуецца карная акцыя на Росіцу! Да кс. Антонія Ляшчэвіча, які пасля арышту кс. Мечыслава Багаткевічаі адпраўляў Святую імшу ў Дрысе, едзе з Друі клерык Тамашэўскі з папярэджаннем: нетрэба ксяндзу вяртаццаў Росіцу—туды ўжо выехаў карны атрад. Кс. Антоні ківае галавой, дзякуе за клопат. Ён чуў ужо пра гэта, больш таго, ведае, што карная акцыя фашыстаў ужо пачалася. Паблізу Росіцы спалена некалькі вёсак, цяпер жа карнікі ў самой Росіцы. Але ён усё ж паедзе туды, бо не мае права зрабіць інакш: там, у касцёле Найсвяцейшы Сакрамэнт, там ягоны падначалены кс. Юры, там людзі, якіх ён, кс. Антоні, не мае права пакінуць. І ён вяртаецца. У самую гушчу страшных падзей. Яго з радасцю сустрэлікс. Юры і сёстры законніцы: цяпер яны ўсе разам, а значыць, і не так ім страшна. Сястра Ядвіга Віршута ўспамінае, як позна ўвечары таго дня яна, сказала кс. Антонію, што хоча паспавядацца. — Добра, - адказаў. — Пойдзем у касцёл. — Цяпер? - здзівілася яна. - Позна ўжо. Можа, лепш заўтра? — Споведзь нельга адкладваць на заўтра, - адказаў кс. Ляшчэвіч і гэтыя ягоныя словы запалі ў душу сястры Ядвігі на ўсё жыццё. Споведзь нельгаадкладваць на заўтра... Глыбокі ў сваёй веры, кс. Антоні вучыў гэтай глыбіні іншых. Ён быў патрабавальны да іншых, але найперш шмат патрабаваў ад сябе. А таму заўжды быў прыкладам як у штодзённым, так і ў духоўным жыцці. Назаўтра ўранні пад Росіцай трывожна загучаў касцельны звон, абвяшчаючы гэтай зямлі, што прыйшла бяда. Карнікі пачынаюць зганяць у касцёл людзей, прыбываюць усё новыя і новыя групы з суседніх вёсак - старых, жанчын, дзяцей. Плач, крык, роспач запанавалі ў касцёле. Дзеці дрыжэлі ад холаду і туліліся да матак, якія не мелі чым абагрэць іх. Загадана было і сёстрам эўхарысткам ісці ў касцёл. Прыйшлі туды і святары. Кс. Ляшчэвіч заняў месца пры алтары і загаварыў да людзей, супакойваючы іх і нагадваючы, што чалавек у часе небяспекі заўсёды павінен кіраваць сваю душу да Бога. Тым больш, ён павінен адыходзіць у вечнасць, паяднаны з Богам. А таму тут ёсць яны, святары, якія гатовыя раздзяліць лёс людзей. Зараз яны будуць спавядаць, кожны можа ачысціць сваю душу, каб, калі спатрэбіцца, стаць перад Богам з чыстым сумленнем. Пакрысе людзі пачынаюць супакойвацца, да канфесіяналаў выстройваюцца чэргі. Святары пачынаюць споведзь. Людзі моляцца. Але калі чарговы раз расчыняюцца дзверы і карнікі ўпіхваюць новую групу людзей, зноў , усчыняецца крык і енк. Тады кс. Ляшчэвіч перапыняе споведзь і зноў пачынае гаварыць, заахвочвае толькі што прыбылых да споведзі. — Ні да таго дня, ні пазней, - успамінае с. Ядвіга Віршута, - я не мела такой споведзі, як тады, у замкнёным касцёле, перад абліччам смерці. Настолькі дасканалы быў жаль за грахі, за абразу Бога сваімі нягоднымі ўчынкамі і думкамі. Напэўна, тое ж адчуваў кожны, хто спавядаўся. Бо ўсе разумелі: у іх ёсць толькі сённяшні дзень, заўтрашняга яны ўжо могуць і не ўбачыць. І што ж было важнейшым цяпер за ачышчэнне сваёй душы ад бруду, з якім нягожа верніку развітвацца з гэтым светам? Кс. Ляшчэвіч папрасіў нямецкага афіцэра выпусціць з касцёла сясцёр эўхарыстак. Той праз нейкі час прачытаў спіс з прозвішчамі сясцёр і іх вывелі. Яны пачалі пячы хлеб і прыносіць дзецям у касцёл. Пасярод касцёла расклалі вогнішча, каля якога маткі абагравалі дзяцей. Праз увесь дзень і ноч у касцёле гучала малітва. Святары спавядалі, хрысцілі, адпраўлялі Святую Імшу. Людзі рыхтаваліся да самага горшага. Праўда, карнікі кажуць ім, што іх павязуць на працу ў Германію, што яны будуць жыць, але надзея на гэта ў людзей вельмі слабая, бо вакол Росіцы палымнеюць пажары, у якіх гінуць людзі. Раніцай карнікі пачалі сартаваць людзей, нібы жывёлу. Маладзейшых і дужых - у адны групы, якія на фурманках адпраўлялі на чыгуначную станцыю ў Бігосава і далей - на працу ў Германію. Старых жа і дзяцей — асобна, на спаленне. Групы старых і дзяцей выходзілі з касцельных дзвярэй насустрач смерці са свечкамі ў руках, іх благаслаўлялі ў апошні шлях святары. Людзей везлі ў адну з хат, замыкалі ў ёй, хату аблівалі бензінам і закідвалі гранатамі... Росіца палымнела ў агні. А ў касцёле працягвае гучаць малітва. Некалькі сведкаў успамінаюць, што як гэта ні дзіўна, але не было панікі. Людзі, вядома ж, плакалі. Вядома, не ў адной маці заходзілася болем сэрца, калі яна думала, што будзе з ёй і яе дзецьмі. І ўсё ж, нягледзячы натакую безвыходнасць і немагчымасць хоць бы неяк паўплываць на лёс, у касцёле панавала атмасфера стрыманасці, як тады, калі складаецца Богу ахвяра і ўсе яе ўдзельнікі ўсведамляюць глыбінны сэнс таго, што адбываецца. Такая атмасфера, безумоўна, стварылася, дзякуючы прысутнасці святароў, іхнім словам падтрымкі, ахвярнай малітве. Напэўна, ніхто не асудзіў бы іх, калі б яны выратаваліся з гэтага жудаснага чакання смерці. Але яны свядома абралі гэты страшны лёс. Па абедзе кс. Антоні прыйшоў на плябанію, дзе сёстры пяклі хлеб, развітаўся з імі. Сказаў: «Будзьце мужнымі. Маліцеся». І ўсміхнуўся ім яснай, адкрытай усмешкай. Такім і застаўся назаўсёды ў іхняй памяці. Праз нейкі час ад касцёла ад’ехала шмат фурманак, людзей звозілі ў калгасную канюшню. На адной з гэтых фурманакпаехаў і кс. Антоні Ляшчэвіч. Увечары таго ж дня кс. Юры Кашыра прыйшоў на плябанію і сказаў сёстрам: «Кс. Ляшчэвіч ужо не жыве, а заўтра і я жыць нс буду». Усю ноч ён маліўся. Як кажа сястра Ядвіга Віршута: «Была гэта ноч, як у Садзе Аліўным. У адным пакоі плябаніі маліўся кс. Юры, клаўся час ад часу крыжам, звяртаўся да Айца Нябеснага, а ў суседнім пакоі маліліся сёстры. Ад полымя пажару ўначы было так відна, што маліліся па малітоўніках, не запальваючы святла. Раніцай кс. Юры схадзіў у касцёл, прынёс сёстрам Найсвяцейшы Сакрамэнт, паблаславіў іх і прасіў маліцца за яго, бо хутка ён стане на Суд Божы. А ў касцёле зноў з раніцы сартавалі людзей: адных на смерць, другіх на працу ў Германію. Праз увесь касцёл выстраіліся дзве вялікія калоны. Адной вызначалася няхай сабе і пакутлівае, але ўсё ж жыццё, другая ж была асуджана на спаленне. Гэтую, другую, узначаліў айцец Юры Кашыра з крыжам у руках...» Так загінулі гэтыя два мужныя святары. Два пастыры, якія напоўніцу апраўдалі даручэнне Хрыста быць добрымі пастырамі. У часе Росіцкай трагедыі ў агні загінула 1528 чалавек, сярод іх і яны - кс. Антоні Ляшчэвіч і кс. Юры Кашыра. Яны маглі выжыць, маглі выратавацца, як выратаваў кс. Антоні сясцёр эўхарыстак. Не пажадалі гэтага зрабіць, бо захацелі да канца раздзяліць лёс тых, каго вялі да Бога. Яны прынеслі сябе ў ахвяру за гэты народ, які так бескарысліва, моцна любілі. За гэтую зямлю, якой так не стае сапраўднае, ахвярнае любові, той, што перамагае саму смерць і нясе збаўленне ў вечнасці. У агні мінулай вайны загінуў кожны чацвёрты беларус. Трагедый, падобных на Росіцкую, наша Бацькаўшчына зведала шмат. Але няшмат было выпадкаў, каб людзі сустракалі смерць з ачышчанаю, прасветленаю душою, паяднаныя з Богам. У Росіцы было менавіта так, і заслуга ў тым кс. Антонія Ляшчэвіча і кс. Юрыя Кашыры. А таму і Росіцкая трагедыя ўспрымаецца намі як ахвяра за нас і нашу Бацькаўшчыну. Нядаўна скончыўся беатыфікацыйны працэс Росіцкік мучанікаў. Яго вынікі нясуць радасць католікам, пра якую ўсе мы даведаліся 13 чэрвеня, калі Святы Айцец Ян Павел П абвясціў кс. Юры Кашыру і Антонія Ляшчэвіча блаславёнымі.

Опубликовано 17 февраля 2003 года


Главное изображение:

Полная версия публикации №1045502833 + комментарии, рецензии

LIBRARY.BY БЕЛАРУСЬ Росіцкія мучанікі

При перепечатке индексируемая активная ссылка на LIBRARY.BY обязательна!

Библиотека для взрослых, 18+ International Library Network